Раней мы ўжо выдавалі альбом «Янкаў» на «Першаку», зараз хлопцы выспелі для дэбютнага музычнага відэа. Трымай бадзёры панк-рок – як у музыцы, так і візуальна.
The Yankees of Moor – менская эксперыментальная банда, якая грае рок-н-рол і ўсё, што з ім звязана. Назва бэнда нарадзілася з літаральнага перакладу на англійскую мову насценнай шыльды з вуліцы Янкі Маўра, што вельмі добра пасуе творчаму настрою калектыву. Акрамя чатырох класічных музыкаў, у складзе каманды прапісаны таксама Джэк – хлопец, які адказвае за дзікі танцавальны сапорт падчас жывых выступаў. На дадзены момант гурт выпусціў EP, два міні-альбомы і далей плануе бамбіць сваіх фанаў сінгламі.
Telephone – гэта адзін з такіх сінглаў, на які менская мастачка Анастасія Чарапанава зрабіла арт-кліп. Музыкі з ёй даўно сябруюць, таму супрацоўніцтва нарадзілася неяк само сабой. Асаблівай сэнсавай нагрузкі кліп не мае, хутчэй гэта чысты візуальны поп-арт.
Бліжэйшы канцэрт The Yankees of Moor – хэлоўін-вечарына ў TNT Rock Club
31 кастрычніка.