У Менску пройдзе першая канфа па журналістыцы расследаванняў

  • 28.01.2020
  • Аўтар: 34mag
  • 3316

26–27 сакавіка ў Менску ўпершыню пройдзе канферэнцыя па журналістыцы расследаванняў Minsk Investigation Hub. У праграме – майстар-класы ад гуру-журналістаў, а таксама конкурс ідэй журналісцкіх расследаванняў*. Арганізуе івэнт Press Club Belarus.

 

Экспертамі на мерапрыемстве выступяць журналісты-расследавальнікі з Meduza, рускай службы Бі-бі-сі, «Медыязоны» и OCCRP, рэдактары і кіраўнікі спецпраектаў Reform.by, радыё «Свабода», Naviny.by, «Еўрарадыё», TUT.BY.

Усе, каму цікавая сапраўдная журналістыка, могуць падавацца на пітчынг са сваімі тэмамі для расследаванняў і атрымаць шанец на ментарскую і грашовую падтрымку. Пераможцаў будзе пяць. Гатовыя расследаванні абяцаюць апублікаваць у папулярных беларускіх медыя.

 

 

Заяўкі прымаюць да 14 сакавіка.

* Журналісцкія расследаванні – від журналістыкі, які характарызуе планамернае і, як правіла, доўгачасовае даследаванне прадмета публікацыі, звычайна прысвечанай злачынствам, палітычным скандалам, дзейнасці тых ці іншых арганізацый і асоб і г.д. Праца журналіста ў гэтым жанры падобная да працы прыватнага дэтэктыва, бо грунтуецца на пошуку сукупнасці фактаў, якія зацікаўленыя асобы і/або арганізацыі хаваюць ад грамадства (Вікіпедыя).

 

 Падаюся