Прэм’ера кліпа: Applepicker танчыць у Асмалоўцы і пад «кукурузінамі»

Трэк артыста Applepicker «Hangin' Around» атрымаў настальгічнае відэаўвасабленне. Рэжысёр Кірыл Нонг змясціў гісторыю пра бесклапотнага вясёлага лайдака ў душэўныя менскія лакацыі.

Applepicker – псеўданім Мікіты Арлова ў яго сольнай дзейнасці па-за гуртом «СОЮЗ». «Hangin' Around» – песня з альбома «Еще больше песен про город и торговые центры», які суцэльна прысвечаны Менску. Мікіта распавядаў 34mag, што першую версію трэка запісаў яшчэ ў 2018-м, але тады кампазіцыя была ў іншай аранжыроўцы, да таго ж англамоўная.

Лірычны герой «Hangin' Around» прачынаецца аб адзінаццатай і рашуча не хоча працаваць, бо месяц ласкава падказаў яму «just keep hangin’ around» – і ён вырашыў не супраціўляцца такому плану.

Ідэя кліпа з’явілася падчас камунікацыі Мікіты Арлова з Кірылам Нонгам мінулым летам у Варшаве. Абодва хацелі зняць відэа ў Менску, але трапіць туды не мелі магчымасці. З’явілася ідэя звярнуцца да праграмы Unreal Engine, у якой можна ствараць рэалістычныя 3D-сусветы, – Кірыл акурат завяршаў працу над вялікім праектам у UE. Усю тваравую анімацыю і сінхроны здывмалі ў летнім варшаўскім парку. Рухі цела рабілі з выкарыстаннем відэазахопу. Унутры Unreal Engine Кірылу давялося шмат папрацаваць уручную. Агулам працэс стварэння кліпа заняў каля трох месяцаў.

 

 

Кірыл Нонг,
рэжысёр:

«Мяне натхняла жаданне перадаць лёгкасць і радасць, што асацыююцца з успамінамі пра маё былое жыццё ў Менску. Я хацеў выказаць гэта праз яркія вобразы, камічныя сітуацыі і вядомыя лакацыі, скажоныя ўспамінамі. Мая любімая сцэна, безумоўна, заключная, у Асмалоўцы. Праца над ёй дала мне найвялікшае задавальненне і стварыла ўтульную атмасферу падчас яе прадукавання».

 

Мікіта Арлоў,
Applepicker:

«Гэты трэк з'яўляецца вялікім хітом асабіста для мяне, і я вельмі рады, што ў Кірыла атрымалася зрабіць такое неверагоднае да яго відэа. Жыццёвы тэкст пра лайдака вельмі ўдала трансфармаваўся ў відэадзённік, дзе клеянне дурня ў аблічбаваным Менску пераплятаецца з начным кашмарам офіснага планктону. Сцэны з танцамі на віртуальнай вуліцы Веры Харужай і Асмалоўцы нагадаюць многім пра асабістыя прыгоды на любімых вуліцах горада. Відэа дапаўняе канцэпцыю альбома, дзе горад і яго элементы працягваюць іграць галоўную ролю».

 

Макс Старцаў,
менеджар:

«Я люблю пры кожным зручным і не вельмі выпадку выказваць захапленне Applepicker, называючы Мікіту адным з найлепшых беларускіх музыкаў у гісторыі. І я на сваім меркаванні ўпэўнена стаю. Так крута, што Мікіта з Кірылам творча знайшліся ў сваёй настальгіі. Кліп моцна перавысіў мае чаканні. Я часта яго пераглядаю, разглядваю, усміхаюся. Мне падаецца, што ён спадабаецца не толькі беларусам».

 

 

Слухаць альбом

 

34 Mixes #1: T-Trider

34 Mixes #1: T-Trider

Вяртаем міксы ад сяброў у самае сэрца «Першака». Шампанскае адкаркоўвае T-Trider бадзёрым гета-фанкам. Святкуем разам!

Как создаются хиты в 2017 году?

Как создаются хиты в 2017 году?

Справедливость стриминга: как плейлисты в Spotify и Apple Music в одночасье превращают начинающих ноунеймов в мегазвезд.

Как собрать музыкальную студию за $500, $1000 и $1500?

Как собрать музыкальную студию за $500, $1000 и $1500?

Изучаем бюджетные варианты домашней «Эбби Роуд».

Беларускія музычныя лэйблы

Беларускія музычныя лэйблы

Каталог дзейных беларускіх анлайн-пляцовак, якія выдаюць і прамоўцяць музыку.

Блэки с Банги и Бангалор

Блэки с Банги и Бангалор

Минский рэпер показывает знаковые места своего района.

Музыка улиц: что прохожие слушают в наушниках?

Музыка улиц: что прохожие слушают в наушниках?

В новой рубрике «Музыка улиц» изучаем, что играет в наушниках у прохожих.

New kids from the block (BY, EN)

New kids from the block (BY, EN)

Як прадаваць сваю музыку сусветным брэндам? Размаўляем з Рэнатам Хорватам, адным з заснавальнікаў венгерскай ліцэнзійнай кампаніі Eastaste.