Падкаст пра мастацтва Беларусі: Прыгоды барока і класіцызму
- Рубрыка: ПАДКАСТЫ ПРА МАСТАЦТВА
- 15.04.2021
- 11956
У новым выпуску падкасту пра мастацтва Беларусі, які 34travel і 34mag робяць сумесна з МТС, паглыбляемся ў барока і класіцызм – і вывучаем іх асаблівасці ў Беларусі.
Большая частка XVIII стагоддзя была мірным часам: працуюць мануфактуры, з'яўляюцца тэатры, моладзь атрымлівае адукацыю ў школах манаскіх ордэнаў. Ну а ў культуры пануе барока – стыль, для якога характэрныя пачуццёвасць і раскоша. На тэрыторыі Беларусі гэты стыль меў свае асаблівасці: напрыклад, cармацкае барока. На змену яму прыходзіць класіцызм: стыль, які сваёй выразнай геаметрыяй павінен быў дапамагчы чалавеку і самому стаць гарманічнейшым. Зрэшты, барока так проста не здаецца! Багатыя храмы, парадныя партрэты і новыя сістэмы планіроўкі гарадоў – пра ўсё гэта расказваем у падкасце.
Працы, пра якія ідзе гаворка ў падкасце:
Роспісы касцёла Божага Цела ў Нясвіжы
(Фота: Маша Гулiна)
Партрэт Міхала Казіміра Агінскага
(Ганна Разiна Лішэўска, Нацыянальны мастацкi музей)
Квадратная ратуша ў Чачэрску
(Фота: Генадзь Клімаў / ranak.me)
Скульптуры святой Тэрэзы Авільскай і архангела Міхаіла
(Нацыянальны мастацкі музей)
Акварэлі Юзэфа Пешкі з выявамі беларускіх гарадоў
Вiцебск
Лошыцкая сядзіба
Сядзіба Ваньковiчаў у Менску
Нясвіж
Роспісы касцёла Святога Тадэвуша ў Лучаі
(Фота: Маша Гуліна)
***
Дзякуем за дапамогу мастацтвазнаўцу і пісьменніку Сяргею Харэўскаму і вядучай навуковай супрацоўніцы Нацыянальнага мастацкага музея Любові Сысоевай.
***
Падкаст можна паслухаць па-руску.
Выпуск таксама даступны на іншых платформах:
Apple Podcasts, Castbox.fm, Google Podcasts, Яндекс.Музыка, Spotify.
Над падкастам працавалі: Маша Гуліна (тэкст), Антон Кашлікаў (рэдактура), Вольга Цяшкевіч (голас), Radio Plato (саўнд-дызайн).
У падкасце прагучалі трэкі: Aaron Kenny – A Baroque Letter, Kevin MacLeod – Accralate (The Dark Contenent), The Westerlies – Burden Laid Down, Cooper Cannell – Ode to Joy, Kevin MacLeod – Angevin (Thatched Villagers), Sir Cubworth – Rolling Hills, pATCHES – To Have to in Least Water.
Фота: palasatka
ЧУП «Проспектпресс», УНП 101520868