POLYN выпусцілі сінгл «Ранак» і анансавалі канцэрты

POLYN выпусцілі сінгл «Ранак» і анансавалі канцэрты

Супергурт POLYN выдаў трэк «Ранак» – адразу з кліпам.

Фірмовая горкая іронія ў лірыцы «палынцаў» саступіла месца светлай тузе – то па дзяцінстве, то па недасягальным месцы, дзе ўсе шчаслівыя. Тэкст да сінгла напісаў Сяргей Краўчанка, над музыкай працавалі Аляксей Ванчук, Ілля Церашчук, Сяргей Краўчанка і Ілля Чарапко-Самахвалаў.

Відэа да «Ранка», выкананае ў тэхніцы стоп-моушн, аб’ядноўвае архіўныя фотаздымкі, дзіцячыя малюнкі і пранізлівыя пейзажы, надаючы кампазіцыі дадатковую, амаль невыказную словамі глыбіню. Візуалізацыю стварыла мастачка Маргарыта Ціхановіч.

 

 

Неўзабаве аматары гурта могуць чакаць альбом – частка матэрыялу ўжо гатовая. Напрыканцы траўня POLYN можна будзе паслухаць нажыва ў Вільні (28-га, Paviljonas) і ў Варшаве (29-га, Klub Mechanik). Квіткі – па спасылцы.

5 моцных кліпаў верасня

5 моцных кліпаў верасня

Ад «ЛСП» і Bjork да Fergie і XXXTentacion – падборка вераснёўскіх кліпаў, якія зносяць дах. З розных прычын.

Beat Weekend у Менску: куды ісці?

Beat Weekend у Менску: куды ісці?

6 лепшых дакументалак пра музыку і сучасную культуру.

«Пяршак» становіцца сайтам пра музыку

«Пяршак» становіцца сайтам пра музыку

Вялікі перазапуск самага доўгайграючага праекта 34mag: што будзе з «Першаком» далей?

Прэзентацыя кліпа: The Yankees of Moor

Прэзентацыя кліпа: The Yankees of Moor

Зін-панкаўскае відэа – у дэбютным кліпе менскіх рок-н-рольшчыкаў The Yankees of Moor.

34 Mixes #1: T-Trider

34 Mixes #1: T-Trider

Вяртаем міксы ад сяброў у самае сэрца «Першака». Шампанскае адкаркоўвае T-Trider бадзёрым гета-фанкам. Святкуем разам!

Как создаются хиты в 2017 году?

Как создаются хиты в 2017 году?

Справедливость стриминга: как плейлисты в Spotify и Apple Music в одночасье превращают начинающих ноунеймов в мегазвезд.

Как собрать музыкальную студию за $500, $1000 и $1500?

Как собрать музыкальную студию за $500, $1000 и $1500?

Изучаем бюджетные варианты домашней «Эбби Роуд».

Беларускія музычныя лэйблы

Беларускія музычныя лэйблы

Каталог дзейных беларускіх анлайн-пляцовак, якія выдаюць і прамоўцяць музыку.

Блэки с Банги и Бангалор

Блэки с Банги и Бангалор

Минский рэпер показывает знаковые места своего района.