У галерэі культурніцка-адукацыйнага цэнтра ЦЭХ з 6 ліпеня ідзе выстава *SCAPE – пра мікс класічнага пейзажа і сучасных тэхналогій. Напярэдадні пераадкрыцця мы завіталі на экскурсію з мастакамі і мастачкамі і зафіксавалі першапачатковую кампазіцыю. На выставе мы пачулі, як падае камень, убачылі, як выглядаюць хаос і ўніверсальны далягляд, а яшчэ пашукалі сувязь паміж відэа з агляднай пляцоўкі і відэа са спадарожніка. Мы не супраць, калі ты ўбачыш і пачуеш штосьці іншае. Ідзі і глядзі!
Што?
*SCAPE – мастацкі праект. У яго аснове – тэма пейзажа і спалучэнне з сучаснымі тэхналогіямі. Медыумы самыя розныя: інтэрмедыяльныя інсталяцыі, камп’ютарныя генераваныя выявы, відэамапінг, сяміканальная аўдыяінсталяцыя – цэлы спектр.
Хто?
Ян Кромбгольц, Іва Поланэцка, Францішак Пэхачак, Карым Тарак’і, Паліна Хаценка – мастакі і мастачкі, якія вучацца ў Чэхіі ва ўніверсітэце Яна Евангеліста Пуркіне ў горадзе Усці-над-Лабэм.
Навошта ісці?
Паглядзець на спарадкаваны хаос, пачуць падзенне каменя, убачыць універсальны далягляд, 3D-пейзаж і знайсці сувязь паміж крохкім і манументальным відэа.




Хаос і парадак
Чэшскі мастак Карым Тарак’і восем гадзін фіксаваў, як статычны прамень лазера адлюстроўваецца ад ньютанаўскай вадкасці. Гэта ўсё прыводзіцца інфрагукам у нестабільны стан. У выніку маем «фотаздымкі» некантраляванага руху часціц. Такі сабе спарадкаваны хаос.

Гарызонты
Гэта праца Івы Поланэцкі, якая фіксавала ў дарозе далягляды. У выніку атрымалася мноства здымкаў, якія складаюцца ў адзін асабісты гарызонт. Гэта далягляд усіх даляглядаў, якія яна калі-небудзь бачыла. Глядзі, як хутка рухаюцца здымкі і ўтрымліваюць усе гарызонты, адкрытыя мастачкай.
.gif)
.gif)
Падзенне
Ян Кромбгольц і Паліна Хаценка зафіксавалі падзенне каменя. Мастак і мастачка зрабілі аўдыязапіс у чэшскім нацыянальным запаведніку Сваташске скалы і ператварылі яго ў сяміканальную аўдыяінсталяцыю.
Рэльеф
Гэта аб’ёмны 3D-пейзаж, які складаецца з бясконцай колькасці магчымых кампазіцый. Аўтар працы – Францішак Пэхачак. Па сутнасці гэты твор – рэакцыя на творчасць мастакоў-пейзажыстаў эпохі рамантызму, асабліва на працы Каспара Давіда Фрыдрыха. Многія мастакі эпохі рамантызму стваралі свае працы паводле апісання краявідаў у кнігах. Францішак Пэхачак таксама стварае няісныя віды і ландшафты, толькі не ў плоскасці палатна 2D, а ў 3D.

Трэцяя пазіцыя
Праца Паліны Хаценка – два відэа: манументальнае са спадарожніка і крохкае з агляднай пляцоўкі. Гледачу застаецца толькі інтэрпрэтаваць па-свойму.


SCAPE 1.1. Пераадкрыццё
У нядзелю 30 ліпеня а 19-й адбудзецца пераадкрыццё выставы і прэзентацыя новых прац: з’явяцца новая сяміканальная аўдыяінсталяцыя Яна Кромбгольца і відэаінсталяцыя «Манумент». У праграме яшчэ кароткі тур па выставе і музычны сэт. Не прапусці!
Уваход на пераадкрыццё бясплатны.
Выстава працуе штодзень з 12:00 да 21:00 па 24 жніўня ў ЦЭХу (вул. Кастрычніцкая, 16)
Кошт квітка – 4 руб. Ільготны – 2 руб.
Візуал by Віялета Саўчыц
Ад «Ладдзі роспачы» да казак Паўночнай Амерыкі.
«Як цяжка падарожнічаць, калі не дакляруе радасці мне гэта».
Гісторыя пра тое, як беларусы едуць на Урал, каб знайсці свае карані.
Антыкаланіялізм, perreo і барацьба за свабоду – як Bad Bunny стаў голасам эпохі.
Ноч паміж агнём, лесам і музыкай.
BelSwimSisters – пра падрыхтоўку да выкліку, рэгламент і матывацыю.
Набыць абновачкі, паслухаць музыку, патусіць.