Як бяспечна глядзець порна ў Беларусі?

 
Згодна са статыстыкай, Беларусь займае 125-е месца ў свеце па індэксе дэмакратыі і 61-е – па колькасці наведнікаў PornHub. Папулярнасць порна сярод беларусаў трывае настолькі, што ў Urban Dictionary існуюць нават устойлівыя слэнгавыя выразы “Belarusian breakfast” і “Belarus steam hammer”. Нягледзячы на гэта, атрымаць жыццёвую асалоду могуць перашкодзіць сутыкненні з законам. Тым больш, што апошнім часам беларускія міліцыянты зацята ўзяліся за пошук парнографаў – але пакуль у асноўным знаходзяць выпадковых грамадзян, якія няўдала паставілі лайк ці расшэрылі няправільны відос сабе на сцяну ў «Вконтакте». Разглядаем ніжэй найбольш паказальныя кейсы.
 
 
Што можна?

  Можаш спакойна глядзець порна афлайн ці анлайн, таксама захоўваць лепшае на камп’ютары для ўласных інтарэсаў – усё гэта цалкам законна.

  Смела здымай з каханай або каханым хатнія блокбастары, адзіны запавет – не папаўняй скарбонку сусветнага кінематографа сваімі шэдэўрамі публічна.

 

Крымінал

  Адказнасць наступае, калі ты жадаеш падзяліцца гарачай сцэнай з сябрамі ці з усім светам. Прытым крымінальная. За распаўсюд парнаграфіі можна атрымаць ад двух да чатырох гадоў. Напрыклад, як жыхарка Барысава, якая даслала праз Viber хоўм-відэа са сваім палюбоўнікам яго жонцы.

  Распаўсюдам у Беларусі таксама лічыцца твой лайк, шэр або каментарый у сацсетках пад порна. Бо механізмы гэтых медыя звычайна размяшчаюць інфу на тваёй старонцы. Праваахоўнікі пільна сочаць за такой актыўнасцю (вядома, гэты нашмат цікавей, чым займацца карыснымі справамі). Выпадкаў шмат: ад лідскага порнанеафіта да каментара гамяльчанкі «Фу, якая брыдота». Карацей, ніякага «кантакціка», табе што, нармальных сайтаў мала?

  Нават калі ты перадаеш сябру па Bluetooth фотку Сашы Грэй ці Міі Халіфы, сачы, каб побач не стаяў стукач, які зліе гэтую інфу міліцыі.

  Будзь уважлівым, калі пампуеш порна праз торэнт. Лепей адключыць функцыю раздачы, бо могуць прыкляпаць «распаўсюд». У Беларусі такіх выпадкаў яшчэ не было, а вось у Кемерава прэцэдэнт ёсць.

  Калі ты збіраешся з сябрамі паглядзець сумесна порна, асцерагайся, каб міліцыя не накрыла ваш кінатэатр у гэты момант. Арганізатару прагляду інкрымінуюць «публічнае дэманстраванне» – грамадскія працы, штраф, папраўчыя работы да двух гадоў або арышт да шасці месяцаў.

  Дарэчы, калі твой былы ці былая выкладвае ў публічны доступ твае інтымныя фоткі ці відэа, ты можаш прыцягнуць яго/яе да адказнасці, па-першае, за распаўсюд. Па-другое, за незаконны распаўсюд інфармацыі аб прыватным жыцці і абразу. У некаторых краінах існуе юрыдычны тэрмін «порнапомста», за які ў Брытаніі даюць да двух гадоў, у Ізраілі – пяць, а амерыканец Кевін Боларт атрымаў 18 гадоў за стварэнне сайта revenge porn з масавай абразай жанчын.

  Справы аб прызнанні матэрыялу порна разглядае Рэспубліканская экспертная камісія па прадухіленні прапаганды парнаграфіі, гвалту і жорсткасці. Яна вырашае, порна гэта ці эротыка. Некаторыя фільмы сусветнага пракату забаронены ў Беларусі як порна, таму нельга сумесна глядзець амаль усе карціны Цінта Браса, «З шырока заплюшчанымі вачыма» Кубрыка і нават нявінную амерыканскую камедыю «Зак і Міры здымаюць порна».

 

Статыстыка

  У 2013 годзе было ўзбуджана 278 крымінальных порнаспраў, у 2014 – ужо 397. За восем месяцаў 2015-га – 404 крымінальныя справы па артыкуле УК РБ 343 «Выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару». Большасць з іх – «за бытавы распаўсюд». Кантора піша!

 

 

Як у іншых краінах?

  Памятай, што ў іншых краінах розная адказнасць за прагляд ці захоўванне порна. У Новым Свеце лепей не мець пры сябе порна пры ўездзе на Кубу, Багамы і ў Гаяну. Ва ўсіх мусульманскіх краінах, акрамя Турцыі, забаронены ўсе сувязі з парнаграфіяй, нават прагляд. Таксама гэта тычыцца афрыканскіх Батсваны, Нігерыі і Сьера-Леонэ. У Азіі могуць быць праблемы ў абедзвюх Карэях, Кітаі, Філіпінах, Шры Ланцы і В’етнаме. У Індыі і Тайландзе можна глядзець порна, але не вырабляць ці распаўсюджваць. У Еўропе ва ўсіх краінах можна спакойна глядзець ці мець порна. Нелегальным застаецца выраб і распаўсюд у Балгарыі, Беларусі, Украіне, Расіі і Ісландыі. У апошняй нават абмяркоўваецца бан на анлайн-парнаграфію.

  У шматлікіх краінах закрыты доступ на папулярныя порнасайты. Таму, калі вельмі карціць і ты ў краіне, дзе прагляд нелегальны, карыстайся ананімайзерам. Лепш за ўсё спампуй браўзер Tor, які схавае твае самыя таемныя віртуальныя авантуры.

 
 
 
Ілюстрацыя by Sheeborshee
 

КАМЕНТАРЫ (3)

soko1 | 13.01.2017 14:30

А што будзе калі ты знялася/зняўся ў порна фільме, які распаўсюджваецца на порнахабе тым жа, а ты працягваеш жыць у РБ? Таксама "выраб і распаўсюд"? Што рабіць такім людзям (бо нічога ўжо ж не сатрэш)?
Як даўно гэты закон быў прыняты? І што калі ты ўдзельнічаў у здымке порна да выхаду гэтага закону?

3 0 +3
вот
вот | 5.10.2017 00:06

думаешь КГБ просматривает все порно в поисках белорусов?

0 0
дрот
дрот | 18.04.2016 14:16

як бяспечна? ў гандоне!

8 0 +8