Зусім нястрашнае «Страшное дело»
- Рубрыка: РЭПОРТЫ
- 01.07.2019
- 5395
29 чэрвеня ў галерэі «Ў» было «Страшное дело»: моладзевы адукацыйны цэнтр «Фіяльта» ладзіў фестываль пра страхі актыўных і неабыякавых. Тут можна было паслухаць моцных людзей, якія гэтыя самыя страхі пераадолелі, падзяліцца сваімі болькамі, а яшчэ даць фобіям рашучы бой, сплясаўшы сіртакі або зрабіўшы абстрактны калаж.
У «Пакоі страху» ментарылі пра тое, як не баяцца публічных выступаў і арганізацыі івэнтаў, як шукаць аднадумцаў і збіраць грошы на сваю ідэю. У «Дворыку жахаў» самазабыўна варкшопілі, нэтворкалі і танцавалі. Атмасфера была такой жвавенькай, што можна з упэўненасцю сказаць: быць дзейным і самаадукоўвацца – гэта ў нас сёння модна.
Калі сцямнела, надышоў час Fuck Up Night: актывісты браліся за мікрафон і сумленна дзяліліся гісторыямі сваіх правалаў. Рэзюмаваць сказанае можна было б трыма слайдамі з прэзентацыі Ніка Суворава, заснавальніка «Кінаклуба 451F»: «Як падняць аднаму сем ініцыятыў за два гады і застацца ў жывых?» – «Ніяк». – «Але вы можаце паспрабаваць».
Калі ласка, спрабуйце. А мы будзем пра вас распавядаць.

.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
Фота: Даша Барышнiкава