Port Mone выпусцілі (верагодна, апошні) альбом «Whisper»
Port Mone Trio – Аляксей Варсоба, Аляксей Ванчук і Сяргей Краўчанка – выпусцілі медытатыўны і чароўны «Whisper».
Альбом ствараўся з дапамогай узнаўляльных крыніц энергіі: сонечных батарэй або ветравых станцый. Каб запісаць гэту музыку, музыкі праехалі каля 3000 кіламетраў і нарэшце спыніліся на двух лакацыях: сонечным парку ў Рудашанах і ветрапарку каля вёскі Пудоўня ў Магілёўскай вобласці. Запіс адбываўся з выкарыстаннем мабільнай студыі, падключанай наўпрост да энергетычных установак. Пакінула адбіткі ў музыцы і жывая акустыка месцаў, запісаная праз дзясяткі мікрафонаў. Ствараць музыку даводзілася дзясяткамі дубляў у кожнай лакацыі, з мухамі і камарамі, пад бязлітасным сонцам і вольны ветрам.
«Верагодна, гэта будзе апошні альбом Port Mone Trio. Мінула шмат гадоў і падзей, свет змяніўся, нас раздзялілі межы, і мы ўжо не існуём у тым выглядзе, у якім існавалі калісьці. Магчыма, пройдзе час, і мы яшчэ дзеля чагосьці аб’яднаемся», – кажуць музыкі.
«Whisper» можна слухаць у лічбе або замовіць на вініле.
