Запрашаем на лекцыю пра медыя і закон
- Рубрыка: УЛОЎ
- 21.09.2018
- 11376
4 кастрычніка ў .PUNKT адбудзецца лекцыя адваката Сяргея Зікрацкага «Лепш не трэба: як пазбегнуць праблем, працуючы ў медыя?». Калі ты нейкім чынам сутыкаешся з медыя і марыш, каб табе менш прылятала ад чыноўнікаў, герояў матэрыялаў ды радавых чытачоў, то гэты івэнт прапускаць нельга, нават калі на вуліцы лясне мароз пад мінус 30°С.
Эксперт у праве раскажа пра найбольш распаўсюджаныя памылкі, якія можна зрабіць, калі працуеш у беларускім медыяасяроддзі. Ніякай вадзіцы! Усе тэмы будуць асвятляцца на прыкладах з яго адвакацкай практыкі, так што даведаешся пра чужыя граблі і ўжо на іх не наступіш. А граблі ўласныя, хутчэй за ўсё, абыдзеш.
Хто такі Сяргей Зікрацкі?
Адвакат, 39 гадоў. Больш за 17 гадоў працуе з беларускімі медыя, фатографамі, рэкламным і інтэрнэт-бізнэсам. Сярод кліентаў – Onliner.by, Citydog.by, Kyky.org, БелаПАН ды іншыя беларускія медыя, рэкламныя агенцтвы, дызайнерскія студыі.
Сяргей кожны дзень разрульвае пытанні, звязаныя з абаронай аўтарскіх правоў, карыстальніцкімі пагадненнямі на сайтах, негатыўнай рэакцыяй чытачоў, пазовамі і прэтэнзіямі да медыя. І гэта, канешне, далёка не ўсё, на чым ён сабаку з’еў. Адным словам, профі.
Калі: 4 кастрычніка.
Пачатак: 19.00.
Працягласць: 2 гадзіны (з блокам пытанняў і адказаў).
Дзе: прастора .PUNKT (вул. Кастрычніцкая, 23а, 2 паверх).
Кошт: першыя 20 квіткоў – 29 BYN, далей – 34 BYN, у дзень мерапрыемства – 39 BYN.
Пра што пойдзе гаворка:
Змены ў Законе аб СМІ і новае ў рэгуляванні інтэрнэту
Пазовы аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі
Заканадаўства аб рэкламе
Аўтарскае права
Прыватнае жыццё і ахова персанальных дадзеных