Dlina Volny выпусцілі сінгл «Dance Me Away»

Dlina Volny пацешылі фанатаў новым трэкам: «Dance Me Away» стымулюе чакаць альбом «In Between» з нецярпеннем.
Музыкі называюць кампазіцыю «постпанк-гімнам пра спакуслівую прыманку Сірэны», у трывожна-змрочнай пульсацыі якога спалучаюцца моцнае напружанне жадання і – адначасова – небяспекі. Рэліз супаў у часе з навінай пра смерць Дэвіда Лінча, і гурт адзначыў у інстаграм-допісе, што натхняўся ў сваёй творчасці цёмным сторытэлінгам культавага рэжысёра і яго неверагодным розумам: «”Dance Me Away” – адна з такіх гісторый, якія нарадзіліся з гэтага натхнення і нашага даследавання сюррэалістычнага і невядомага».
Паслухаць трэк можна на ўсіх папулярных стрымінгах, спасылка – вось.