Наш нястомны баец Рома Свечнікаў працягвае паглынаць дарогу кіламетр за кіламетрам. Пасля трыпу праз увесь Кітай на матацыкле ён вырашае сплавіцца на лодцы праз загадкавую краіну Лаос. Паляўнічыя, злодзеі, шлюшкі і машкара – гэта далёка не поўны спіс тых, каго наш герой спаткае на сваім шляху. Сачы ўважліва – хутка ён будзе на іншым баку глобуса!
Нявыспаны, разбіты, я спрабую выбрацца на хайўэй да Куньміна, там месціцца амбасада Лаоса. Я планую атрымаць візу і як мага хутчэй зваліць з Кітая.
Кіроўца таксі з разуменнем ківае мне і згаджаецца давезці да развязкі з хайўэем за дваццаць юаняў. Але патаемнымі дарогамі мы раптам выязджаем да чыгуначнага вакзала. Няма ніякіх сілаў лаяцца з «кемлівым» стырнавым, гэта агульнакітайская рыса – вельмі хацець табе дапамагчы і заўсёды ведаць лепш, куды і як табе трэба.
Стомлены, я планаваў выспацца дзе-небудзь у кустах ля хайўэя, але цяпер ціхае месца знайсці куды больш складана – я ў самым пекле мегаполіса. Горад прачынаецца, гудуць машыны ў корках, бадзёрая музыка зазывае кітайцаў на зарадку. Я насцярожана аглядаюся па баках і пацягваю з тэрмакубка халодную ваду, якую набраў з-пад крана ў аддзяленні банка. Найлепшым месцам для сну ў маёй сітуацыі будзе дах шматпавярховіка.
Прапаўзаю пад шлагбаумам нейкага элітнага дома паўз ахоўніка, які салодка дрэмле, заскокваю ў ліфт і падымаюся на дваццаць восьмы паверх. Усёвідушчае вока камеры абыякава назірае за мной са столі кабіны. Дзверы адчыняюцца. Перада мной стаіць дохлы кітаец, які, мабыць, толькі прачнуўся, але ўжо спяшаецца адарвацца напоўніцу ў плыні вузкавокіх бабулек, якія апантана гімнастуюць. «Толькі б не прагаварыўся ахове», – думаю я, выціскаючы дзверы на магнітным замку, якія вядуць на дах.
Пазамінулым летам я прыехаў у Кітай упершыню. Гэтак жа адзін, гэтак жа без грошай, і адразу праваліўся ў шанхайскую прорву. Тады ў мяне начыста сарвала дах. Я быў п’яны светам, здавалася, я магу саскочыць з хмарачоса і паляцець. У пахмеллі, звар’яцелы, я вярнуўся дадому. Айсбергі ўнутры мяне паплылі. Каб радаваць маму ўніверсітэтам і нікуды не рыпацца, я рабіў перформансы з пісуарам у пераходзе, са шпакоўнямі ў вагоне метро і бамжаваў на выжыванне. Але доўга хавацца было немагчыма – дарога вабіла воляй. І вось у свой другі Кітай я зноў адчуваю, як лёд унутры мяне крышыцца.
Пятая гадзіна раніцы. Перада мною від на кітайскі горад, які задыхаецца ад сажы. Спякота ў 30 ºС. Узмакрэлая майка ліпне да цела. Плечы пакрываюцца пухірамі ад шлеек заплечніка. Унізе бясконца бадзёрыя жыхары-мурашы разгортваюць гандлёвыя палаткі. Страўнік курчыцца ў спазме. Але нішто з гэтага мяне не трывожыць. Я гляджу на ўсё абыякава і безадносна, шклянымі вачыма вольнага чалавека. Мне больш не хочацца крычаць, смяяцца і скакаць. Мне не хочацца назад, мне гэтак жа не хочацца наперад.
Я раскідваю палатку і лезу ў яе глотку. Няма сілаў, каб спаць. Я вытрэшчваюся ў яркую жоўтую столь. Цела ліпне да кілімка.
Магнітны замок выдае піск, рыпаюць дзверы, набліжаюцца крокі. Стук у палатку. Ахоўнік просіць мяне выйсці. Мы глядзім адзін на аднаго. Я не ўсміхаюся і не прашу аб літасці. Ён жэстам прымушае мяне сабраць намёт. Мы разам заходзім у ліфт. Настырнае вока камеры ўсё гэтак жа абыякава назірае за намі са столі кабіны. Ахоўнік праводзіць мяне за шлагбаум. Я сядаю на траву за дваццаць метраў ад уваходу. Ісці няма куды. Святло рэжа слязлівыя вочы. Ад бяссонных дзён і плаўленай паветранай патакі, якая мяне атачае, свядомасць прытупляецца. Хочацца запаліць.
У глыбіні вуліцы з’яўляецца міліцэйская машына. Ахоўнік у будцы хітра ўсміхаецца. Я зрываюся з месца і лячу ў першы завулак, потым – у іншы і яшчэ. Я ведаю, што мяне проста забяруць для праверкі дакументаў, але так не хочацца зноў вывальваць заплечнік і тлумачыць, хто я і што тут раблю.
Вяртаюся на вакзал. Зала чакання, як і ўсюды, палохае кантынгентам. Заходжу ў дзверы staff only і па пажарнай лесвіцы падымаюся на дах. Тут тая ж спякота, але ў тры разы больш шуму. Кладуся спаць.
У кожным падарожжы важна ведаць, як узламаць сістэму. Спецыяльна для цябе Рома будзе запісваць караценечкія лайфхакі. Хто ведае, можа, калісьці яны ўратуюць тваё жыццё.
Увесь наступны дзень я спрабую выбрацца на трасу. Урэшце добрыя кітайцы аплачваюць мне таксі. Здаецца, яны так і не зразумелі, навошта мне спатрэбілася загадкавая развязка з G75. Я выходжу на яе і адлятаю практычна на першай жа машыне.
З’ехаць з хайўэя – часцяком значыць страціць дзень шляху, таму я з усяе сілы ўгаворваю кіроўцу пакінуць мяне на трасе. Кітайцы – законапаслухмяны народзец і часам проста не ў сілах пайсці супраць сваёй прыроды. Але гэтым разам мне шанцуе. Кіроўца высаджвае мяне ля велізарнага пагорка, на якім высіцца GSM-сота.
Караскаюся па зрэзаным грунце, потым прадзіраюся праз калючы хмызняк і вось, падрапаны і брудны, на вышыні дваццаці метраў над узроўнем G75 станаўлюся пераможным лагерам. Спаць яшчэ не хочацца. Усаджваюся на краі абрыву, каб трохі «ўрубіцца ў трасу». Метраў на пяць ніжэй заўважаю адляцелы аўтамабільны нумар – 0587.
Калі мне было дванаццаць, я пакутаваў ад дзіўнай хваробы. Тады я вучыўся ў школе за горадам, і кожную раніцу мне даводзілася на трухлявым ЛАЗе пераадольваць адлегласць у дваццаць кіламетраў. Унутры аўтобуса смярдзела салярай. Я заўжды сядаў каля акна. Маёй здабычай была кожная машына, што праязджала міма. Я складваў лічбы аўтамабільных нумароў. Двойчы на дзень шэсць дзён на тыдзень я атрымліваў здаравенныя сумы. Я нічога не мог з сабой зрабіць. Як толькі я залазіў у аўтобус, мой погляд мімаволі спаўзаў на нумары аўтамабіляў за вокнамі. Ужо да пачатку заняткаў мая галава страшэнна гудзела. Дайшло да таго, што я больш не лічыў, а проста ведаў адказ. Здаецца, прайшло гэта пасля пералому хрыбетніка. Лекар забараніў мне ўставаць з ложка, і прапахлы салярай аўтобус, а разам з ім і назойлівыя нумары на некалькі месяцаў сышлі з майго жыцця.
Праз дзень я нарэшце дабіраюся да сталіцы правінцыі Юньнань, горада Куньміна. Абарыгены завуць яго «горадам вечнай вясны», ён сапраўды выглядае зелена і ветліва ў параўнанні з мегаполісамі цэнтральнага Кітая. Я засяляюся ў хостэл і наступнай раніцай ужо чалюся ў чарзе па візу ў Лаос, робіцца яна ўсяго за некалькі дзён без усялякіх дадатковых дакументаў.
Я развітваюся з Кітаем. Мне так і не ўдалося знайсці агульную мову з тымі, чыімі рукамі зробленая ўся мая маёмасць за плячыма. Як сказаў адзін мой таварыш, якому давялося павучыцца ва ўніверах Беларусі і Кітая, мы глядзім на традыцыйную кітайскую філасофію такімі ж вялікімі вачыма, якімі кітайцы глядзяць на еўрапейскую.
За дзесяць хвілін да закрыцця я з’яўляюся на кітайска-лаоскай мяжы. Тут дазволены пешы пераход. Як толькі чырвоны сцяг растае за маімі плячыма, робіцца неяк замагільна ціха. З боку Лаоса не даносіцца ніводнага гуку. Я падыходжу да памежнага пункту. У акенцы падачы дакументаў, адкінуўшыся на стуле, сапе афіцэр. Я грукаю па шкле, ваяка ўздрыгвае і расплюшчвае вочы.
Дзіўна, але вартаўнік мяжы цікавіцца, у якую кропку пашпарта я хацеў бы атрымаць штамп праходжання памежнага кантролю. Я тыцкаю пальцам на старонку, куды звычайна ставяць адмеціны пра заключэнне шлюбу.
Выходжу за шлагбаум і адразу трапляю ў джунглі. Дарога сярэдняй якасці віхляе сярод вельмі буйной расліннасці. Я атрымліваю асалоду ад цішыні і рэдкай азіяцкай адзіноты. Няма ні машын, ні людзей.
Хутка выходжу да вёскі. Бездапаможныя бамбукавыя халупкі рэзка кантрастуюць з манструозным кітайскім горадабудаўніцтвам. У вёсцы амаль няма транспарту. На краі селішча я натыкаюся на помнік даўно згаслага сяброўства з Савецкім Саюзам – іржавы кузаў ад 469-га ваеннага УАЗа.
Мне не хочацца спыняць машыны, я цягнуся наперад і падтанцоўваю плэеру. У мяне няма карты, таму я слаба ўяўляю, куды вядзе гэтая дарога. Вецер гне дрэвы, праз некалькі метраў наперадзе паўтараметровая паласатая змяя перапаўзае дарогу.
Я махаю і ўсміхаюся ўсім, хто едзе мне насустрач. Менавіта таму праз паўгадзіны побач са мной спыняецца хлопец на матацыкле з калыскай, які вязе кудысьці балоны з газам. Я заскокваю ў калыску, і мы ляцім па вяртлявай трасе. Так, матацыкл за матацыклам, я наганяю першае буйное паселішча – Луанг Намта.
Цямнее. Я манеўрую паміж крамамі з гароднінай і кафэхамі, у якіх разліваюць суп з локшынай. Раптам з цемры з’яўляецца белы чалавек:
– Hey! Where are you from?! – цікаўлюся я.
– Russia.
– О, прывітанне! А я беларус, з Менска.
– З Менска?! А я з Брэста!
Так я знаёмлюся з Віталікам, які вось ужо некалькі месяцаў падарожнічае па Паўднёва-Усходняй Азіі. Не магу сказаць, што адчуваю асаблівую патрэбу ў кампаніі, але, з іншага боку, я яшчэ ні разу не сустракаў па дарозе вандроўцу-беларуса. Мы сядаем есці і церці пра дарогу.
Віталіку крыху больш за трыццон. Калі б не прыцемкі, я адразу вызначыў бы, што ў ім цячэ славянская кроў. Ён пачаў сваё падарожжа ў Індыі, а зараз збіраецца аб’ехаць Лаос, Камбоджу і В’етнам. У яго амаль няма абсталявання, але ёсць неблагая «зеркалка».
Мы вырашаем заначаваць у намёце, дзе-небудзь на краі мястэчка. Калі пасёлак знікае з поля зроку, Віталік пачынае трохі нервавацца. Мне хочацца прайсціся далей ад людзей, але, каб усім было камфортна, вырашаем разбіцца ў лясочку, метраў за дваццаць ад трасы з пышным відам на будоўлю новай запраўкі.
Раніцай наступнага дня мы рвём стопам да турыстычнай мекі Лаоса – горада Луангпхабанг. Дарогай я распавядаю Віталіку пра тое, што збіраюся сплавіцца па рацэ Меконг ад Пхабанга да сталіцы Лаоса – Ўенцьяна, і ён даволі хутка загараецца гэтай ідэяй. Я рады таму, што ў мяне з’явіўся напарнік, бо гэта вырашае адразу некалькі праблем.
Да гэтага я думаў знайсці якую-небудзь старую закінутую лодку або «тузануць» дрэнна прыпаркаваную, але на радзе экіпажа высвятляецца, што мы можам дазволіць сабе купіць якую-небудзь невялікую патрыманую пасудзіну. Цяпер стаяць самыя гарачыя месяцы. Праз засуху ў рацэ мала вады і ніжэй па плыні ўтварылася шмат парогаў. І чым бліжэй да Ўенцьяна, тым больш актуальна паўстае гэтае пытанне. Мясцовыя вельмі строга не раяць сплаўляцца ніжэй за мястэчка Паклей. Таму з’яўленне Віталіка надзвычай да месца і да часу. Цяпер, здаецца, ёсць усе шанцы пранесціся з ветрыкам па самай буйной рацэ Паўднёва-Усходняй Азіі.
Столькі турыстаў, як у Луангпхабангу, на сваім шляху я яшчэ не сустракаў. З першых хвілін, праведзеных у горадзе, з яго хочацца збегчы за гарызонт: «Містар, тук-тук! Хацеў-хацеў, містар! Містар, б’юціфул гёрл фор ю!» Мы спыняемся ў самым танным гатэлі, які толькі ў сілах адшукаць.
Раніцай выпраўляемся на пошукі карабля. Першая лодка, якую нам прапаноўваюць набыць, каштуе семсот даляраў. Уладальнік не згаджаецца на зніжку, і мы ідзём далей. Наступная лодка каштуе ўжо пяцьсот даляраў. Судна не ў найлепшым стане – здаецца, ёсць нагода абмеркаваць цану. Праз дзве гадзіны гандлю і знямогі, у поце, мы дасягаем мяжы ў шэсцьдзясят амерыканскіх даляраў за камплект з лодкі і двух вёслаў.
Дамаўляемся, што забяром лодку заўтра, а пакуль адпраўляемся затарвацца правіянтам. Дарога да Ўенцьяна зойме каля двух тыдняў. Нарыхтоўваем рыс, рыбныя кансервы, згушчонку, вялікія аб’ёмы вады і ўсялякай смакаты, каб тачыць проста на борце.
Правізія пагружаная, экіпаж у зборы. Перад тым як аддаць швартовы, я акідваю позіркам прысутную публіку. Насамрэч, ні швартоў, ні публікі няма – тады я проста адштурхоўваюся нагой ад берага, і мы адыходзім. Мы ў прадчуванні.
Спярша нам даводзіцца добранька паднапружыцца, каб вывесці лодку на фарватар, але, адплыўшы на дваццаць метраў ад берага, мы ўжо адчуваем сябе сапраўднымі марскімі ваўкамі. Не хапае толькі рому і шлюх.
Не паспяваем праплысці і пары кіламетраў, як лодка сядае на водмель. У гэтым месцы Меконг разліўся вельмі шырока, і зразумець, дзе глыбокая вада, няпроста. Марскія ваўкі ператвараюцца ў марскіх коцікаў. Я саскокваю ў ваду і бурлачу лодку праз водмель. Нарэшце яна перастае скрэбці па дне, я заскокваю на капітанскі масток, і мы зноўку становімся на вясло.
Хутка Луангпхабанг знікае з нашай свядомасці, але гукі прыбярэжных кафэшак і кафетэрыяў яшчэ доўга даганяюць нас. Наперадзе віднеюцца толькі горы. Лодка ідзе не хутчэй за пяць кіламетраў за гадзіну, мы няспешна працуем вёсламі. Праз пару гадзін, стомленыя нязвыклай нагрузкай, мы кладзёмся на дно лодкі і ўтыкаемся ў пейзаж. Вада ледзь чутна шамаціць вакол нас, лёгкі ветрык разварочвае наш човен бортам.
Так з пераменным поспехам мы прапаўзаем свае першыя дваццаць кіламетраў. Аднекуль спераду даносіцца магутны гук бурлівай вады. Здаецца, нас чакае першы парог. Калі ён з’яўляецца ў дыяпазоне нашай глыбіні рэзкасці, зварочваць ужо позна. Я нацэльваю судна ў прастору паміж двух валуноў, і мы са свістам праскокваем у гэтую браму. Некалькі хваляў захлістваюць борт і заліваюць мае красоўкі. Адрэналіну на сёння дастаткова, і праз пару паваротаў мы прычальваем да берага.
Месца для стаянкі досыць няўдалае – вакол амаль няма дроваў, а з хмызняку нас атакуюць полчышчы схуднелай машкары. Прыходзіцца разбіраць кавалак чужога плота, каб пратапіць ачаг, паесці і адагнаць крылатых лаоскіх паўстанцаў. Я раскідваю палатку, пакуль Віталя сочыць за гатаваннем рысу. Мой напарнік забыў прыхапіць з сабой посуд, таму нам даводзіцца дзяліць адзін набор на дваіх. Напэўна, толькі тыя, хто ўпахвае на будоўлі або раллі, або днямі махае вёсламі, ведаюць, якой смачнай можа быць нават самая прэсная ў свеце каша. Мы за хвіліну змятаем змесціва кацялка.
Мы назвалі гэты пазл нашага матэрыялу – буда-відэа. Кожны раз Рома будзе рабіць медытатыўную нарэзку без прымесяў, толькі чыстыя эмоцыі-карцінкі з інтэршумам. Пагрузіся ў атмасферу кругасветкі.
Увесь наступны дзень мы па-забіяцку скачам па парогах. Берагі ракі густа населеныя, часта трапляюцца вёскі. Апоўдні мы сустракаем сапраўдную верф. Пакуль Віталік накіроўваецца ў вёску, каб папоўніць запасы вады, я нашуся па палубах недабудаваных караблёў. Тут так: палова працоўных варыць корпус, другая палова спіць пад корпусам. Мабыць, я прыношу мясцовым жыхарам поспех – пакуль я танцую з фотаапаратам на паўсабранай пасудзіне, адзін з рыбакоў побач выцягвае з ракі велізарную рыбіну. Мяркуючы па рэакцыі астатніх, такога памеру пачвары трапляюцца ім нячаста. Я паспяваю аблазіць усе зацішныя куткі верфі, але Віталіка ўсё не відаць. Мільгае думка трошкі пакемарыць з рабацягамі пад корпусам лодкі, але раптам ён з’яўляецца на гарызонце. Высвятляецца, што майму спадарожніку доўга гатавалі суп. Мы грузім запасы на карабель і рвёмся ў бой.
Праз пару кіламетраў Віталік раптам заўважае голых жанчын на беразе. У мяне не стае аргументаў, каб адбіцца ад яго цікаўнасці, і мы прычальваем непадалёк «кропкі джы». На паверку голыя німфы аказваюцца даволі такі апранутымі бабулямі-золаташукальніцамі, а пакуль мы поўзаем па беразе ў пошуках русалачак, наша лодка адвязваецца і сплывае. Заўважыўшы гэта, Віталік бадзёрым кролем кідаецца наўздагон. І вось мы зноў на судне.
У прыцемках прычальваем да высокага берага. Усё развіваецца па звыклым сцэнары, за выключэннем аднаго выпадку. Пакуль мы мірна сёрбаем каву ля вогнішча, з джунгляў на нас вывальваецца чалавек са стрэльбай. Упэўненай хадой ён шыбуе проста на Віталіка. Апошні робіць сальта назад, потым яшчэ адно, а я ў адзін гіганцкі скачок далятаю да схаванага ў рэчах мачэтэ. На долю секунды мы застываем, як на афішы галівудскага блокбастара.
Высвятляецца, што чалавек са стрэльбай прыйшоў з добрымі намерамі і жаданнем наладзіць міжкультурны Wi-Fi. Ён сядае каля вогнішча і сходу хваліцца нам сваім трафеем – разнесеным ушчэнт грызуном. А потым пачынае бесперапынна і вельмі хутка выплёўваць байкі на нейкім мясцовым дыялекце – з чаго мы разумеем, што ён добра ўгашаны травіцай. Следам наш госць дасканала вывучае маю камеру GoPro і нечакана растае ў цемры, нібы герой знакамітай франшызы пра вампіраў. Перад сном я на ўсялякі выпадак кладу мачэтэ пад галаву
Ранкам нам даводзіцца ўстаць з першымі праменямі сонца, бо ў намёце ўмомант робіцца горача, як у чайніку з кіпнем. Звонку нас чакае выдатны пейзаж – над ракой доўгім рукавом навісае густы туман. Мы дастаём свае фотадэвайсы і па чарзе выганяем адзін аднаго з кадра.
Віталік лічыць, што самае важнае ў фатаграфіі не погляд і задума фатографа, а крутая апаратура і апрацоўка. Таму ён не замарочваецца і бамбіць на «аўта». Я не згодны. Сваімі дэбатамі мы распалохваем навокал усё жывое, але хутка разумеем, што лепей больш не падымаць гэтую тэму, каб выпадкова не перавярнуць лодку.
Услед за фатаграфіяй знаходзяцца і яшчэ некалькі тэмаў, у якіх мы займаем супрацьлеглыя барыкады. Чым ніжэй па плыні, тым мацней напальваюцца адносіны паміж носам і кармой. Урэшце даходзіць да таго, што, насупіўшыся, мы не размаўляем адзін з адным паўдня.
Надыходзіць вечар. У прыцемках на нас напаўзае недабудаваны мост праз раку. З-за разгорнутай дзейнасці рэчышча ў гэтым месцы рэзка звужаецца, а бег вады моцна паскараецца. Нас куляй выстрэльвае на шэраг нейкіх бочак ды інсталяцыю з вялікіх камянёў, што грозна тырчаць над бурлівай паверхняй. Мы добра чэрпаем вады – я люта выграбаю яе з дапамогай абрэзанага кавалка бутэлькі. Сумесна пройдзеная небяспека аднаўляе мір паміж двума альфа-самцамі. На нейтралцы мы дакочваемся да берага і разбіваем лагер.
Віталік хвалюецца, што хутка мы выйдзем на ўчастак, дзе на пару сотняў кіламетраў не будзе ніводнага паселішча, а значыць, не будзе дзе папоўніць запасы правізіі. У нас няма добрай карты, і вызначыць нашу геалакацыю досыць складана. Справу ратуе вышка сотавай сувязі, якая тырчыць ніжэй па рацэ. Мяркуючы па радыёрэлейнай станцыі, праз некалькі дзясяткаў кіламетраў наперадзе павінна быць яшчэ адно паселішча.
У цемры мы гатуем вячэру. Я набіваю страўнік і адыходжу да берага, каб пачытаць кніжку. Праз нейкі час чую крыкі Віталіка – ён выпадкова губляе мае кацялок з відэльцам у вадзе. З вопыту я ведаю, што шанец знайсці ўтоплены кацялок памяншаецца ўдвая прыкладна кожную наступную секунду. Гэта ўжо занадта, я проста дзіка злы, бо за дарогу прыкіпеў да свайго кацялка, як рыс да дна. Не марнуючы словаў, дастаю кілімок з палаткі і кладуся ля вогнішча.
Я прачынаюся ад моцнага ліўню. Прыходзіцца таропка збіраць рэчы і бегчы ў палатку. Спускаюся да вады, каб абмыць ногі ад пяску і проста нямею – нашай лодкі няма на месцы! Я прабягаю трохі наперад, каб агледзець раку за затокай – але і там лодкі няма. Я дзіка крычу, каб пабудзіць Віталіка. Ён выскоквае з намёта як апараны. Мы бяжым у розныя бакі ўздоўж ракі, але ў цемры мала што можна разгледзець. Сама лодка ніяк не магла адшвартавацца, яна была прывязаная да шаста ў ціхай затоцы. Відавочна, што яе скралі за гэтыя дзве гадзіны нашага сну.
Мы метр за метрам аглядаем бераг і ўсе зацішныя куткі ў бліжэйшым радыусе, але лодку так і не знаходзім. Раптам праз некалькі кіламетраў вышэй па плыні я заўважаю ў джунглях агеньчык ліхтара, ён павольна рухаецца ў наш бок. Адрэналін б’е ў галаву. Мы пакідаем у цэнтры лагера падманку з падручных матэрыялаў у выглядзе чалавечага цела, а самі хаваемся за суседняй ад палаткі скалой. Віталік трымае ў руках вясло, я моцна сціскаю мачэтэ. Хутка ўдаецца разгледзець дзве імпэтныя фігуры са стрэльбамі – зноў паляўнічыя. Наперадзе бяжыць вялікі сабака. Яны ўглядаюцца ў зараслі і перыядычна косяцца на наш лагер. Жэстамі вырашаем хавацца да апошняга – са стрэльбамі жарты дрэнныя. Але паляўнічыя так і не набіраюцца смеласці падысці бліжэй. Мы праводзім іх позіркам, пакуль яны не хаваюцца ў гушчары джунгляў. Пранесла.
Вяртаемся ў лагер. Лівень б’е не на жарт. Хаваемся ў намёце. Грукат кропляў па тэнце палаткі стварае пачуццё абароненасці, і трывога пакрысе пакідае мазжачкі. Мы засынаем чуйным сном са зброяй у руках.
Раніцай я высякаю кацялок з бамбуку і гатую ваду для кавы. Прыгнечаныя, мы збіраем заплечнікі і выпраўляемся ў бок бліжэйшай вёскі. Усю дарогу ўзіраемся ў берагі ракі, але човен-прывід больш ніколі не патрывожыць нашага зроку. Пазней я ўспамінаю, як ноччу праз сон чуў гук лодачнага матора, і пра сябе адзначыў, што мы і днём па рацэ рухаемся з асцярогай, а тут нейкі начны шумахер носіцца проста ля берага.
У нас няма ніякага жадання размаўляць з мясцовымі жыхарамі. Мы павольна падымаемся па звілістай грунтоўцы на перавал. Праз пару кіламетраў удаецца спыніць грузавік, які вывозіць нас на асноўную трасу. Віталік пакінуў частку сваіх рэчаў у гатэлі, і яму трэба вяртацца ў Луангпхабанг. Я ж працягваю рухацца на сталіцу. Нам па дарозе яшчэ пару сотняў метраў, але за час рачных прыгод мы ўжо парадкам стаміліся адзін ад аднаго. Так здараецца.
Дзелім рэшткі правіянту, ціснем рукі. Як жа выдатна зноў быць з самім сабой! Я ўрубаю плэер і бегма ўзбіраюся на перавал. Мяне падбірае першая ж тачка. Унутры ёсць кандзёр і, напэўна, таму яго я прапускаю паварот на Ўенцьян.
У Луангпхабангу я выходжу з машыны сінхронна з іншымі стоперамі. Гэта маладая пара з Піцера. Макс і Наташа вось ужо некалькі месяцаў падарожнічаюць па Азіі ды цяпер маюць намер рушыць дадому. Яны шмат і са смакам распавядаюць пра свае прыгоды ў Інданезіі ды Малайзіі. Яны з той невялікай касты падарожнікаў, якім падабаецца мусульманская Азія. Часцей пра гэтыя краіны мне даводзіцца чуць толькі дрэннае.
Аказваецца, што ў піцерцаў скончыліся грошы. Мне выдатна знаёмы гэты стан! У кішэні засталася апошняя трыццатка, і гэтага якраз павінна хапіць на вегетарыянскі шведскі стол на траіх.
Пасля шчыльнага абеду або нават вячэры мы адпраўляемся начаваць на закінутую лодку на рацэ. Фінальнымі акордамі дня робяцца згушчонка з гарбатай і густыя размовы пра ўсе магчымыя кніжкі планеты.
Раніцай мы развітваемся. Піцерцам на поўнач, а мне на поўдзень. Першая ж машына падбірае мяне да Ўенцьяна. Ехаць туды парадкам. Нават не бяруся рабіць нейкія прагнозы наконт лаоскіх дарог. У гэтай краіне практычна няма мастоў і тунэляў – усе шляхі агінаюць перавалы. У Кітаі шэсцьсот кіламетраў я праехаў бы гадзін за восем, але тут на гэткі ж адрэзак можна палажыць цэлы дзень.
У маім распараджэнні кузаў грузавіка. У Лаосе практычна ўсе кіроўцы просяць грошы за праезд. Але мой новы стырнавы даведваецца, што я на мелі, і адразу ж выдае мне скрыню бананаў і плед. Так мы і скачам па бясконцых гарах-перавалах. Па дарозе ў кузаў завітваюць людзі, іншыя выходзяць. Усе яны едуць недалёка і плацяць невялікія грошы. А я застаюся, павольна тачу бананы і чытаю кніжку. А шостай раніцы наступнага дня мы нарэшце заязджаем на ўскраіну Ўенцьяна. У бразгатлівым кузаве я правёў больш за васямнаццаць гадзін.
Пешшу праходжу сем кіламетраў да цэнтра горада. У адным з хостэлаў сталіцы працуе мой стары сябар Ральф. Мы пазнаёміліся з ім у Баку і каля тыдня разам жылі ў порце.
Сустракаю свайго барадатага камрада проста на парозе хостэла. Некалькі гадзін мы праводзім у размовах пра тое, як жа даўно гэта было і як мы ўсе пастарэлі. На наступны дзень Ральф з’язджае на visa-run у Камбоджу, а я адпраўляюся ў амбасаду Тайланда. Мая віза паспявае вельмі хутка, але ў мяне не застаецца грошай нават на бутэльку вады. Пасля таго як спадае паўдзённая спёка, я збіраю заплечнік і выходжу на трасу, якая вядзе прэч з горада.
<
За Лаос я моцна вымотваюся. Мясцовыя людзі мала ветлыя. У выніку турыстычнага буму яны глядзяць на цябе, як на вушасты мяшок з грашыма. У гэтай валютнай ліхаманцы кожную, нават самую шчырую ўсмешку ты міжволі расцэньваеш з марксісцкага пункту гледжання. Краіна перажывае нашыя дзевяностыя з «новымі лаосцамі» на крутых джыпах. Нават у горных вёсках, дзе не ступала нага белага чалавека, за любы тавар для цябе прадугледжаная экстрацана. Здаецца, што ўсё чалавечае тут ужо прададзенае і закладзенае.
Я патрулюю раён па карце, якую ўзяў у фае аднаго з гатэляў. Ужо зусім сцямнела. Раптам побач спыняецца машына, за стырном сядзіць усмешлівая дзяўчына:
– Hey! Where are you going? – пытае яна.
– Outside the city.
– But, what are you gonna do there?
– Actually, I don't know. Put a tent somewhere.
Так я знаёмлюся з Мэры Джэйн. На велізарным бацькоўскім пікапе мы гонім на ўскраіну горада. Мэры пытаецца, ці не хачу я паехаць да яе сяброў на вечарынку. Настрой дурацкі, але я згаджаюся.
– Let's go!
У клубе, які больш падобны на ангар для сушкі збожжа, процьма народу. Кампаніі маладых людзей жлукцяць тутэйшае піва Lao. Ніхто не танцуе, нягледзячы на старанні нейкага мясцовага бэнда. Хочацца таксама напіцца, але нешта не лезе. Я адчуваю сябе ніяк і нідзе. Кажу Мэры, што мне дрэнна, і прашу вывезці на трасу. Яна пагаджаецца. Мы скачам у машыну і з’язджаем.
На выездзе з горада мая новая сяброўка рэзка адмаўляецца пакідаць мяне аднаго ў цёмным лесе. Яна кажа, што зніме мне пакойчык у гатэлі. Я не моцна супраціўляюся.
Спыняемся каля ўваходу ў нейкі заняпалы гестхаўз. Мэры дамаўляецца з сонным уладальнікам і аплачвае нумар. Я заходжу ў апартаменты, кідаю рэчы і адразу бягу ў душ. Калі чысценькі і задаволены, прамокваючы ручнічком падпахі, я вяртаюся назад, на ложку ў пакоі знаходжу абсалютна голую Мэры.
– Do you have experience with the ladyboy?
Ад нечаканасці я заходжуся ў кашлі.
– Sorry? You mean that you are ladyboy?!
– Mmm. Yes, I am.
Я прыпадаю да сцяны. Упершыню ў жыцці я тварам да твару сустракаюся з транссексуалам. Тым больш у сваім ложку. Праз хвіліну я бяру сябе ў рукі і вырашаю расставіць усе кропкі над «і». Мы дамаўляемся застацца вернымі сябрамі.
Я прашу Мэры расказаць пра тое, як яна зрабілася трансам. Дзяўчына запэўнівае мяне, што з псіхалагічнага боку трансамі не робяцца, а нараджаюцца, а вось з біялагічнага – усё крыху складаней. Свае грудзі яна зрабіла некалькі гадоў таму ў Тайландзе за тысячу баксаў – кажа, што гэта вельмі танна. За тое, каб пазбавіцца «апошняга мужчынскага», прыйшлося выкласці яшчэ пару тысяч. Цяпер у яе ёсць нешта накшталт вагіны. Праўда, сапраўднага аргазму яна не адчувае. Хутчэй, гэта псіхалагічная асалода.
Мэры распавядае, што ў яе ёсць муж. Ён амерыканец і ўсё ведае, але ніякіх праблем на гэтай глебе ў іх няма. Яшчэ яна лічыць сябе самай прыгожай сярод канкурэнтак у Лаосе, дзяўчынка працуе гідам па сексуальным турызме Ўенцьяна і менавіта таму павінна добра выглядаць і добра размаўляе па-англійску.
Ужо сёмая гадзіна раніцы, і Мэры пара адвозіць бацькоўскую машыну. Як толькі яна перасякае парог, я адрубаюся.
Перасекчы наступную мяжу вырашаю ў раёне горада Паксэ. Да яго каля сямісот кіламетраў. Усю дарогу мне даводзіцца з цяжкасцю тлумачыць сваю грашовую праблему. Прыкладна палова кіроўцаў, зразумеўшы, пра што ідзе гаворка, адмаўляецца мяне падвозіць. Але сустракаюцца і добрыя людзі. Адзін падкідвае мяне да неапазнанай вёскі. Я брыду ўздоўж трасы і натыкаюся на мост, побач з якім тырчаць старыя палі. Спускаюся ўніз да ракі, каб зрабіць пару здымкаў. За мной увязваецца група мужыкоў. Яны махаюць рукамі, нешта крычаць і жэстамі паказваюць, каб я схаваў камеру. Я не звяртаю на іх увагі і раблю сваю справу.
Мужыкі акружаюць мяне і валакуць за сабою. Спачатку я адбіваюся, але потым разумею, што асаблівага выбару ў мяне няма. Толькі праз дзесяць хвілін пачынаю дарубаць, што маю справу з лаоскай арміяй – фішка ў тым, што мясцовыя салдаты не маюць ваеннай формы. А можа, яны проста забываюць яе апрануць. Урэшце за мной высылаюць ваенны грузавік і пад канвоем вывозяць на пяцьдзясят кіламетраў назад у раённы міліцэйскі ўчастак. Там знаходзіцца адзіны ваенны чалавек, які, відаць, некалі вучыў сетку англійскіх няправільных дзеясловаў, але вучыў сяк-так. Я разумею, што, хутчэй за ўсё, мяне папросяць выдаліць кадры з фотаапарата. Не тое каб гэты мост быў вельмі маляўнічы, але я вырашаю ісці да канца і хаваю флэшку ў шкарпэтку.
На пытанне, куды падзеліся фатаграфіі, якія я рабіў, я адказваю, што ўжо знішчыў іх. Міліцыянт вырашае праверыць маю хлусню і просіць аддаць яму флэшку. Я вывальваю горкай усе карткі памяці, якія ляжаць у маіх кішэнях. Потым пішу тлумачальны ліст на рускай мове, у якім праліваю святло на прычыну, чаму лазіў пад мостам, і даю слова пацана, што больш пад мост не палезу. Тым часам афіцэр строіць салдатаў і загадвае падганяць транспарт, каб перакінуць мяне ў зыходную кропку. І мы зноў бадзёра імчым з мігалкамі па лаоскай трасе ў кабіне чагосьці вельмі падобнага на беларускі аўтазак.
Ноч. Мяне высаджваюць роўна на тым месцы, дзе я быў узяты цёпленькім паўдня таму. Я даходжу да бліжэйшага жылога будынка, ламлюся ў дзверы і прашу гаспадара даць мне начлег. Ён дазваляе ўлегчыся на бамбукавым ложку каля ўваходу. Я прымаю прапанову.
Да ночы наступнага дня я нарэшце дабіраюся да лаоска-тайскай мяжы. Па шчырасці, я гэтаму вельмі рады. Падыходжу да акенца памежнага кантролю і працягваю пашпарт. Афіцэр глядзіць на мой дакумент і прамаўляе магічныя «фіфці саўзанд» – яму вельмі хочацца ўзяць з мяне грошы за выязны штамп. Стомленымі жэстамі прашу яго паклікаць галоўнага афіцэра заставы. Ён незадаволена ўздыхае, ставіць штамп і прамаўляе: «See you again in Lao PDR!»
13 фактаў пра Лаос:
1. У Лаосе няма чыгункі.
2. На Меконгу няма камароў.
3. У Меконгу патанулі 14 дзяцей былога караля Лаоса.
4. Лаос – сонная краіна. Цалкам нармалёва, калі ты заходзіш у краму, а прадавец дрыхне.
5. Адзіныя тавары мясцовай вытворчасці, якія ты можаш знайсці ў краме, – піва і цыгарэты.
6. У кафэ можна сустрэць стравы з галюцынагеннымі грыбамі ды іншай наркатой.
7. На вуліцы часта прадаюць сэндвічы – багет з начынкай з зеляніны і бекону. На думку французаў, ад якіх пайшла гэтая традыцыя, сэндвічы тут смачнейшыя за французскія.
8. Старэйшае пакаленне размаўляе па-французску, толькі каля паўстагоддзя таму Лаос атрымаў незалежнасць ад каланізатараў.
9. Лаоская і тайская мовы гэткія жа блізкія, як беларуская і ўкраінская.
10. Лаоскія кіпы вельмі падобныя да беларускіх рублёў. Хаця б таму, што адзін даляр каштуе 7600 лаоскіх кіпаў.
11. У краіне да гэтага часу шмат савецкай тэхнікі.
12. Лаос перажывае перыяд «новых лаосцаў» – таёта-пікап тут цяпер тое самае, што шасцісоты мэрс у Расеі 90-х.
13. Лаоскі рок, на дзіва, вельмі добры.
Фінальны адрэзак кругасветнага падарожжа Ромы Свечнікава праз Балівію і Аргенціну ў Беларусь.
Першабытны шлях праз іншапланетныя мёртвыя прэрыі, бойкі з п’янымі нашчадкамі Чынгізхана і абмаражэнне вушэй.
Нелегальнае перасячэнне межаў, заматаныя калючым дротам людзі і начны напад коста-рыканскіх бандытаў.
Спадарожнікі-маньякі, какаінавыя войны і цэнтральнаамерыканскае ачышчэнне ад матэрыялізму.
Гутарка пра прызы, фестывалі, магчымасці і мары.
Гутарка пра прызы, фестывалі, магчымасці і мары.
Пра дом, пра памяць, пра боль, у якім усе роўныя.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.
КАМЕНТАРЫ (5)
Гэта маё пасведчанне аб добрай працы чалавека, які дапамог мне. Мяне клічуць ELDA ВЕРА, і я жыву ў Іспаніі. Маё жыццё вярнулася! Пасля 8 гадоў шлюбу мой муж пакінуў мяне і пакінула мяне з нашымі трыма дзецьмі. Я адчуваў, што маё жыццё была да канца, і адпадаюць. Дзякуючы майстру па імі DR Chamberc, які я сустрэў у Інтэрнэце. На верны дзень, падчас серфінгу ў Інтэрнэце, я шукаў добры арфаграфічны баксёр, які мог бы вырашыць мае праблемы. Я знайшоў шэраг сведчанняў аб гэтых спецыяльных майстрах. Некаторыя людзі сведчылі, што ён прывёз былы палюбоўнік, некаторыя паказаў, што ён аднавіў матка, некаторыя які сведчыць пра тое, што ён можа выклікаць загавор, каб спыніць развод і гэтак далей. Было спецыяльнае сведчанне таго, што я бачыў, жанчына па імі Грэйс, якая сведчыць аб тым, як Dr.Chamberc адстаўкі свайго былога каханка менш чым за 48 гадзін, і ў канцы паказанняў, яна выпусціла Dr.Chamberc адрас электроннай пошты. Пасля прачытання усяго гэтага, я вырашыў паспрабаваць DR Chanberc. Я звязаўся з ім па электроннай пошце, і я растлумачыў сваю праблему. Усяго за 3 дні мой муж вярнуўся да мяне. Мы вырашаем нашы праблемы, і мы нават больш шчаслівым, чым раней. Dr.Chamberc сапраўды таленавіты чалавек, і я не спыню яго публікацыі, таму што ён выдатны чалавек. Калі ў вас узніклі праблемы, і вы шукаеце для рэальнага і сапраўднага майстра, каб вырашыць гэтую праблему для вас. Паспрабуйце вялікі Dr.Chamberc сёння, ён можа быць адказ на вашу праблему. Вы можаце звязацца з ім праз ў электроннай пошце chamberc564@yahoo.com Дзякуй,
Звяжыцеся з ім для наступных мэтаў:
(1) Калі вы хочаце, каб аднавіць вашыя былыя
(2) Калі ў вас заўсёды ёсць дрэнныя сны.
(3) Вы хочаце быць падвышаны ў вашым офісе.
(4) Вы хочаце жанчыны / мужчыны бегаць за вамі
(5) Калі вы хочаце дзіцяці.
(6) Вы хочаце быць багатым.
(7) Вы хочаце, каб звязаць ваш муж / жонка, так што ваш будзе доўжыцца вечна.
(8) Калі вам патрэбна фінансавая падтрымка.
(9) Сыход за травой
10) Дапамажыце людзям выйсці з турмы
(11) Ролі Шлюбныя
(12) Цудоўныя стрыжняў
(13) латарэі
(14) Чароўная прарока
(15) Прывабныя моманты
(16) Ліквідацыя захворванняў
(17) хто выйграў, гульцоў з шчанюкоў
(18) Поспех у выставе SPELLS
(19) Чары, каб ведаць, хто любіць цябе.
(20) Бізнес-Spell
(21) Выдаліць палачкі ВІЧ-інфекцыі
Кантакт сёння па адрасе:
chamberc564@yahoo.com
Гэта маё пасведчанне аб добрай працы чалавека, які дапамог мне. Мяне клічуць ELDA ВЕРА, і я жыву ў Іспаніі. Маё жыццё вярнулася! Пасля 8 гадоў шлюбу мой муж пакінуў мяне і пакінула мяне з нашымі трыма дзецьмі. Я адчуваў, што маё жыццё была да канца, і адпадаюць. Дзякуючы майстру па імі DR Chamberc, які я сустрэў у Інтэрнэце. На верны дзень, падчас серфінгу ў Інтэрнэце, я шукаў добры арфаграфічны баксёр, які мог бы вырашыць мае праблемы. Я знайшоў шэраг сведчанняў аб гэтых спецыяльных майстрах. Некаторыя людзі сведчылі, што ён прывёз былы палюбоўнік, некаторыя паказаў, што ён аднавіў матка, некаторыя які сведчыць пра тое, што ён можа выклікаць загавор, каб спыніць развод і гэтак далей. Было спецыяльнае сведчанне таго, што я бачыў, жанчына па імі Грэйс, якая сведчыць аб тым, як Dr.Chamberc адстаўкі свайго былога каханка менш чым за 48 гадзін, і ў канцы паказанняў, яна выпусціла Dr.Chamberc адрас электроннай пошты. Пасля прачытання усяго гэтага, я вырашыў паспрабаваць DR Chanberc. Я звязаўся з ім па электроннай пошце, і я растлумачыў сваю праблему. Усяго за 3 дні мой муж вярнуўся да мяне. Мы вырашаем нашы праблемы, і мы нават больш шчаслівым, чым раней. Dr.Chamberc сапраўды таленавіты чалавек, і я не спыню яго публікацыі, таму што ён выдатны чалавек. Калі ў вас узніклі праблемы, і вы шукаеце для рэальнага і сапраўднага майстра, каб вырашыць гэтую праблему для вас. Паспрабуйце вялікі Dr.Chamberc сёння, ён можа быць адказ на вашу праблему. Вы можаце звязацца з ім праз ў электроннай пошце chamberc564@yahoo.com Дзякуй,
Звяжыцеся з ім для наступных мэтаў:
(1) Калі вы хочаце, каб аднавіць вашыя былыя
(2) Калі ў вас заўсёды ёсць дрэнныя сны.
(3) Вы хочаце быць падвышаны ў вашым офісе.
(4) Вы хочаце жанчыны / мужчыны бегаць за вамі
(5) Калі вы хочаце дзіцяці.
(6) Вы хочаце быць багатым.
(7) Вы хочаце, каб звязаць ваш муж / жонка, так што ваш будзе доўжыцца вечна.
(8) Калі вам патрэбна фінансавая падтрымка.
(9) Сыход за травой
10) Дапамажыце людзям выйсці з турмы
(11) Ролі Шлюбныя
(12) Цудоўныя стрыжняў
(13) латарэі
(14) Чароўная прарока
(15) Прывабныя моманты
(16) Ліквідацыя захворванняў
(17) хто выйграў, гульцоў з шчанюкоў
(18) Поспех у выставе SPELLS
(19) Чары, каб ведаць, хто любіць цябе.
(20) Бізнес-Spell
(21) Выдаліць палачкі ВІЧ-інфекцыі
Кантакт сёння па адрасе:
chamberc564@yahoo.com
я буду любіць, каб падзяліцца сваім сведчаннем для вас ўсіх людзей у world.am Сандра з Англіі Бара Finder, я выйшла замуж за мой муж прыкладна 2 гады таму мы пачынаем праблемы ў сябе дома, як мы перастанем спаць на адной ложка, змагаючыся аб дробязях ён заўсёды прыходзіць дадому позна ноччу, піць занадта шмат, і спаць з іншымі жанчынамі з side.i ніколі не любяць любы чалавек у маім жыцці, акрамя him.he з'яўляецца бацька майго дзіцяці, і я не хачу страціць яго, таму што ў нас ёсць працаваў так цяжка разам, каб стаць тым, што мы і ёсць today.few месяц таму ён зараз вырашыў жыць са мной і дзіцем, будучы маці-адзіночкай можа быць цяжка часам і так я не з кім
звярнуцца да і я быў сэрца broken.i называецца мая мама і растлумачыць усё, што ёй, мая мама распавяла мне пра д-р SAHARAJA SID, як ён дапамог ёй вырашыць гэтую праблему паміж ёй і маім бацькам я быў дзіўна пра гэта, таму што яны былі не кожны іншыя за тры з паловай гады, і гэта было падобна на цуд, як яны вярнуліся да кожнага other.i быў накіраваны да доктара SHARAJA SID на яго адрас электроннай пошты: sharajasid@gmail.com
і растлумачыць яму ўсё, каб ён паабяцаць мне не турбавацца, што ён будзе зачароўвае і зрабіць рэчы вярнуцца да таго, як мы, дзе так шмат зноў каханне, і што гэта быў яшчэ адзін жаночы дух, які кантраляваў мой husband.he сказаў мне, што мая праблема будзе вырашана на працягу двух дзён, калі я лічу, што я сказаў OK.So ён заценю для мяне, і праз два дні мая любоў вярнуўся прасіць у мяне прабачэння him.i я так шчаслівая. так што, чаму я вырашыў падзяліцца сваім вопытам з кожным целам, якія маюць такія праблемы кантакту доктара палёгку вялікае заклінальніка на яго электронны адрас: sharajasid@gmail.com
(1) Калі вы хочаце, каб вашыя былыя таму.
(2), калі ў вас заўсёды ёсць дрэнныя сны.
(3) Вы хочаце быць падвышаны ў вашым офісе.
(4) Вы хочаце жанчыны / мужчыны бегаць за вамі.
(5) Калі вы хочаце дзіцяці.
(6) Вы хочаце быць багатым.
(7) Вы хочаце, каб звязаць ваш муж / жонка, каб быць
тваё назаўсёды.
(8) Калі вам патрэбна фінансавая дапамога.
(9) Раслінны сыход
(10) латарэі перамогі
Добры дзень, я Сандра Уільямс Пасля таго, як у адносінах з Андэрсанам на працягу многіх гадоў, ён парваў са мной, я зрабіў усё магчымае, каб вярнуць яго, але ўсё было дарэмна, я хацеў яго назад столькі з-за кахання ў мяне ёсць для яго, я ўмольвала яго з усім, я зрабіў абяцанне, але ён адмовіўся. Я растлумачыў сваю праблему з маім сябрам, і яна прапанавала мне хутчэй звярнуцца да заклінальніка загаворы, якія маглі б дапамагчы мне кінуць загавор, каб вярнуць яго назад, але я той тып, які ніколі не верыў у загаворы, у мяне не было выбару, акрамя як паспрабаваць, я пошце заклінальніка, і ён сказаў мне, што не было ніякіх праблем, што ўсё будзе ў парадку, перш чым тры дні, што мой былы вернецца да мяне яшчэ за тры дні, ён кінуў загавор і на здзіўленне ў другі дзень, гэта было каля 4 мкм. Мой былы патэлефанаваў мне, я быў так здзіўлены, я адказаў на званок, і ўсё, што ён сказаў, што ён быў вельмі шкада за ўсё, што здарылася, што ён хацеў, каб вярнуцца да яго, што ён любіць мяне так моцна. Я быў такі шчаслівы, і пайшоў да яго, што было, як мы пачалі жыць разам шчасліва зноў. З таго часу я зрабіў абяцанне, што хто-то я ведаю, што ёсць праблема адносіны, я б дапамагчы такому чалавеку, спасылаючыся яго ці яе адзіным рэальным і магутным заклінальніка, які дапамог мне з маёй праблемай. электронная пошта: AKOBESPIRITUALHOME40@gmail.com вы можаце адправіць яго, калі вам патрэбна яго дапамогу ў вашых адносінах або любога іншага выпадку.
1) чары
2) Страчаныя чары
3) Развод Загаворы
4) Шлюб Spells
5) якое злучае загавор.
6) Распад Загаворы
7) Выгнаць мінулае Lover
8.) Вы хочаце быць падвышаны ў офісе / Латарэі загавор
9) хочуць, каб задаволіць свой каханы
Звязацца з вялікім чалавекам, калі ў вас узніклі якія-небудзь праблемы для доўгатэрміновага рашэння
праз AKOBESPIRITUALHOME40@gmail.com
Я тут, каб падзяліцца сваім вопытам з усімі вамі. Пра тое, як я вярнуўся мой муж, мы пажаніліся на працягу 9 гадоў і атрымалі двое дзяцей. Усё прайшло добра з намі, і мы заўсёды рады. Пакуль мой муж адзін дзень не стаў паводзіць сябе такім чынам, ён не мог зразумець, я быў вельмі зьбянтэжаны, як ён звяртаўся і з дзецьмі. Пазней у тым жа месяцы ён не прыйшоў дадому і патэлефанаваў мне, што ён хоча разводу, я спытаў, што я зрабіў няправільна Заслугоўваюць гэта ад Яго, усё, што ён кажа, што хоча разводу, што ненавідзіць мяне і не хоча бачыць мяне зноў у яго жыццё, я дурны і расчараванне Акрамя таго, я не ведаю, што рабіць, я быў хворы на працягу больш за два тыдні з-за разводу. Я люблю яго так моцна, што ён для мяне ўсё без Яго маё жыццё няпоўная. Я сказаў маёй сястры аб сваім бягучым стане і сказаў мне пра доктара chamberc, я звязаўся з ім для вяртання майго мужа да мяне, ён сказаў мне, што мой муж быў узяты іншай жанчынай, што жонка прапісаны яго, вось чаму ён ненавідзіць мяне і хоча, каб атрымаць развод. Затым ён даў мне ўпэўненасць у тым, што на працягу 48 гадзін, мой муж вернецца да мяне і дзецям, пасля таго, як ён скончыў кастынг загаворы на працягу 48 гадзін мой муж патэлефанаваў з выбачэннямі мне па тэлефоне і сказаў, што ён усё яшчэ любіць так шмат ён не ведае, што з ім здарылася. Але сёння мой муж і ўся мая сям'я шчаслівыя зноў. Dr.chamberc Дзякуй за тое, што вы зрабілі. Гэта не было б нічога мяккага на сённяшні дзень дапамогу. З ім можна звязацца па электроннай пошце chamberc564@yahoo.com
(1) хочаце, каб вашыя былыя таму.
(2) У вас заўсёды ёсць кашмары.
(3) Для таго, каб быць падвышаны ў офісе
(4) Вы хочаце дзіцяці.
(5) Вы хочаце быць багатым.
(6) вы хочаце захаваць ваш муж / жонка толькі для цябе назаўсёды.
(7) Патрэба ў фінансавай дапамогі.
8) Ці хочаце вы быць у кантролі, што шлюб
9) Ці хочаце вы быць прыцягнуты да людзей
10) Адсутнасць дзяцей
11) патрэбен муж / жонка
13) ЯК АТРЫМАЦЬ латарэі
14) ВЫДВИЖЕНЧЕСКОЕ загаворы
15) АБАРОНА загаворы
16) БІЗНЕС загаворы
17) добрая праца Hechizo
18) лячэння для любога захворвання.
дазвол выпадку (19) E.T.C
Кантакт кажуць у паштовай chamberc564@yahoo.com храма і атрымаць усе вашыя праблемы вырашаны.