
«Нашая праграма арыентаваная на людзей, якія цікавяцца беларускім спортам. Бо місія беларускай “Трыбуны” – цікава распавядаць пра тое, што адбываецца ў нашым спорце. Гэтым мы займаемся штодзень. І менавіта ў гэтым кірунку мы можам узяць на сябе смеласць кагосьці чамусьці вучыць», – тлумачыць галоўны рэдактар «Трыбуны» Алег Гаруновіч.
Усяго плануецца выбраць толькі 4 удзельнікаў. Калі яны будуць не з Менску – рэдакцыя абяцае нават дапамагчы ім з жыллём. Самі заняткі – гэткі мікс цікавай тэорыі, суворай практыкі ды рэдакцыйнай кухні. Карацей, нешта сярэдняе паміж інтэрншыпам і інтэнсіўнымі курсамі.
«Удзельнікі будуць прыходзіць да нас у офіс, слухаць лектараў, браць удзел у планёрках, атрымліваць заданні і г.д. Гэта, хутчэй, такі месячны інтэнсіў для тых, хто адчувае ў сабе журналісцкія здольнасці, але мае патрэбу ў дапамозе, каб іх разварушыць», – кажа Гаруновіч.
Як падаць заяўку?
Да 20 чэрвеня (а лепш, вядома, раней!) даслаць ліст на gorunovich@sports.ru. У лісце распавесці пра сябе і сваю матывацыю, а таксама дадаць некалькі прыкладаў сваіх тэкстаў ці праектаў, нават калі яны не маюць дачынення да спорту.
Калі і дзе будуць праходзіць заняткі?
З 1 да 31 ліпеня ў Менску.
А будзе адразу магчымасць публікавацца на «Трыбуне»?
О, так! Слова галоўнаму рэдактару: «Пляцоўкаю для публікацыі заданняў стане адмысловы блог. Заданні будуць выкладвацца без папярэдняй праўкі з боку рэдактараў. Карыстальнікі “Трыбуны” ў каментарах ацэняць узровень аўтараў, рабіць ім заўвагі, крытыкаваць ці, наадварот, хваліць. Гэта будзе сур’ёзнае выпрабаванне на трываласць для журналістаў-пачаткоўцаў».
Пасля школы я змагу стаць паўнавартасным удзельнікам рэдакцыі?
Адказвае Алег Гаруновіч: «Перш за ўсё, мы хочам падзяліцца сваймі ведамі, дапамагчы людзям, якім цікавая спартовая журналістыка, зрабіць першы крок. Калі пасля гэтага нашыя зносіны з вучнямі медыяшколы выльюцца ў супрацу, гэта будзе проста выдатна. Любое спартовае СМІ зацікаўленае ў таленавітых пачаткоўцах. “Трыбуна” не выключэнне. Але, чым усё скончыцца, – тут няма ніякіх гарантыяў».
Дзе пачытаць падрабязнасці?
Тут.
Трымай падарожнікі ад бывалых рабят, якія можна прыкласці да тваіх гузоў, набітых на ніве актывізму.
Гаворым з Мікітам Дыякурам – стваральнікам анімацыйнага фільма Ugly – пра пратэст прыгожай графіцы, прэм'еры па ўсім свеце і поспех кампаніі на Kickstarter.
Як тэатр стаў нацыянальным брэндам, а потым – узорам салідарнасці?
Высвятляем, што рабіць, калі цябе пабілі ў цёмным закутку, дома, на працы ці на якой-небудзь вясёлай імпрэзе.
Размова і шпацыры з «хросным бацькам беларускага андэграўнду».
Зоя Прышывалка – пра болькі беларусак і беларусаў у адносінах.