Краўдфандынг дня: кніга пра духаў беларускай міфалогіі

Таццяна і Вольга, аўтаркі ілюстраванай кнігі «13. Духі. Заўсёды побач!» пра беларускую міфалогію, збіраюць сродкі на яе выданне. Гісторыі і персанажы кнігі заснаваныя на вераваннях беларусаў, сабраных з энцыклапедычных крыніц.

 

 

Таццяна – актывістка беларускай культуры, а Вольга – дызайнер лялек і ілюстратар.

 

 

«Ніколі не губляючы сувязі з каранямі і, у прыватнасці, са славянскай народнай культурай, мы вырашылі падзяліцца сваім захапленнем з еўрапейскай і амерыканскай публікай і беларускімі эмігрантамі па ўсім свеце. Мы вывучалі энцыклапедыі і крыніцы беларускай класічнай літаратуры, размаўлялі са сталымі людзьмі, каб пазнаёміцца ​​з іх гісторыямі, намаляваць, хоць як прыкладна выглядаюць Духі», – пішуць аўтаркі.

На дадзены момант сабраныя 12% ад патрэбнай колькасці, але часу яшчэ шмат – збор працягнецца да 1 ліпеня. Ахвяруючы 15 еўра, мінімальную суму з опцый кампаніі, ты аўтаматычна замаўляеш асобнік кнігі.

 

Заданэйціць