Mykki Blanco
Мікі Бланка – трансгендарная і мульцігендарная пісьменніца, актывістка і перфарматыўная мастачка. У 2010 годзе першай пачала ствараць індастрыял-панк пад псеўданімам No Fear, пасля чаго стартанула Riot Grrrl відэа-арт-праект – улетку 2016, у час перадвыбарчай кампаніі ў ЗША, па сацсетках пракацілася яе кранальнае відэа, дзе Мікі чытае верш «I Want A Dyke For President» («Хачу лесбійку ў прэзідэнткі»). У 2015 годзе Mykki ў кааперацыі з !K7 стварае свой уласны лэйбл Music Group, які ставіць мэтай даць голас андэграўндным артыстам(-кам), якія падзяляюць яе бачанне і «выходзяць за рамкі традыцыйных культурных межаў / канструктаў».
Lindstrom
Бацька нарвежскага спэйс-дыска Ханс-Петэр Ліндстрэм прадставіць слухачам праграму са свайго новага EP Windings – дынамічнага, інтэнсіўнага і асвяжальнага.
PAULi.
Чалавек шматлікіх абліччаў – PAULi. aka Паўлі Лаўджой – музыкант з уражальным рэзюмэ. Толькі пачаўшы кар’еру, ён паспеў пасупрацоўнічаць з Дэйманам Албарнам у праектах Gorillaz Sound System і The Heavy Seas, а ў 2014 стаў музыкальным рэжысёрам FKA TWIGS і Jamie XX. На фэсце ён прэзентуе праграму са свайго дэбютнага EP – The Idea Of Tomorrow.
EUROPAVOX*
На адкрытай пляцоўцы Europavox* сыграюць музыканты з болей чым 10 еўрапейскіх краін: рэперы Úlfur Úlfur (Ісландыя), мультыінструменталіст Noiserv (Партугалія), твой знаёмы па FSP NOËP (Эстонія), vonKuusk (Эстонія), Black Oak (Нідэрланды), фры-джаз праект EZERI (Латвія), ba. (Літва), Solo Ansamblis (Літва), Mōrk (Венгрыя).
Каб трапіць на стэйдж, не забудзь націснуць “Пайду” ў івэнце ў фэйсбуку.
Гэта не проста сцэна, але і штогадовая прафесійная канферэнцыя і невялічкі шоукейс. Сёлета прамоўтары, прадзюсары, музычныя журналісты і самі артысты абмяркуюць інавацыі ў індустрыі, сучасныя практыкі і звычкі слухачоў, будучыню музычнай журналістыкі, дадуць парады па вытворчасці музычных відэа і эфектыўным выкарыстанні YouTube, пазіцыяванні сябе на лакальным і міжнародным рынках. Увечары 8 і 9 верасня адбудуцца шоукейс-выступы маладых перспектыўных музыкантаў самых розных жанраў. Сярод іх зноўку апынуліся і беларусы. Тайтлы ад нашай краіны – Senary і Awlnight. Кампанію ім саставяць Sheep got waxed (Літва), Timid Kooky (Літва), Deeper Upper (Літва), Bandmaster (Латвія), SillyCut (Літва), jautì (Літва), Meandi (Літва), Melvitronica (Шатландыя).
Удзел у канферэнцыі бясплатны, але неабходна зарэгістравацца па спасылцы. Расклад і падрабязнасці шукай у фэйсбук-івэнце.
Для аматараў тэхна два дні з 22:00 па 6:00 будзе гудзець асобны стэйдж з удзелам тузіну лакальных дыджэяў: Roudtraxx, Tylios Naktys, Double Top, Muddy Waters, Efcology, Kemran, Doctah Haus, Jack Krass, Alex Krell, Mist, Tamsis (Live), Narti.
Паслухаць іх міксы можна на старонцы фэсту.
Падчас фэсту ў былы прамысловых цэхах і катакомбах будзе працаваць цэлая галерэя з удзелам літоўскіх і замежных мастакоў: інсталяцыі, скульптура, стрыт-арт, кіно і тэатральныя перформансы – тут ты абавязкова знойдзеш натхненне для сваіх будучых работ. Джэнтрыфікаваць завод працягнуць мясцовыя мастакі разам з выпісанымі адмыслова на фэст шведам DIRTYELMO (SWE) і аўстрыйцамі BOICUT (AUT), чыімі працамі ўпрыгожаныя Лондан, Маямі ды Берлін. А французскі архітэктар і ландшафтны дызайнер Guilaume Herr-Zekanowski (aka RZK.MKS) зладзіць інсталяцыю, якая мусіць патлумачыць, як прыстасаваць шэры горад да новага ладу жыцця. Натхніўся(-лася) Vulica Brasil? Руш у Вільнюс даганяцца.
Спіс артыстаў шукай тут.
*Лофтас Фэст, Лофтас Мэйн Стэйдж, Еўропавокс, Уотс нэкст ін мьюзік?, Бёрн Тэхна Стэйдж, Оупен Гэлеры
ООО «Ирвинга группа»
УНП 191751509
Паказваем, як прайшоў 24-гадзінны беларуска-бразільскі карнавал на Кастрычніцкай.
Эклектычны бюлетэнь з 13 лепшымі лонгплэямі гэтага тыдня.
Журналістам, капірайтарам, студэнтам медыйных спецыяльнасцяў, блогерам і не толькі.
Кліпы першай госці сабралі >24 млн праглядаў.
Пра ШІ, камп’ютарную рэальнасць, салідарнасць.
Спроба наблізіцца да сакральных тэкстаў.
Натхняліся творчасцю Лінча.