Akute выпускаюць live-відэа на песню «Яшчэ адзін шпіталь»

Akute выпускаюць live-відэа на песню «Яшчэ адзін шпіталь»

Дзяўчаты скачуць, «Брюгге» трашчыць па швах, на сцэне як у апошні раз валяць шалёныя Стас і Рома – паглядзі, як крута выглядаюць канцэрты Akute знутры ў іх новым live-відэа на песню «Яшчэ адзін шпіталь».

«Яшчэ адзін шпіталь» – адзін з самых удалых трэкаў з апошняга альбома магілёўскіх рамантыкаў «Płastyka». Альбом атрымаў шмат станоўчых водгукаў ад беларускіх журналістаў, яго ўвогуле можна назваць узорным альбомам Akute.

 

 

З «Пластыкай» хлопцы праехалася паспяховым турам па Украіне і далі некалькі аншлагавых канцэртаў у Беларусі.

Таксама у рамках праекта TuzinFM «(Не)расстраляная паэзія» гурт нядаўна выпусціў песню на верш паэта Анатоля Вольнага «Я цябе пакахаў».

 

Фота - euroradio.fm