Полацк за 10 хвілін: падкаст
- Рубрыка: АЎДЫЯГІДЫ ПА БЕЛАРУСІ
- 30.10.2020
- 5946
Працягваем аўдыяпадарожжы па знакавых гарадах Сінявокай. Выпраўляемся ў Полацк – найстарэйшы з беларускіх гарадоў, які на працягу тысячы з лішнім гадоў трывала перажываў цёмныя часы і радаваўся сваім перамогам.
У гісторыі Беларусі Полацк – гэта калыска культуры і дзяржаўнасці. Сцены святой Сафіі далі старт нацыянальнаму дойлідству, а постаць Францыска Скарыны стала пачаткам беларускай кніжнай культуры. Полацк Рагвалода памятае першыя крокі дзяржаўнасці і нават міжнароднай эканомікі – тыя самыя крокі, зробленыя на шляху «з варагаў у грэкі». У рэшце рэшт, менавіта тут, на Полаччыне, Рагнеда і Еўфрасіння бралі справы ў свае рукі яшчэ задоўга да першай хвалі фемінізму. Гэта горад асветы, але і горад цудаў. Таму што на яго троне княжыў Усяслаў Чарадзей, а над загадкай Барысавых камянёў дагэтуль б'юцца гісторыкі.
Над падкастам працавалі: Ангеліна Герус (тэкст), Антон Кашлікаў (рэдактура), Вольга Цяшкевіч (голас), Барыс Нікалайчык (голас), Бажэна Гурленя (пераклад на англійскую), Plato Sound (саўнддызайн).
Фота: palasatka
Музыка: Asher Fulero – Spring Thaw, Chris Haugen – Glacier, ann annie – Long Stream, ann annie – Fern, RalphReal – Steel, Quincas Moreira – Ferris Wheel, Geographer – Dreams Electric, Slynk – Road Trip, The Grand Affair – Bovi, Verified Picasso – Scary Island
ЧУП «Проспектпресс», УНП 101520868