Упершыню ў гэтым годзе я адчула лета на нейкім прыпынку паміж Чарнігавам і Кіевам, дзе нас на дзесяць хвілін выплюнуў аўтобус з Менска. Было 7 гадзін раніцы, але спякота стаяла амаль паўдзённая. Вакол раздаваліся крыкі мясцовых гандляроў – я быццам зноў апынулася ў дзяцінстве і ў Крыме. Праз некалькі гадзін распачаўся першы дзень Atlas Weekend, і вось там пачалося сапраўднае пекла.
Старт фестывалю супаў з Днём Канстытуцыі Украіны. У гонар гэтага арганізатары зрабілі шырокі жэст: дазволілі ўсім жадаючым прайсці бясплатна. Далей – больш: нават кіеўскі метрапалітэн вырашыў падоўжыць час працы на гадзіну цягам дзён фестывалю.
Atlas Weekend праходзіў на тэрыторыі ВДНГ – велічэзнай, бязмежнай. Каб прайсці ад адной сцэны да іншай, патрабавалася каля пяці хвілін спрытнага лавіравання паміж плынямі людзей і пахамі разнастайнай ежы, якія цалкам маглі прыпыніць цябе на значна большы тэрмін.
Некаторае бурчанне ў першы дзень выклікала тое, што ваду і алкаголь пачалі прадаваць толькі праз пару гадзін пасля пачатку фестывалю. Але калі нарэшце быў запушчаны механізм арашэння наведвальнікаў, тыя сталі прыкметна весялейшымі. Дарэчы, далей чэргі былі мінімальныя з-за зручнай сістэмы аплаты: да ўсіх бранзалетаў былі прымацаваныя «карткі». Папаўняць іх баланс можна было ў адным з інфакіёскаў – і потым проста прыкладаць бранзалет на касе абранай кропкі стрытфуда.
Вельмі пераканаўча глядзелася галоўная сцэна вышынёй з пяціпавярховы дом. Як пазней сказалі арганізатары, яе расчахлілі ўпершыню за 10 гадоў, і агульная вага ўсіх канструкцый склала каля 200 тон. Таксама была пушчаная чутка, што арандаваць гэтую сцэну выйдзе даражэй, чым яе купіць.
Апошняе, што я памятаю з першага дня: корак з людзей у пераходзе, які вядзе да метро, і, уласна, той жа непахісны натоўп перад турнікетамі. «Як у Савецкім Саюзе чакалі, так і цяпер пачакаем», – пакорліва сказала бабуля па суседстве. На яе галаве была кардонная зорка амаль як у Веркі Сярдзючкі – хэдлайнера сённяшняга народнага бясплатнага свята.
ДЗЕНЬ 2
Да другога дня актывізаваліся і вулічныя гандляры, якія сталі шчыльна займаць месцы каля ўваходу ў ВДНГ. Маімі фаварытамі засталіся мужычкі, якія гандлявалі півам з багажніка машыны, і хлопец з сэлфі-палкамі.
І калі напярэдадні было вельмі дзіўнае адчуванне ад таго, што вакол зусім няма знаёмых асоб, то на другі дзень выпаў шанец пазнаёміцца са Святланай Зелянкоўскай – актрысай і жонкай Сяргея Міхалка. Самым кранальным быў момант, калі іх трохгадовы сын Макар, ідучы ўвечары па перапоўненай алеі, стаў ціхенька напяваць «Воіны святла». Дзіцячы голас выбіваўся з усяго шуму, грукату музыкі, адцягваючых размоў – і ад таго здаваўся нейкім тагасветным, быццам звонку.
ДЗЕНЬ 3
Цікава, што за ўвесь час я ні разу не бачыла канфліктаў – і гэта пры наяўнасці неабмежаванай колькасці піва і марціні. Толькі на трэці дзень здарыўся зародак бойкі – смешна, што гэта было на выступе Палазковай.
Сёлета арганізатары Atlas Weekend даволі старанна падышлі да інфармавання: у FB пастаянна з'яўляліся навіны, у спецыяльным дадатку можна было адсочваць лайнапы і складаць свой расклад, а ў Telegram-канале для прэсы перыядычна з'яўляліся дадзеныя пра тое, каго можна здымаць, а каго – не. Часцей за ўсё акрэдытаваныя фатографы маглі знаходзіцца пад сцэнай першыя тры песні. Але хэдлайнераў – Kasabian, The Prodigy і Röyksopp – было забаронена здымаць з такой блізкай адлегласці. Па афіцыйнай версіі – таму што такія музыкі баяцца за бяспеку сваіх фанатаў. Канцэрт Kasabian учора нават быў на мяжы зрыву, таму што перад пачаткам іх выступу над натоўпам лётаў дрон. Якое супадзенне і якое шчасце, што ён разрадзіўся.
Пазней высветлілася, што The Prodigy зусім нельга фатаграфаваць з якога-небудзь ракурсу. Верагодна, каб нідзе не засвяціліся сакавітыя кавалкі іх выступу. «У 98-м такога не было, так?» – дзялілася ўражаннямі старая гвардыя па суседстве. Пазней арганізатары сказалі, што нават менеджар групы здымаў увесь канцэрт на тэлефон: настолькі магутна ўсё выглядала.
ДЗЕНЬ 4
Гэта была субота, у якую пайшоў бязлітасны дождж, і мы разам з камерай вырашылі, што нам не трэба макрэць. Затое потым даведаліся, што тым, хто ўсё ж дайшоў да Atlas Weekend, былі выдадзеныя бясплатныя дажджавікі ад арганізатараў. Мы ж з сяброўкай адправіліся ў займальны бар-хопінг па лакацыях гайда ад 34travel. У адной з устаноў сустрэлі дзяўчыну, якая так шчыра хваліла арганізацыю гэтага фестывалю ў параўнанні з леташнім, што і ў нас адкрылася другое дыханне. Так, пасля трох дзён бесперапыннай весялосці ўжо хацелася і нарэшце адпачыць.
ДЗЕНЬ 5
На працягу ўсяго фестывалю ў мяне не было выразнага плана па наведванні пэўных канцэртаў: значна цікавей было назіраць за навакольнымі. Але да канца фэсту я настолькі стамілася ад прыгожых людзей, што пачала фатаграфаваць ежу.
Па маіх асабістых адчуваннях, апошні дзень Atlas Weekend быў самым мілым: усе крыху памятыя, шчырыя, добрыя. Зусім як на досвітку пасля выпускнога ў школе. І вельмі кранальную фразу вымавіў хлопец, якога я чамусьці вырашыла сфатаграфаваць: «О, ты з 34? А я Plushka. Мае альбомы выходзілі ў вас на сайце». Ха! І ці варта было перажываць, што вакол няма знаёмых асоб?
Сходили на техно-фестиваль, где на пять танцующих было по фотографу(-ке).
Рок-н-рол-барахолка Rough Trade Day ад DJ Pogodina і Scarlett – у нашым фотааглядзе.
35 тысяч человек, счастье и посиделка у костра на «Динамо». Огромный репорт 34 от palasatka.
«Каб больш уважліва ставіцца да навакольнага асяроддзя».
Псіхадэлічная музыка з глыбокай лірыкай.
Паменшыць шкоду, падвысіць карысць.
Тэматычныя медыя і першыя лэйблы.
КАМЕНТАРЫ (4)
Великий репортаж. Спасибо!
побывать на Атласе и не попасть на Prodigy или вы просто не выложили фото?
Вероятно, текст остался незамеченным )
"Пазней высветлілася, што The Prodigy зусім нельга фатаграфаваць з якога-небудзь ракурсу".
Хотя последняя гифка третьго дня - это все же они.
Фотарэпорт супер!