У Варшаве пройдзе канцэрт беларускіх індзі-гуртоў
КШТАŁТ – «вольная прастора са смакам Беларусі» ў Варшаве – запрашае 16 верасня на бераг Віслы меламанаў(-ак), прагных для музыкі па-за жанрамі.
«Восень уступае ў свае правы ды пачынае авалодваць думкамі, эмоцыямі і часам. У гэтую пару людзі здымаюць маскі радасці, святло адпачынку павольна знікае. Яны шукаюць новыя твары. Цемры? Халоднай роспачы? Але дзе? Яны ў нас – на беразе цёмнай Віслы», – так загадкава анансуюць канцэрт у інстаграме КШТАŁТ.
Лайнап вечара:
Для Vapna гэты выступ будзе дэбютным. Нядаўна рабяты дропнулі першы LP «Askiepki», над якім працавалі пяць гадоў у шасці краінах. «Мы хочам, каб гэты альбом быў мосцікам праз межы і паміж месцамі; каб яго слухалі і ў Менску, і ў Вільні, і ў Гомлі, і ў Гданьску, і паўсюль, дзе ён можа быць пачуты і зразуметы», – кажуць музыкі. Жыўцом пачуць гэтую музыку можна будзе якраз на тусоўцы КШТАŁТ.
Акрамя музыкі наведвальнікі і наведвальніцы імпрэзы змогуць паактыўнічаць і здзейсніць нейкі таямнічы рытуал – падрабязнасці абяцаюць бліжэй да івэнта.
Дзе: Варшава, Boogaloo Beach Bar, Wybrzeże Gdyńskie 2
Калі: 16 верасня, 19:00
Колькі: данейшан, любая купюра.