Праўда або не? Тэст па навінах пра каранавірус

Прафесійныя выкрывальшчыкі фэйкаў з euvsdisinfo.eu апублікавалі цікавы матэрыял пра COVID-19 у беларускім інфаполі. Там і пра тое, што міністр замежных спраў ЗША быццам бы прывёз у Беларусь заражаныя шпрыцы па ўказанні Сораса; і пра тое, што беларускай апазіцыі абяцалі адзін даляр за кожнага заражанага грамадзяніна РБ; і пра тое, што «закрытыя грамадствы» лепей падыходзяць для барацьбы з хваробай, чым дэмакратычныя дзяржавы. Начытаўшыся шалёных баек, мы пагарталі беларускі сайт, які непрадузята маніторыць сітуацыю з COVID-19 у Беларусі, і разам з Асамблеяй НДА Беларусі прапануем табе забаўку. Зможаш адрозніць факты ад газетных качак?

Тэст: праўда ці фэйк?

Старт!

1. Блогеру выставілі рахунак на 15275 рублёў за вяртанне ў Беларусь з літоўскага курорта.

Далей!

2. Падчас пандэміі «Белавія» не будзе прапаноўваць на борце кактэйлі з ільдом.

Далей!

3. З Беларусі забаранілі вывозіць грэчку, часнок, імбір і туалетную паперу.

Далей!

4. Мінстэрства гандлю замарозіла кошты на сметанковае масла, запальніцы і беларускую гарэлку.

Далей!

5. Беларусы запусцілі краўдфандынг на калькулятары для Міністэрства аховы здароўя.

Далей!

6. Барысаўскія медыкі распавялі, што працу з COVID-19 ім будуць залічваць і аплачваць па хвілінах.

Далей!

7. Заезд супрацоўнікаў хуткай па бясплатныя абеды ў «МакДрайв» будзе расцэньвацца як карупцыя.

Далей!

8. Дальнабойнік вярнуўся з Еўропы з COVID-19, падарваўся на снарадзе і заразіў медыкаў.

Далей!

9. Прэтэндэнтка на пост прэзідэнта са станоўчым тэстам на COVID-19 плюнула ў прыёмнай Лідзіі Ярмошынай.

Далей!

10. У ІЧУ Рэчыцкага РАУС справу аб дробным хуліганстве разгледзелі па відэасувязі.

Далей!

11. Беларускія зняволеныя шыюць 16 тысяч ахоўных камбінезонаў за суткі.

Далей!

12. Кіраўнік МУС Караеў дзякуе богу за тое, што ў калоніях і СІЗА каранавірусу няма.

Далей!

13. У сітуацыі выключнасці беларускага футбольнага чэмпіянату падчас пандэміі італьянскі ФК «Рома» назваў «Слуцк» камандай тыдня.

Далей!
Яшчэ раз!