Лявон Вольскі выдаў кліп на песню «Зніклыя людзі»
Лявон Вольскі выпусціў трэк «Зніклыя людзі», а таксама кліп на яго.
Гэта песня стане часткай новага альбома «Гравітацыя» – фінальнага ў трылогіі, якую складаюць дыскі «Грамадазнаўства» і «Псіхасаматыка».
«Песня была напісаная год таму. Яна пра пэўны этап у жыцці, калі паступова сыходзяць сябры, знаёмыя, родныя. Нейкія моманты нагадваюць пра іх – месцы, рэчы, словы, музыка – а іх ужо няма. І чым далей, тым больш такога», – канстатуе Лявон Вольскі.
Дзесяць дзён таму музыка пачаў краўдфандзіць на новы альбом. «Гравітацыя» запісаная ў Вільні з нарвежскім саўндпрадусарам Снорэ Бергерудам і зараз знаходзіцца на завяршаючай стадыі. Пакуль што сабралі 30 % ад неабходнай сумы.
Фота – Андрэй Давыдчык