Dlina Volny выступіць у 10 краінах Еўропы
Сінтвэйв-постпанк-гурт Dlina Volny абвясціў даты зімне-вясновага еўрапейскага тура, які ахопіць 14 гарадоў у Польшчы, Чэхіі, Аўстрыі, Славакіі, Славеніі, Італіі, Швейцарыі, Францыі, Нідэрландах і Германіі.
Тур плануецца ў падтрымку новага альбома «In Between», які выйдзе ўвясну на лэйбле Italians Do It Better. Пакуль можна паслухаць чароўны сінгл «Dance Me Away» і распавесці сябрам, каб лавілі гурт у сваім горадзе.
Расклад тура:
28.02 – Warsaw, PL – Chmury
01.03 – Krakow, PL – Alchemia
03.03 – Pilsen, CZ – Pod Lampou
04.03 – Brno, CZ – Kabinet Muz
05.03 – Linz, AT – Kapu
06.03 – Bratislava, SK – Pink Whale
07.03 – Ljubljana, SI – Klub Gromka
08.03 – Bologna, IT – Freakout
09.03 – Winterthur, CH – Lokal
11.03 – Paris, FR – Supersonic
13.03 – Weert, NL – Bosuil
14.03 – Eindhoven, NL – Altstadt
15.03 – Hamburg, DE – MS Stubnitz
16.03 – Berlin, DE – Urban Spree
Падрабазнасці – у інстаграме Dlina Volny.