РЭЛІЗ

Amber Earworm

  • ЧЫТАЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУBEL
  • READ IN ENGLISHENG

На «Першаку» выходзіць трэцяя нумарная плытка Amber ад эксперыментальнага гарадзенскага гурту Earworm . Адчуй кожнай клетачкай, як цябе пранізвае бурштынавы пах гэтага рэлізу.

 

За больш як 10-гадовае жыццё калектыў Earworm правёў сваю ціхую культурную рэвалюцыю сярод аматараў сапраўднага інструментальнага мастацтва, выдаў два міні-альбомы на нямецкім і расійскім нэт-лэйблах і сяміцалёвы спліт у Мінеапалісе, збаразніў канцэртамі Расію, Украіну і Беларусь ды працягвае роўнае і якаснае вяшчанне з нетраў гаражнага кааператыву на ўскраіне Гародні.

Музыка ад Earworm – гэта перш за ўсё музыка. Самабытная, дзіўная, гнуткая і глыбокая. Беларуская і касмічная адначасова. Музыка, у якую можна глядзець, як у акно або люстэрка. Альбом складаецца з васьмі трэкаў – па трэку на кожны з органаў пачуццяў. Прыемнага праслухоўвання!

 

 

"Piarshak" is releasing third record of experimental Earworm band – Amber. Feel with every cell, how the amber smell of this release is filing you.

 

 

DOWNLOAD 101 МБ