Рэпер лайтовы выпусціў першы альбом
Лайтовы завяршыў двухгадовую працу над дэбютным лонгплэем «Пагляд унутр». Вынік — 11 трэкаў, дзе дарк-трэп упярэмешку з IDM, а вершы беларускай класікі суседнічаюць з будысцкай сутрай.
«Адзінае, што (ці каго) вы дакладна не знойдзеце, — гэта звыклае з усіх папярэдніх працаў гучанне лайтовага, — кажа аўтар. — Але лайтова — не значыць лёгка, а быць лайтовым значыць быць розным. Альтэрнатыўная назва працы — “Нясонечны Горад”, што, з аднога боку, адсылае да Менску, а з іншага — да ўнутранага гораду, які ствараецца з мовы і ўспамінаў, і ў спарудах якога можна блукаць».