Вялікі канцэрт ЛСП
Нам прыемна назіраць, як у Беларусі вырастаюць зоркі, пра якія табе будуць распавядаць у падарожжы, калі ты нават не паспееш адкрыць рот, каб расказаць, каго ў вас там слухаюць. У 2017 годзе ЛСП праз розныя абставіны перажыў, а ў 2018-м працягвае перажываць змены: дзесьці становіцца лірычным, дзесьці працягвае іранізаваць, мяняцца, але далей набіраць моц. І сёння гэта больш 3000 чалавек у Falcone, паўнавартасны лайв-бэнд, Алег, які класна спявае, і адданасць аўдыторыі, для якой тры версіі «Манеткі» на біс — гэта кропка, дзе сыходзяцца ўсе мроі. Наш арт-дырэктар palasatka зафіксавала маштаб падзеі.
1
КАМЕНТАРЫ (1)
А песня "Асцярожна лiстапад" была?