5 карысных ютуб-каналаў для звядзення і мастэрынгу

Запіс трэкаў – такая рэч, якую сёння кожны можа лёгка зрабіць дома. Але пытанне якаснага гуку – адзін з галоўных слупоў і падводных камянёў, бо не дастаткова толькі націснуць кнопку rec. Як у хатніх умовах звесці і адмастэрыць свой трэк так, каб ён гучаў, нібы з Abbey Road? «Пяршак» сабраў для цябе некалькі годных ютуб-каналаў, якія патлумачаць, што трэба рабіць з эквалайзерам, лімітэрам, максімайзерам ды іншымі штукамі, каб атрымаць сучасны і якасны гук. Сядай утульней!

 

 

 Medialife 

 

 

Гэты канал прысвечаны камерцыйнай электроннай музыцы. Аўтар працуе ў FL Studio, таму можна знайсці шмат тлумачэнняў канкрэтна па гэтай праграме. Але таксама ў даходлівай форме на канале разбіраюцца агульныя для ўсіх гукарэжысёраў пытанні працы з рознымі плагінамі. Напрыклад, тут знойдзеш інфу як пра Melodyne і ажыўленне трэка, так і пра мастэрынг электронікі. Нягледзячы на скіраванасць канала, веды з яго ў той ці іншай ступені можна выкарыстаць для любога стылю.

 

  Спасылка на канал

 

 

 

 Reaper 5 Russia 

 

 

Канал па канцэпцыі скіраваны на працоўную аўдыястанцыю Reaper, якая набывае ўсё большую папулярнасць у апошні час. Reaper 5 Russia – гэта выключна рускія пераклады замежных каналаў Reaper Blog і Reaper Mania. І ў адрозненне ад папярэдняга прыкладу, тут усё выключна пра Reaper, дзякуючы чаму можна ў падрабязнасцях пазнаёміцца з амаль усімі функцыямі і магчымасцямі гэтага рэдактара. Зрэшты, пару відэа з агульнымі парадамі для ўсіх і музычнай тэорыяй таксама знойдзеш.

 

  Спасылка на канал

 

 

 

 Stereodamage і перадача «Волна» 

 

 

Гэта канал вядомага расійскага гітарыста-віртуоза Сяргея Табачнікава. У кантэксце тэмы постапрацоўкі нам будзе цікавы не ўвесь ён, а адна перадача – «Волна». Калі папярэднія прыклады ў нашай падборцы былі вузка скіраваныя на пэўных момантах, то ў гэтай перадачы шырока ахоплена ўся тэма гукарэжысуры з яе сутнасцю і падмуркам. Тут ідзе размова і пра эквалізацыю, і пра тыпы мікрафонаў для запісу, і пра кампрэсію, і пра шмат чаго іншага. Таксама асобна паказаны працэс звядзення і мастэрынгу ад гукарэжысёра. Патлумачана і як запісваць жывыя інструменты. Каб удасканаліць веды, варта пераглядаць нават тым, хто даўно ў тэме. Аднак будзь асцярожны(-ая) і не згубіся ў шалёным гумары Табачнікава, бо ўсё вышэйпералічанае расказваецца з фірмовай падачай.

 

  Спасылка на перадачу

 

 

 

 Sean Divine 

 

 

Англамоўны канал, на якім неверагодная колькасць прыкладаў працы з разнастайнымі плагінамі, прынцыпаў выбару тых ці іншых эфектаў для, напрыклад, голасу, аглядаў апаратуры і напісання бітоў. Асабліва да густу прыйдзецца рэперам, бо аўтар у большасці выпадкаў працуе менавіта з хіп-хопам. Значны плюс тут у тым, што ўсе відэа заўсёды з прыкладамі, так што, нават калі ты не паліглот, усё адно пабачыш вачыма, што круціць, каб правільна пакласці рэвёрб на вакал.

 

  Спасылка на канал

 

 

 

 Wikisound 

 

 

Можна сказаць, што па сваёй сутнасці wikisound падобны да Sean Divine, бо тут таксама ёсць агляды, напэўна, усіх магчымых спосабаў апрацоўкі аўдыя з самымі рознымі плагінамі. Акрамя таго, аўтар робіць цэлыя бясплатныя відэакурсы па тых ці іншых прыёмах звядзення, папулярных плагінах, разнастайных сінтэзатарах і розных аўдыярэдактарах. Таксама ёсць агляды апаратуры для работы з гукам. Варта адзначыць, што аўтар вельмі дасканала падыходзіць да тлумачэння прынцыпаў працы тых ці іншых эфектаў і сваіх дзеянняў. Канал рускамоўны.

 

  Спасылка на канал

 

 

 

Што яшчэ можа быць карысным:

 Pro Audio Files  – туторыялы, якія тлумачаць, як пісаць, зводзіць і мастэрыць трэкі ў Pro Tools.

 Michael White  – персанальны ютуб-канал гукарэжысёра Майкла Ўайта, які працаваў з пачатку 80-х з такімі зоркамі, як Ўітні Х’юстан, Мадона, Duran Duran, і іншымі. На канале Майкл дае парады як пачаткоўцам, так і самым наварочаным прафесіяналам.

 Pensado's Place  – ютуб-канал яшчэ аднаго гуру саўнд-інжынірынга. Грэміносец Дэйв Пенсанда ў штотыднёвым шоу распавядае пра інсайты сваёй кар’еры і пра тое, як атрымаць гук «плацінавай плыткі». Highly recommend!

 Point Blank Music School  – лонданскі музычны каледж, які выкладае некаторыя курсы анлайн, а таксама дэканструюе вядомыя трэкі, напрыклад легендарную «Unfinished Sympathy» ад Massive Attack.

 MixbusTV  – ютуб-канал, прысвечаны прафесійнаму звядзенню і мастэрынгу. Тут распавядаюць пра малавядомыя фічы па апрацоўцы голасу, а таксама пра тое, як прымусіць твой бюджэтны драм-кіт гучаць гэтак жа, як прафесійная барабанная ўстаноўка.

 The Recording Revolution  – канал пра работу ў хатняй студыі.

 Gearslutz  – афіцыйны ютуб-канал кам’юніці аўдыяінжынераў і прадзюсараў Gearslutz.com. Тут, хутчэй, пра жалеза.

 Fabfilter  – а тут распавядаюць выключна пра FabFilter – набор плагінаў для дынамічнай апрацоўкі гуку. Вельмі раім!

 

КАМЕНТАРЫ (1)

Урод
Урод | 23.07.2018 00:44

Раю яшчэ ТГ-канал: https://t.me/universe_breeze

2 0 +2
«Как любишь ты» – Дима Ермузевич рассказывает о дебютном релизе

«Как любишь ты» – Дима Ермузевич рассказывает о дебютном релизе

Это не случай, когда «блогер решил запеть», а логичное возвращение к истокам.

12 главных песен сентября

12 главных песен сентября

Украинский рэп, российский авангард-рок и очень много хорошей беларусской музыки.

Big Baby Tape ушел со сцены в Минске. Почему он прав?

Big Baby Tape ушел со сцены в Минске. Почему он прав?

Его имя Тейп, а фамилия – красавчик.

Почему тебе нужно участвовать в премии Jager Music Awards 2019?

Почему тебе нужно участвовать в премии Jager Music Awards 2019?

Все, что нужно знать про главную премию независимой музыки в СНГ.

13 лучших треков августа

13 лучших треков августа

Лето закончилось – и в финале подарило нам много отличной музыки.

«Шелковая» терапия. Лиса – о своем новом релизе

«Шелковая» терапия. Лиса – о своем новом релизе

Лиза – про новый проект и свою жизнь в 2019 году.

Что слушает Palina?

Что слушает Palina?

«Любовь с первого взгляда»: что хранит в своем плейлисте Palina?

34 Mixes #14: 3 a

34 Mixes #14: 3 a

Осень началась – а хорошая музыка никуда не делась.

Лечебная «Грязь»: интервью с Денисом Астаповым

Лечебная «Грязь»: интервью с Денисом Астаповым

Истории о том, почему Денис не может писать веселые песни и как случайный зритель стал его фанатом.