Аляксей Чаранкевіч такі рэалізаваў сваю ідэю – плакат «Гісторыя Беларусі», што арганічна трансфармаваўся з папярэдняга праекта «Мапа станаўлення Беларусі». Гісторыю Беларусі ў тубусе можна набыць усяго за 29 рублёў. Не сорамна і сябрам падарыць!
Плакат «Гісторыя Беларусі» – гэта працяг праекта «Мапа станаўлення Беларусі», толькі ў афлайне. На адзінай лініі часу паказаныя беларускія гарады і самыя істотныя падзеі дзяржаў, якія існавалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
Плакат надрукаваны афсетным спосабам на якаснай паперы фармату А1 – 594 × 841 мм і прадаецца ў тубусе.
Аўтар праекта Аляксей Чаранкевіч – пра працэс стварэння плаката:
«Ідэя плаката была даўно. Але яна перарасла ў сайт. І вось толькі цяпер дайшлі рукі ўсё-такі закрыць гештальт і зрабіць плакат. Плакат вярстаўся дзесьці паўгода, не спяшаючыся, у вольны час. Насамрэч палова часу пайшла не столькі на плакат, колькі на сумежныя справы: сайт праекта, тэксты, фота, друк і тубусы».
Папярэдні праект – «Мапа станаўлення Беларусі» – выйшаў у студзені 2016. Гэта выглядае так: стужка асноўных падзей у гісторыі Беларусі. Акрамя таймлайну, можна ўбачыць, як змяняюцца межы краін, якія існавалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Праект атрымаў 3 першыя месцы і 2 гран-пры на сёмым фестывалі «Аднак» у 2016 годзе.

Набыць плакат можна ў краме LSTR у ГЦ «Маскоўска-Венскі» (пр-т Незалежнасцi, 58, павільён 317 на трэцім паверсе). Крама працуе з 11:00 да 19:00 штодня без выходных.
29–30 ліпеня плакат можна будзе набыць на FSP.
Кошт плаката – 29 рублёў. Магчымая дастаўка поштай па Менску і Беларусі.



Канспект лекцыі эксперта АБСЕ Дэніз Язычы пра тое, як павінна працаваць права на доступ да інфармацыі і як абараніць асабістыя дадзеныя ў эпоху digital.
Ганна Бандарэнка – пра ідэю, факапы і перазагрузку сацыяльна-спартыўнага праекта для жанчын.
Навошта ісці на выставу «Астравец культуры» і якія падзеі ў галерэі «Ў» на гэтым тыдні варта наведаць.
Почему складывать буквы в слова о музыке – это самый чистый кайф.
12 пытанняў, каб праверыць, ці можаш ты стаць героем/гераіняй аўтафікшану.
Спужацца, каб палягчэла.
КАМЕНТАРЫ (2)
очень крутая работа. сайт люблю, знакомым кидаю ссылки, автор молодец.
но 29 р. это же блн дорого по меркам бел зарплат. так хотелось чтобы карта пошла массово в народ
если бы патриотизм не приносил выгоды,
патриотами были бы только совсем отчаянные люди