«Зямля» – кліп-калабарацыя мастака і музыкаў
Музычны праект «БАК» прэзентаваў кліп на трэк «Зямля».
«Зямля» – вынік калабу мастака Doctor Oy, Мішы Дайлідава і Мікіты Арлова, якіх шырокая публіка ведае па праектах Michael Dailida і «СОЮЗ».
Doctor Oy
«Мы вельмі даўно не збіраліся з рабятамі, і кожны аброс сваімі справамі і праектамі, усе набылі самадастатковасць, што дазваляе нам працягваць камунікаваць і дзяліцца сваімі думкамі наконт музыкі і ўсяго, перажыўшы асабісты досвед. Такая канцэпцыя ўзаемаадносін мне вельмі падабаецца. “Зямлю” запісвалі на хаду, без рэпетыцый і іншага, гэта быў нейкі спантанны працэс у перапынках паміж раз'ездамі і нашымі справамі. Але на выхадзе атрымалася нешта цікавае: пра перажыванне, зняволенне, адзіноту і, безумоўна, надзею на лепшае».