Эпіграф
– Ніколі не думаў, што тое, чым я займаюся ўжо 15 гадоў, будзе называцца новыя медыі.
Калі я думаў, як пачаць лекцыю, у мяне было тры варыянты. Першы – «Будучыня ўжо тут», але гэтая фраза падаецца мне вельмі заюзанай. Мы шмат за чым не паспяваем – і не толькі мы ў Беларусі, але ўвесь свет не паспявае. Другі эпіграф, які мог бы пачаць маю лекцыю, – «Хто каго праглыне 2 чэрвеня». Днямі шмат хто атрымаў прэс-рэліз пра тое, што 2 чэрвеня чакаецца суперугода, але што канкрэтна адбудзецца, не ведае нават рэдакцыя tut.by. Паводле маёй інфармацыі могуць быць два варыянты. Першы: Velcom выкупіць «Атлант телеком» – але гэта чуткі, я не ведаю, ці гэта праўда. Другі: каталог tam.by паглыне relax.by – гэта таксама чуткі. Мабыць, ёсць і іншыя варыянты, але я дакладна не ведаю. Так ці інакш, 2 чэрвеня зменіць беларускую парадыгму, і, відавочна, гэты дзень зменіць і медыі. Трэці пачатак маёй лекцыі мог гучаць як «Усё рухаецца па коле». Гэта маё ўласнае меркаванне, падмацаванае гісторыяй. Па вялікім рахунку, усё паўтараецца – у розных маштабах, з іншым бэкграўндам, але нейкія рэчы можна параўноўваць.
«Калі вы прагаласуеце рублём за тое, каб глядзець больш парнухі, Citydog будзе вымушаны нешта з гэтым рабіць»
Як вы ведаеце, ёсць Adblock, які блакуе рэкламу, і таксама ёсць плацёжны сэрвіс Flattr. Яны зрабілі калабарацыю, дзякуючы якой медыі нібыта змогуць зарабляць грошы праз сваіх чытачоў. Груба кажучы, у вас ёсць нейкая грашовая заначка, якую трымае Flattr. Разам з Adblock ён будзе глядзець, якія сайты вы наведваеце, і тую самую нычку ён будзе размяркоўваць паміж сайтамі, якія вам падаюцца цікавымі. То бок вы часта лазіце на Citydog.by, tut.by, buzzfeed.com, pornhub.com, onliner.by. Паміж гэтымі пяццю рэсурсамі будзе размяркоўвацца – лічыце гэта падпіскай на інтэрнэт. Чым даўжэй вы будзеце сядзець на Citydog, тым болей мы з вас атрымаем – напрыклад, з 10 рублёў нам дастанецца 3. Гэта значыць, што медыі беспасярэдне будуць прывязаныя да чытачоў.
Медыі вымушаныя будуць ісці па слядах чытачоў: тое, што захочаце рабіць вы, сёння ж мусім рабіць і мы. Калі вы прагаласуеце рублём за тое, каб глядзець больш парнухі, Citydog будзе вымушаны нешта з гэтым рабіць.
Што адбываецца з новымі медыямі цяпер – у свеце, не толькі ў Беларусі
– З 2010-га да 2015-га нашыя калегі на Захадзе перажывалі некалькі прамежкаў часу, якія можна параўнаць з тэорыяй стыляў. Спачатку гэта было Сярэднявечча, калі ўсё толькі пачыналася, усе было вельмі стромнае, ніхто не разумеў, што рабіць. Гэта адбывалася з улікам таго, што дзесьці ёсць Бог, і, калі мы нешта няправільна зробім, ён нас пакарае. Гэта цягнулася яшчэ з газет, бо ў газеце вы не можаце выкінуць ці зняць матэрыял.
Потым прыйшоў Рэнесанс, і вось тут усё пачало квітнець і буяць. Стала зразумела, што новыя медыі маюць абсалютна неабмежаваныя магчымасці ў кантэнце і форме. Таксама чытач стаў галоўным героем. Цяпер, мне здаецца, беларускія медыі жывуць у барока ці нават у ракако. У барока ўсё вельмі падзяляецца на светлае і цёмнае. Ракако – гэта завітушкі, прыгажосць. Калі цяпер чытач стаміўся ад колькасці інфармацыі ў інтэрнэце, ён пачынае рэагаваць на тое, што вызывае ў яго цікавасць. Цікавасць можна выклікаць рознымі сродкамі, але часта медыі звяртаюцца да таго, што трошкі ўтрыруюць.
Пасля гэтага перыяду мы можам чакаць Асветніцтва. Нашая рэдакцыя вельмі хацела б, каб чытачы і медыі станавіліся больш разумныя. Аналітыкі ды медыяэксперты кажуць пра тое, што наступная хваля, якая нас чакае, – гэта хваля, звязаная з навучаннем. Навіны, вялікія формы, сацыялка, палітыка і эканоміка, хутчэй за ўсё, нікуды не сыдуць. Не хвалюйцеся, фан таксама нікуды не сыдзе. Будзе ўсё больш і больш матэрыялаў, прысвечаных самаразвіццю чалавека. Людзям і медыям хочацца ўдарыцца ў больш сур’ёзныя тэмы.
«Цяпер беларускія медыі жывуць у барока ці нават у ракако»
Хочацца сказаць, што функцыя медыяў – гэта адукоўваць чытача. Але, калі вы прыходзіце працаваць у рэдакцыю, вам гавораць: «Забудзьце пра гэта». Калі ты ідзеш у журналістыку з гэтаю мэтай – ты ідзеш працаваць дзеля сябе. Так, мы ўсе хочам змяняць свет, але пакуль складана сказаць, як будзе выглядаць Асветніцтва ў медыясферы.
На маё меркаванне, новыя медыі пачалі нараджацца 10 гадоў таму. Але нават мы дагэтуль працуем паводле старых шаблонаў. Мы не ведаем, як працаваць з аўдыторыяй. Спачатку мы вярсталі газеты і дагэтуль карыстаемся лідам, які нарадзіўся 200–300 гадоў таму! А, можа, ён і не патрэбны?
Калі вы напішаце добры, прыгожы загаловак, які б спадабаўся вашаму выкладчыку, – на яго не клікнуць. Клікнуць на той, што называюць «жоўтым».
Манетызацыя
Журналісты ніколі не перавядуцца на Зямлі. Знайсці рэдактара і аўтара з горам напалам можна. Як знайсці грошы – вось гэта пытанне.
Некаторыя медыі ўжо працуюць у кірунку, які я назваў «сінэргія як бізнэс-мадэль». Напрыклад, гэта рэдакцыі, у якіх ёсць дадатковы бізнэс, – я маю на ўвазе не кокс, дрэваапрацоўку ці нафту, а штосьці больш культурнае. Чым можа зарабляць газета New York Times? Напрыклад, продажам сваіх журналістаў-экспертаў нейкім сваім кліентам, каб яны пісалі ў іхны карпаратыўны часопіс. Або New York Times вырашыць займацца рэкламным бізнэсам або вырашыць пайсці па слядах Трампа і заняцца нерухомасцю. Усе гэтыя метады могуць дапамагчы рэдакцыі. Гэта адная з магчымасцяў зрабіць сябе незалежнымі ад інвестараў, рады дырэктараў і гэтак далей.
Паводле маіх назіранняў, каля 80 % медыяў ува ўсім свеце – непрыбытковыя. Яны або ідуць у мінус, або ў нуль. Выхад з гэтага – або паспрабаваць зарабляць самім, або прадацца камусьці, хто гандлюе нафтай, а медыі для яго – гэта цацка, лялька.
Каб зарабляць самім, трэба рэструктарызаваць абсалютна ўсё ў рэдакцыі. Можна пайсці ў інтэрнэт, бо ў новых медыях уяўленне пра тое, што адбываецца ў свеце, нашмат лепшае, чымся ў рэкламных агенцтваў. Шляхоў шмат. І, можа, калісьці мы пачуем пра тое, што Tut.by пачаў інфармацыйна абслугоўваць Toyota, напрыклад.
«Чым можа зарабляць газета New York Times? Напрыклад, продажам сваіх журналістаў-экспертаў нейкім сваім кліентам, каб яны пісалі ў іхны карпаратыўны часопіс»
Кантэнт – таксама інструмент для пошуку грошай. Кантэнт можна купляць – гэта тое, што робіць slon.ru або «Дождь». Шмат артыкулаў яны проста прадаюць паводле падпіскі. Але ў нас гэтая схема не працуе са зразумелых прычынаў. Тады ідзем па іншай схеме – ахвяраванні. Вельмі слізкая, незразумелая, хісткая мадэль, асабліва ў беларускіх умовах, калі заканадаўства зробленае паводле лякалаў 80–90-ых гг., а ўжо другая палова 2010-ых. Але, мабыць, праз год мы даведваемся, што такая схема абсалютна легальная.
Падпіска – гэта, магчыма, тое, што чакае ўсіх. Але гэтая мадэль таксама непастаянная: мабыць, у нейкі момант вы не захочаце аддаваць грошы, бо проста забудзецеся або яшчэ штосьці.
Варыянт, які цяпер прапаноўваюць і пра які я ўжо казаў, – калі ў вас на карце або рахунку будзе зафіксаваная сума, якую вы будзеце гатовыя аддаваць на тое ці іншае выданне. Я думаю, гэтая мадэль мае вялікія шанцы. Але яна можа прынесці і нейкі плён. Вялікая праблема можа быць у тым, што ўсе мы ператворымся ў Pornhub або RedTube, бо гэта тое, што вы можаце купляць.
Інструменты, тэхналогіі, кантэнт
Новыя сацсеткі. Разумею, што гэта выглядае смешна, бо ў адной толькі Беларусі было шмат спробаў зрабіць новыя пляцоўкі. Але ж пакаленне native digital – тых, хто рос разам з сацсеткамі, – не будзе кіравацца тым, што Facebook – гэта аўдыторыя больш разумных, а «ВКонтакте» – гэта «шкалата». Хутчэй за ўсе, інфармацыя ў FB і VK – гэта не тое, што хоча менавіта аўдыторыя Citydog. То бок гэтак званы сярэдні клас гэтыя сацсеткі не задавальняюць, і ён запатрабуе новыя сацсеткі для больш спецыфічнай аўдыторыі. Можа, сацсеткі будуць звычайным шаблонам, які можна спампаваць. Напрыклад, для гэтай лекцыі я б зрабіў шаблон, вы там зачэкініліся, і мы пачалі весці гаворку пра будучыню новых медыяў проста там, і я б выдаліў гэты шаблон пасля сканчэння лекцыі.
Я разумею, што ўсё гэта выглядае фантастычна, але, можа быць, у нейкі момант хоць бы на 10 % уся гэтая мая лухта здарыцца.
Максімальная аўтаматызацыя – гэта тое, што чакае нас на 200 %. Шмат якія рэдактары, скажу вам па шчырасці, мараць, каб з’явіліся сістэмы, якія тупа могуць пісаць навіны, каб ашчадзіць на гэтым грошы. Вялікія тэксты таксама будуць складацца аўтаматычна. Лонгрыды, якімі ўпіваюцца сур’ёзныя журналісты, – гэта таксама справа тэхнікі, гэта справа найбліжэйшых 3–5–10 гадоў.
«Вашыя аднарогі стануць толькі вашымі аднарогамі»
Будзе ўдасканальвацца сістэма, якая настройвае кантэнт, што спажывае чытач. У нейкі момант будзе прасцей за простае прыбраць тое, што вам не падабаецца, і пакінуць тое, што падабаецца. Вашая рэальнасць стане менавіта вашай рэальнасцю. Вашы аднарогі стануць толькі вашымі аднарогамі.
Як цяпер адбываецца поўная прысутнасць у матэрыяле? Онлайн-трансляцыя ў Facebook, Twitter і гэтак далей. Хутчэй за ўсё, праз 5 гадоў вы будзеце карыстацца кампом спарана са сваім вокам, то бок манітор кампа будзе вашым вокам. Калі вам не будзе ставаць моцных эмоцыяў, вы зможаце паглядзець, як адбываецца тэракт недзе ў Сірыі. З прыемнага – вы зможаце паглядзець нейкі матэрыял пра 10 самых распаўсюджаных позаў у сэксе ў 3D. Мы будзем працаваць з гэтым, а вы будзеце ў гэтым жыць.
Тэхніка, алкаголь, лекі, прадукты – высвятляем, якія рэчы і як часта можна вазіць праз мяжу Беларусі.
Музыка і мастачка ладзяць справаздачу за два гады перформансаў.
Юля Іванчыкава, Аня Дапш і Саша Аўдзевіч распавядаюць, чым ім запомніліся другія выходныя ліпеня.
Как построить не просто бар, но тусовку на районе.
Как построить не просто бар, но тусовку на районе.
Разговор о смыслах большого искусства.
Правила жизни, работы, отдыха.
КОММЕНТАРИИ (1)
у ситидога реальная проблема с заголовками и подачей материала - "минчане, ну как съездили, дешевле самому" - колхоз какой-то, ей богу