Індзі-гурт Vapna выпусціў беларуска-літоўскі сінгл

Індзі-гурт Vapna выпусціў беларуска-літоўскі сінгл

Гурт Vapna выпусціў беларуска-літоўскі сінгл з новага альбома. «1000 Krain / Nusivylimas» – гэта летуценная песня пра любоў, расчараванне і свабоду.

Песня адразу была напісана па-літоўску, версія на звыклай гурту беларускай з'явілася пазней. Фронтмэн гурта Андрэй Ваз’янаў распавёў пра моўны эксперымент: «Новы альбом сачыняўся збольшага ў Літве, і паколькі я размаўляю па-літоўску вольна і часта, песня на гэтай мове нарадзілася тэхнічна лёгка, хоць і не так лёгка эмацыйна. Яна з’явілася з амаль што крыўды на абставіны – на адчуванне, што не можаш быць дома, не можаш адчуць сябе дома, і напамінаў аб гэтым шмат. Але з часам яна ператварылася ў песню-прыняцце, у гісторыю даравання і ўсведамлення жыцця як бясконцага падарожжа, якое не заўсёды ідзе паводле плана. Для кагосьці яна стане песняй-мостам, для кагосьці – песняй-пажаданнем добрага шляху, а камусьці дапаможа пераадолець страты і расстанні».

«1000 Krain / Nusivylimas» – першы сінгл з новага альбома гурта Vapna, які выйдзе напрыканцы вясны на лэйбле Radio Plato і будзе называцца «Амаль».

 

 

 

  Трэк даступны на ўсіх папулярных стрымінгах.

34 Mixes #1: T-Trider

34 Mixes #1: T-Trider

Вяртаем міксы ад сяброў у самае сэрца «Першака». Шампанскае адкаркоўвае T-Trider бадзёрым гета-фанкам. Святкуем разам!

Как создаются хиты в 2017 году?

Как создаются хиты в 2017 году?

Справедливость стриминга: как плейлисты в Spotify и Apple Music в одночасье превращают начинающих ноунеймов в мегазвезд.

Как собрать музыкальную студию за $500, $1000 и $1500?

Как собрать музыкальную студию за $500, $1000 и $1500?

Изучаем бюджетные варианты домашней «Эбби Роуд».

Беларускія музычныя лэйблы

Беларускія музычныя лэйблы

Каталог дзейных беларускіх анлайн-пляцовак, якія выдаюць і прамоўцяць музыку.

Блэки с Банги и Бангалор

Блэки с Банги и Бангалор

Минский рэпер показывает знаковые места своего района.

Музыка улиц: что прохожие слушают в наушниках?

Музыка улиц: что прохожие слушают в наушниках?

В новой рубрике «Музыка улиц» изучаем, что играет в наушниках у прохожих.

New kids from the block (BY, EN)

New kids from the block (BY, EN)

Як прадаваць сваю музыку сусветным брэндам? Размаўляем з Рэнатам Хорватам, адным з заснавальнікаў венгерскай ліцэнзійнай кампаніі Eastaste.