Кінафестываль «Паўночнае ззянне»: што глядзець у 2018-м?
- 03.04.2018
- 8194
Новая вясна – новае «Паўночнае ззянне»! У 2018 годзе фестываль кіно Паўночных краін і краін Балтыі пройдзе з 19 па 26 красавіка. У праграме – кінапаказы на мове арыгіналу з рускімі і беларускімі субцітрамі, майстар-класы, дыскусіі. Поўную праграму знойдзеш на сайце фестывалю, а тут лаві нашу падборачку мерапрыемстваў.
КІНО
Жахлівая жанчына / A Horrible Woman / En frygtelig kvinde
(Фарэрскія астравы, Данія)
Гісторыя пра Расмуса і Мары: спачатку ён лічыць яе каханнем усяго свайго жыцця, але з часам пачынае заўважаць яе маніпулятарскія схільнасці. Мары перабудоўвае жыццё Расмуса пад сябе, захоплівае яго прастору, прымушае мяняць звычкі, распрадае яго асабістую маёмасць. Фільм паказаны з мужчынскага пункту гледжання.
Ззянне Паўночнага Дыска / Northern Disco Lights
(Нарвегія)
Дакументальны фільм пра музыкаў-падлеткаў з нарвежскага горада Тромсё. Каб не засумаваць на поўначы краіны, у якой нават катацца на скейтбордзе было забаронена да канца 80-х, хлопцы сталі праводзіць вечарынкі, пісаць танцавальную музыку, стварылі радыёстанцыю – карацей, ажывілі культурнае жыццё Нарвегіі.
Том з Фінляндыі / Tom of Finland
(Фінляндыя)
Біяграфічная драма пра жыццё і творчасць фінскага мастака-гея Тоўкі Валіа Лааксанэна. Час дзеяння – канец Другой сусветнай вайны. Фільм паказвае шлях станаўлення даволі знакамітага мастака і тое, як яму прыйшлося вырашаць праблемы з непаразуменнем фінскага грамадства.
Савецкія хіпі / Soviet Hippies
(Эстонія)
Дакументальны фільм пра хіпі, якім давялося жыць у СССР. «Ад нас хацелі пазбавіцца, каб такога іншароднага элемента не існавала ў краіне», – кажа адзін з герояў. Кіно пра тых, хто можа стварыць свой псіхадэлічны андэграўндны свет пры любых умовах.
Старажытны лес / Ancient Woods / Sengire
(Літва)
Фільм-медытацыя. 85 хвілін назірання за лесам і яго насельнікамі – птушкамі, жывёламі, рыбкамі. Ніякага закадравага голасу – толькі сапраўдныя гукі прыроды. Магчыма, пасля прагляду будзе цяжка выйсці ў гаманлівы горад.
Венера / Let's talk about sex / Venus
(Данія)
Даследаванне сэксуальнага жадання з жаночага пункту гледжання, у якім прынялі ўдзел больш за 100 жанчын з Даніі. Рэдкі шанец даведацца пра жаночыя фантазіі, думкі пра сэкс, сорам і задавальненне. Пасля прагляду адбудзецца дыскусія пры ўдзеле прадзюсаркі фільма Кірстын Барфод, заснавальніцы праекта «Гендарны маршрут» Ірыны Саламацінай, дырэктаркі «Паўночнага ззяння» Волі Чайкоўскай, паэткі Волі Гапеевай.
Дарога / The Road Movie / Дорога
(Латвія)
Фільм змантаваны з камер відэарэгістратараў, якія ёсць амаль у кожнай машыне ў Расіі. «Супераб’ектыўнае відэа яскрава перадае рускі нацыянальны характар і каларыт: перманентнае чаканне цуду і прадчуванне жыццёвай драмы», – кажуць стваральнікі.
МАЙСТАР-КЛАСЫ
Эрленд Лу: «Наіўна. Супер: Размова з нарвежскім пісьменнікам Эрлендам Лу»
Калі: 18 красавіка, 19:00
Дзе: Event Space (вул. Кастрычніцкая, 16а)
Уваход: вольны
Эрленд Лу – нарвежскі кінакрытык, сцэнарыст і пісьменнік, больш за ўсё вядомы праз сваю кнігу «Наіўна. Супер». На сустрэчы ён раскажа пра свой вопыт працы над дзіцячай літаратурай і кінасцэнарыямі, а таксама пра наiўны стыль пісьма ў літаратуры для дарослых.
Каця Вік: «Як праца з Рубэнам Эстлундам і Роем Андэрсанам натхняе на здымкі свайго фільма»
Калі: 21 красавіка, 14:00
Дзе: Кiнастудыя «Беларусьфiльм» (пр-т. Незалежнасцi, 98)
Уваход: вольны
Каця Вік – шведская рэжысёрка. Прыязджае ў Менск з лекцыяй пра ўласную рэжысёрскую працу і працу кастыг-дырэктаркай для фільмаў культавых рэжысёраў. Таксама яна пакажа свой дэбютны рэжысёрскі фільм пад назвай «Былая жонка», якi распавядае сатырычную гісторыю чалавечых узаемаадносінаў – ад закаханасці да разводу.
Віестурс Каірыш: «Як сумяшчаць працу рэжысёра ў кіно і тэатры»
Калі: 23 красавіка, 14:00
Дзе: Факультэт экранных мастацтваў Акадэміі мастацтваў (вул. Чычэрына, 1)
Уваход: вольны, па папярэдняй рэгістрацыі
Віестурс Каірыш – латвійскі рэжысёр кіно і тэатра. Правядзе майстар-клас і пакажа свой фільм «Хронікі Мэлані» – гэта гісторыяй кахання, гуманнасці і цуду выжывання ва ўмовах жорсткай дэпартацыі латвійскага насельніцтва ў Сібір у савецкія часы.
Прыiт Пяясуке: «Як сабраць грошы на поўнаметражны індзі-фільм на краўдфандынгу і перажыць адмову ад Арвы Пярта»
Калі: 24 красавіка, 14:00
Дзе: Факультэт экранных мастацтваў Акадэміі мастацтваў (вул. Чычэрына, 1)
Уваход: вольны, па папярэдняй рэгістрацыі
Прыiт Пяясуке – эстонскі рэжысёр (а Арва Пярт – эстонскі кампазітар класічнай музыкі). У Менску Прыіт пакажа свой поўнаметражны гульнявы фільм «Канец ланцужка», які меў сусветную прэм’еру на кінафестывалі ў Карлавых Варах у конкурсе East of The West.
Поўную праграму фестывалю шукай на сайце «Паўночнага ззяння»