Рэпер Vinsent прэзентаваў кліп «Kosmas»

Рэпер Vinsent прэзентаваў кліп «Kosmas»

Рэпер Vinsent выпусціў новы трэк «Kosmas». Кампазіцыя прысвечаная беларусам, якія змагаюцца за сваю будучыню.

У кліпе на «Kosmas» асноўны час займаюць відэа з акцый салідарнасці, якія адбываліся ўлетку.

«Глядзі, гэта ўсё пакаленне. Яно нібыта насенне. Да нябёсаў прарастае. Дзе б мы ні былі, які б ні быў складаны лёс чалавека, мы ўсё адно прарасцём. Да нябёсаў. І пабудуем свой космас. 2020-ы год, безумоўна, легендарны, але змаганне за Беларусь пачалося значна раней і яно не скончыцца ніколі. Гэта марафон на ўсё жыццё», – кажа артыст.

 

 

Сінгл «Kosmas» можна паслухаць на папулярных музычных платформах.