Зміцер Вайцюшкевіч заспяваў Маякоўскага па-беларуску
Зміцер Вайцюшкевіч запісаў песню на верш «Паслухайце» Уладзіміра Маякоўскага ў перакладзе Рыгора Барадуліна. Паслухай жа, як загучаў па-беларуску вядомы са школы верш усіх вялікіх рамантыкаў!
«Калі выйшаў мой першы альбом на вершы Маякоўскага ў 2005 годзе, Барадулін мяне спытаў, чаму я не скарыстаў нідзе беларускія пераклады, – распавёў музыка. – А я проста неяк не падумаў, што яны ёсць! І вось гэтым разам узгадаў, зрабіў – вельмі такі пранікнёны і светлы тэкст, які хацелася дапоўніць адпаведнай музыкай».
2 лістапада Зміцер Вайцюшкевіч ладзіць у Менску канцэртную прэзентацыю новага альбома на вершы Уладзіміра Маякоўскага. Ён атрымаў назву «Люблю». Акрамя кампазіцыі на барадулінскі пераклад на плытке з’явіцца яшчэ адна песня на беларускай мове – «Размова з фінінспектарам аб паэзіі» ў перакладзе Віталя Рыжкова.
Прэзентацыя альбома адбудзецца ў прасторы ОК16.
Фота: Алекс Жарнасек