Падкаст пра мастацтва Беларусі. Супрэматызм

У новым выпуску сумеснага падкасту ад 34 і МТС расказваем пра новы кірунак у авангардным мастацтве XX стагоддзя – супрэматызм – і пра тое, як яго развівалі мастакі з Беларусі.

 

У 1920 годзе ў Віцебску працавала цэлая група маладых таленавітых мастакоў, якія на чале з Казімірам Малевічам распрацоўвалі тэарэтычныя асновы супрэматызму. Яны разважалі аб тым, як колер, лінію, фігуру зрабіць самастойным прадметам малюнка, і аб тым, як мастацтва можа змяніць чалавека. Казіміра Малевіча, бадай, ведаюць усе, незалежна ад стаўлення да супрэматызму, а мы ў гэтым выпуску хочам спыніцца на менш вядомых імёнах. Гэта Ілля Чашнік, які распрацоўвае супрэматычны дызайн для посуду і шпалер, Давід Якерсон, які кажа новае слова ў скульптуры, і Надзя Лежэ – мастачка з маленькай беларускай вёскі, якая ў сваім жыцці з лёгкасцю пераступала любыя межы і стэрэатыпы.

 

 

Працы, пра якія ідзе гаворка ў падкасце:

 

 

Ілля Чашнік, «Супрэматызм»
(Траццякоўская галерэя)

  

 

 

Ілля Чашнік. Паўкубак
(Дзяржаўны Эрмітаж)

  

 

 

Давід Якерсон. Помнік Карлу Лібкнехту
(Віцебск, 1920 год)

 

 

 

Давід Якерсон, «Пано з фігурай рабочага»
(Віцебскі мастацкі музей)

Давід Якерсон, «Чырвонагвардзейцы»
(Віцебскі мастацкі музей) 

 

  

 

Надзя Лежэ, «Супрэматызм № 4. Кампазіцыя з чорнымі коламі на белым фоне»
(Нацыянальны мастацкі музей)

 

 

 

Надзя Лежэ. Мазаікі
(Мастацкая галерэя ў Зембіне)

 

***

 

Дзякуем за дапамогу дырэктару музея Віцебскай народнай мастацкай вучэльні Андрэю Духоўнікаву і куратарцы Ганне Карпенка.

 

***

 

Падкаст можна паслухаць па-руску

Выпуск таксама даступны на іншых платформах:
Apple Podcasts, Castbox.fm, Google Podcasts, Яндекс.Музыка, Spotify.

 

Над падкастам працавалі: Маша Гуліна (тэкст), Антон Кашлікаў (рэдактура), Вольга Цяшкевіч (голас), Radio Plato (саунд-дызайн).

У падкасце прагучалі трэкі: Quincas Moreira – Night Drive; Kevin Macleod – Marty Gots A Plan By; Audionautix – Emerald Therapy; Otis McDonald – Sunday; Godmode – Trickling Up; Godmode – Creeping Up on You.

 

Гэты матэрыял зроблены пры падтрымцы МТС.

ЧУП «Проспектпресс», УНП ‎101520868