Dee Tree выпусцілі EP «Усю восень»

Dee Tree выпусцілі EP «Усю восень»

Менскі соўл-гурт Dee Tree прэзентаваў EP «Усю восень».

Новы альбом Dee Tree – гэта якасная музыка для чуллівай беларускай душы.

 

 

 

«Мы прысвячаем гэты альбом беларусам, – пішуць музыкі. – Тым, якія адважыліся, тым, якія перамаглi абыякавасць і страх, тым, якія пазналі адзін аднаго улетку і ўвосень. Кожны народ праходзіць свой шлях у барацьбе за права людзьмi звацца. І, на жаль, ні для каго ён не быў хуткім і простым. Мы адзін у аднаго ёсць, і нас шмат, на ўбачанае немагчыма зноў заплюшчыць вочы, а на зразумелае - забыцца. Таму вось вам ад нас выраз пашаны i захаплення беларускай культурай, і няхай яна жыве вечна».  

 

Слухай «Усю восень» на папулярных стрымінгавых пляцоўках.