Тусоўка ў лепшых традыцыях ангара: дзяўчынкі, якія пісаюць на вуліцы, танцы на капоце пад дажджом, бойкі, слэм і ўгар. Да паловы ночы адчуваўся відавочны дысбаланс – тусоўшчыкі, што, відавочна, выдаткавалі плойму часу на ўборы і вобразы, уражвалі значна мацней за музыку. Але з сярэдзіны ўсё ўраўнаважылася, і пачаўся сапраўдны рух і рэйв: «Дзеўкі, дайце шуму!».
У 4:30 людзей менш не стала, і сыходзіць дадому адпачываць было прыкра. Так у памяці засталося адчуванне, што я пабываў на тру-рэйве.
Увесь ангар быў заліты сінім святлом і пылам, але я вырашыў, што калі ўгараць, то напоўніцу: начапіў чырвоны фільтр на выбліск, каб гэтая вечарына засталася ў гісторыі дзёрзкай, вогненнай, гарачай.






























Смешна было ў 23:20 выйсці з ліфта на шостым паверсе ў поўную цемру і цішыню і пацалаваць закрытыя наглуха дзверы «Верха». З невядомых прычын усё перанеслася ніжэй, у «Корпус 8». Затое там чакалі два паверхі музыкі, два бары, зона Бёрна, чылаўт-зона, калідор, лесвіца, прыбіральні, ганак-курыльня, гардэроб. Шмат памяшканняў, месцаў, закуткоў стваралі асаблівую атмасферу, у якой, нават калі засумуеш, проста пачынай падарожнічаць. І ў гэтым падарожжы абавязкова патрапіш у пякельны калідор страбаскопа. Гэта белы куб, інтэрактыўны арт-аб'ект. У ім цяжка затрымлівацца (мозг ад мігатлівага святла разрываецца на часткі), але не менш цяжка і праскочыць: увесь час натыкаешся на каго-небудзь, губляешся ў прасторы і на кожную дзясятую секунды застываеш для іншага гледача ў ламанай позе. Позе гэтага месца. Позе гэтай музыкі.







Цёпла, утульна і пяшчотна. Хлопчыкі як дзяўчынкі, хлопчыкі як хлопчыкі, дзяўчынкі як дзяўчынкі. Усё вельмі молада, інтэлігентна і па-добраму. Быццам трапіў на кватэрнік або стрыманую школьную дыскатэку. Пасля выступу кожнага гурта людзі разбрыдаюцца па сценках для павольных гутарак або маўчання. Але з першымі акордамі зноў хутка збіраюцца пад сцэнай для акуратнага слэму. Пасля выступу Girl Ain't Girl я сыйшоў, а ў галаве працягваў гучаць іх сінгл Plastic Lips, як новы водгалас старога і добрага рокнрольнага фэсту I Need.



















Фота by Аляксей Наумчык
«Вагоновожатые», адкрыццё DOTYK, Story Telling Showcase 2 – як пульсаваў Менск на мінулых выходных, глядзі ў фотарэпорце 34mag.
Сакрэтнае відэа з вечарыны Hangover Mexicano ад 34mag, што ў мінулую суботу скалыхнула нормы высокамаральнай вуліцы Зыбіцкай.
«Мог здарыцца фатальны факап».
Выкладчык – Дзмітрый Салодкі.
Глядзі відэа добрага настрою.
Жыццё беларускага мястэчка з 1920-х.
16 з паловай гадзін інтэлектуальных размоў.