Куды падацца, калі адлічылі з універа?
- 02.11.2020
- 4683
Так сталася, што гэтай восенню самым актыўным і гучным беларускім студэнтам блакуюць пропускі ў альма-матар, каб следам адлічыць рабят без залішніх разваг ды рэфлексій. Аднак нават у самыя змрочныя часіны годныя людзі без ведаў не заставаліся. Неабыякавыя людзі і цэлыя інстытуты гатовыя дапамагчы – трымай спіс актуальных стыпендыяльных праграм, адукацыйных магчымасцей ды інфармацыйных пляцовак.
Польшча
Праграма падтрымкі рэпрэсаваных беларускіх студэнтаў, якая існуе з 2006 года. Валоданне польскай мовай – момант тут не прынцыповы, стыпендыянтам прапануюць прайсці яе курс. Працуе ўсё па такой схеме: чалавек паступае ў польскую ВНУ і тым часам падаецца на стыпендыю. Пры гэтым важна разумець, што стыпендыя не вызваляе ад неабходнасці плаціць за навучанне ў ВНУ. Кожны ўніверсітэт самастойна вырашае, наколькі ён гатовы салідарызавацца з беларускай студэнцкай супольнасцю (спіс ВНУ, дзе прымаюць беларусаў бясплатна, глядзі ніжэй).
Стыпендыя на навучанне ў бакалаўрыяце (1240 злотых) альбо магістратуры (1500 злотых) выплачваецца 10 месяцаў. Па яе ўмовах, спачатку трэба паступіць у польскі універсітэт, а потым падацца на стыпендыю праз Нацыянальнае агенцтва па акадэмічных абменах (NAWA).
Пасуе тым, хто плануе працягнуць навучанне ў галіне еўрапейскага права, тэхнічных, дакладных ці прыродазнаўчых навук. Запрашаюць студэнтаў, якія скончылі бакалаўрыят і плануюць ісці ў магістратуру.
Кола кандыдатаў абмяжоўваецца ўладальнікамі карты паляка. Студэнты, якія пройдуць адбор, атрымліваюць стыпендыю на працягу ўсяго навучання ў сваім ВНУ.
Фонд з каталіцкім бэкграўндам для жадаючых навучацца ў бакалаўрыяце, магістратуры або аспірантуры польскай установы адукацыі. Падчас навучання стыпендыянты маюць магчымасць пасяліцца ў доме фонду або інтэрнаце.
Польскія ўніверсітэты, якія прапануюць бясплатныя месцы беларусам:
Універсітэт Адама Міцкевіча ў Познані
Універсітэт Марыі Складоўскай-Кюры ў Любліне
Эканамічны ўніверсітэт у Катавіцах
Сілезскі ўніверсітэт у Катавіцах
Акадэмія выяўленчых мастацтваў у Шчэціне
Можна наўпрост пісаць і ў іншыя навучальныя ўстановы Польшчы.
Літва
Тут чакаюць беларускіх экс-студэнтаў на працягу ўсяго года. Традыцыйна універсітэт прапануе гнуткую сістэму грантаў на навучанне, а іх размеркаванне адбываецца на конкурснай аснове, то-бок з крутым партфоліа можна атрымаць і такі грант, што семестр будзе бясплатны. Сёлета рэпрэсаваным беларускім студэнтам увогуле прапануюць бясплатныя месцы: можна пайсці на праграмы «Візуальны дызайн», «Еўрапейская спадчына», «Медыя і камунікацыя», «Сусветная палітыка і эканоміка», «Міжнароднае права і права Еўрапейскага саюза».
Германія
На партале Aducacja.info з’явілася інфа пра магчымасць бясплатна павучыцца семестр у Гамбургу з лістапада 2020-га. Спіс курсаў можна глянуць па спасылцы. Ёсць курсы не толькі на нямецкай мове, але і на англійскай, і на польскай, і на іспанскай ды не толькі (адзнака нуль у графе вакантных месцаў засмучаць не павінна, можна падавацца на ўсё). Для паступлення трэба даслаць ліст на studentsolidarity2020belarus@gmail.com з пазнакай «Uni Hamburg» і кароткім апісаннем сваёй сітуацыі.
Славакія
Можна паступаць на шырокі спектр спецыяльнасцей – ад філасофіі да лясной гаспадаркі – і падмацаваць сябе дзяржаўнай грашовай падтрымкай. Выкладанне ідзе па-славацку, але папярэдні 10-месячны моўны курс тут прыкладаецца.
Карысныя спасылкі:
Анкета для студэнтаў, якія пацярпелі ад рэпрэсій у Беларусі. Арганізацыя Scholars at Risk збірае інфу ад студэнтаў, каб перадаць дадзеныя аб праблемах з акадэмічнай свабодай у Еўрапейскі студэнцкі саюз.
Дабрачынны фонд «Беларусь будущего». Сярод іншага фонд займаецца тэмай адукацыі за мяжой.
Платформа Adukacyja.info – агрэгатар адукацыйных магчымасцей для беларусаў.
Тэлеграм-канал «Твае магчымасці» – пра курсы, трэнінгі і анлайн-праграмы.
Тэлеграм-канал «Не благодари». Тут з’яўляюцца лінкі на ўсемагчымыя спосабы павучыцца афлайн ці анлайн.
Рубрыка «Уехать учиться» на 34travel.me – натхняльныя гісторыі пра замежнае студэнцкае быццё.