Radio Plato запускае серыю прэпаці-вечарынак Local Heroes

У Менску запускаецца Local Heroes – серыя вечарынак, арганізаваных сіламі Post Bar, Bierbank і Radio Plato.
Акцэнт тут зробяць на грув, нью-вэйв і электроніку, а за дыджэйскія пульты ўстануць мясцовыя героі. Тусоўкі будуць стартаваць у 20:00. «З аднаго боку, не ўсім падабаецца тусавацца глыбокай ноччу, а танчыць пад дыджэй-сэты хочацца. З другога – некаторым проста неабходна расчахліць выходныя параней», – тлумачаць канцэпцыю стваральнікі праекта.
Дэбютная вечарына адбудзеца 22 лютага: першым госцем серыі стане гарадзенскі дыджэй Schmoltz, вядомы як заядлым рэйверам, так і далікатным меламанам. Супорціць госця будуць Stereobeaver і KorneJ – стваральнікі Radio Plato.
Яшчэ раз: 22 лютага, 20:00, вул. Ракаўская, 20. Уваход на паці вольны.