Intelligency і Pompeya – хэдлайнеры фэсту Vulitsa Ezha

Intelligency і Pompeya – хэдлайнеры фэсту Vulitsa Ezha

Шосты сезон штогадовага гарадскога пікніка Vulitsa Ezha адбудзецца 5-6 чэрвеня, 10-11 ліпеня і 21-22 жніўня ў Цэнтральным батанічным садзе. Арганізатары(-кі) ўжо аб'явілі хэдлайнераў чэрвеньскага фэсту – гэта беларусы Intelligency і расійскі гурт Pompeya.

На Vulitsa Ezha таксама выступяць беларускія гурты Parade of Planets і Groove Dealer і дыджэі Radio Plato.

5 чэрвеня фестывальны лайн-ап адкрыюць Parade of Planets – гэты менскі гурт стварае танцавальную музыку з электронным гучаннем і тэкстамі на французскай і рускай. Напрыканцы 2020 года яны выпусцілі дэбютны альбом «Voyage». Яго самы хітовы трэк «Ou Est Ton Amour?» ратыяваўся ў Беларусі, Украіне, Літве, Расіі, ЗША, Іспаніі і іншых краінах, а кліп на песню сабраў больш за сто тысяч праглядаў на youtube.

Пасля са сваім фірмовым тэхна-блюзам на сцэну выйдуць Intelligency, аўтары трэка August, які стаў папулярным на ўвесь свет праз TikTok. Нарабіўшы шуму ў замежжы, Intelligency вярнуцца да беларускіх слухачоў і слухачак на сцэне Vulitsa Ezha.

Нядзеля 6 чэрвеня пачнецца з музыкі менскага гурта Groove Dealer – ад іх чакай не толькі шалёны грув, але энэргічную сумесь фанка, рока, drum'n'bass і хіп-хопа.

Увечары на сцэну выйдзе расійскі гурт Pompeya – музыкі граюць у жанры нью-вэйв і выступаюць са шматлікімі канцэртамі ў Расіі і Еўропе, а іх песню «90» ты дакладна чуў(-ла) прынамсі аднойчы.

Электроншчыкі Grand Master Rasta і Schmoltz з Radio Plato, а таксама Stereobeaver і KorneJ, дыджэі і заснавальнікі радыёстанцыі, дапоўняць дзённую музыкальную праграму Vulitsa Ezha вінілам, афрыканскімі матывамі, савецкім дыска і танцавальнымі сэтамі.

 

 Падрабязнасці і квіткі 

Фота: Иван Пономаренко для SRSLY

Рейв под водонапорной башней: как это было?

Рейв под водонапорной башней: как это было?

Сходили на техно-фестиваль, где на пять танцующих было по фотографу(-ке).

Как сделать классный концерт: 15 подсказок от профи

Как сделать классный концерт: 15 подсказок от профи

Краткая инструкция по организации отменного гига.

15 мобильных приложений для создания музыки

15 мобильных приложений для создания музыки

Willkommen bei Drezden: новый сольный проект Сергея Михалка

Willkommen bei Drezden: новый сольный проект Сергея Михалка

Послушай дебютный альбом прямо сейчас на «Пяршаке»!

15 крутых документалок о музыке

15 крутых документалок о музыке

Собрали пачку добротных видеоисторий для меломанского вечера.

40 часов рейва: как прошли именины «Бассоты»?

40 часов рейва: как прошли именины «Бассоты»?

Большой фотоотчет с четырехлетия «Бассоты» – главного летнего рейва.

34 Mixes #11: Максім Шумілін

34 Mixes #11: Максім Шумілін

Няспешны, расслаблены вайб і думкі пра адыходзячае лета – у вінілавай спэшл-падборцы беларускага фатографа Максіма Шуміліна.

Главные концерты осени

Главные концерты осени

На кого, куда и почем можно сходить грядущей осенью?

Глядзім на Flow

Глядзім на Flow

Вялікі рэпартаж ад palasatka з аднаго з лепшых еўрапейскіх фестываляў.