Дзе паваланцёрыць? Ультыматыўная падборка 34
- 11.02.2019
- 8383
Да вясны яшчэ месяц, а ў жыцці не хапае сэнсу? Значыць, гэтую мега-супер-ультра-убер-падборку валанцёрскіх магчымасцяў мы зрабілі менавіта для цябе.
Культура ды мастацтва | Антыдыскрымінацыя | Флора і фаўна | Адукацыя
Урбаністыка | Гісторыя | Здароўе | Дабрачыннасць | Спорт
Фестываль SPRAVA ў вёсцы Белая Царква
Што рабіць: разам з камандай рыхтаваць пляцоўку, будаваць лэнд-арт-аб’екты, працаваць на кухні, прыбіраць тэрыторыю, дапамагаць наведвальнікам ды ўдзельнікам аднаго з самых лямпавых фэстаў Беларусі. Твой летні плюс у карму!
Куды пісаць: у суполку FB ці ВК.
Што рабіць: дапамагаць ладзіць спектаклі ды выставы. Будзеш сустракаць гледачоў, праводзіць экскурсіі, дапамагаць з мантажом, інтэрв’ю, рабіць фота- ці відэаздымку.
Куды пісаць: далучайся да чату валанцёраў ці пішы ў тэлеграм Ліне @Lina_Bu.
Фестываль кіно «Паўночнае ззянне»
Што рабіць: перакладаць на англійскую ды беларускую мовы, развозіць па горадзе афішы і стыкеры, праводзіць іншаземным гасцям экскурсіі па Менску, рабіць фотарэпорт.
Куды пісаць: запоўні валанцёрскую анкету ці пішы каардынатарцы ў тэлеграм @neliubolia.
V Міжнародны фестываль кароткаметражнага кіно «Нефільтраванае кіно»
Што рабіць: суправаджаць гасцей фестывалю, дапамагаць на месцы правядзення паказаў, перакладаць субцітры ці жывую гутарку. Таксама патрэбныя хосты для замежных гасцей (выдатны шанец пазнаёміцца з цікавымі рэжысёрамі!), кіроўцы з аўто (бензін аплацяць) і фатографы.
Куды пісаць: на пошту unfilteredcinema@gmail.com ці ў сацыяльныя сеткі ВК і FB.
Берасцейская сацыяльна-культурная ўстанова «Тэатр Крылы Халопа»
Што рабіць: адміністраваць выставы, падрыхтоўваць памяшканне да мерапрыемстваў, разносіць мерч па горадзе, дапамагаць весці сацсеткі.
Куды пісаць: на prastorakx@gmail.com ці @prastorakx у Instagram.
Флэшмоб супраць гвалту One billion rising
Што рабіць: танчыць! Сусветны флэшмоб робіцца кожны год 14 лютага, каб прыцягнуць увагу да праблемы гвалту супраць жанчын. Сёлета флэшмоб пройдзе ў 190 краінах, і Беларусь не выключэнне. Ад цябе – удзел у рэпетыцыях ды ўласна ў варушняку.
Куды пісаць: запоўні анкету.
Ініцыятыва Open Art па працы з мастакамі з інваліднасцю
Што рабіць: дапамагаць праводзіць творчыя майстар-класы ў псіханеўралагічных дамах-інтэрнатах Менска для мастакоў з інваліднасцю. У лютым гэта будзе патрэбна 12-га і 13-га чысла.
Куды пісаць: на пошту куратаркі праекта Сафіі Садоўскай – sophia.sadovskaya@gmail.com.
Антыдыскрымінацыйны праект «Жывая бібліятэка»
Што рабіць: весці Facebook-старонку суполкі, рабіць графічны кантэнт ды фотарэпорты. Таксама можна паспрабаваць сябе ў якасці рэдактара ці рэдактаркі сайта.
Куды пісаць: запоўні форму на сайце ці валанцёрскую анкету.
Што рабіць: маніторыць дасяжнасць інфраструктуры ды аб’ектаў II Еўрапейскіх гульняў для людзей з інваліднасцю. У сакавіку-красавіку будзе семінар для валанцёраў, дзе цябе навучаць базавым навыкам маніторынгу. Сам маніторынг пройдзе ў красавіку-чэрвені 2019 года. Табе трэба будзе наведаць аб’екты, зрабіць некалькі замераў ды запоўніць анкету. Расходы на транспарт кампенсуюць.
Куды пісаць: на мэйл ініцыятывы info@disright.org. Ці тэлефануй на нумар +375 29 633 90 48 (Наталля).
Праваабарончая арганізацыя Human Constanta
Што рабіць: перакладаць, дапамагаць падчас мерапрыемстваў, рабіць маніторынгі, праводзіць майстар-класы для дзяцей бежанцаў у Берасці, рабіць фота, відэа і распрацоўваць дызайн. Бонусам – круты вопыт, рэкамендацыі ды ўдзел у кэмпах. Дарэчы, тут цябе могуць аформіць на студэнцкую практыку.
Куды пісаць: запоўні анкету.
Што рабіць: папаўняць базу дадзеных і праводзіць заняткі для людзей старэйшага ўзросту.
Куды пісаць: на нумар кіраўніцы цэнтра Алены Дзямідавай – +375447573036.
Сацыяльны праект па інтэграцыі людзей з сіндромам Даўна «Рэспубліка Сонейка»
Што рабіць: працаваць са СМІ, весці сацсеткі, арганізоўваць мерапрыемствы.
Куды пісаць: у суполку ВК.
Прыродаахоўная арганізацыя «Багна»
Што рабіць: наводзіць парадак у архіве артыкулаў на новым сайце «Багны». Яшчэ патрэбна адміністрыраваць «Школу дзікай прыроды», дапамагаць з падрыхтоўкай анлайн-платформы «Школы», распрацоўваць маршруты па балотах (трэба будзе выехаць на месца і зрабіць фота і відэа), ствараць ілюстрацыі да інструкцый і даведнікаў. Летам «Багна» плануе ладзіць прыродаахоўную талаку і шукае для яе валанцёраў-ментараў.
Куды пісаць: на bahna.land@gmail.com
Валанцёрскія прыборкі «Зробім!»
Што рабіць: збіраць сяброў, узбройвацца мяшкамі для смецця ды рабіць свет чысцейшым.
Куды пісаць: запаўняй форму на сайце ці глядзі спіс актуальных прыборак і далучайся да кагосьці іншага.
«Зялёны партал» пра прыроду ды экалогію
Што рабіць: ствараць візуальных кантэнт для сацыяльных сетак і сайта партала на тэмы, звязаныя з экапрыязным ладам жыцця, адстойваннем праў грамадзян на чыстае паветра, ваду, глебу, а таксама пра будаўніцтва АЭС у Беларусі. Шукаюць адказных, крэатыўных і лёгкіх на пад’ём дызайнераў і мастакоў, гатовых паспрабаваць свае сілы ў стварэнні матывуючых каштоўнасных візуальных гісторый, калажаў, карцінак.
Куды пісаць: на greenbelarus.editor@gmail.com. Лісты з партфоліа вельмі вітаюцца.
Берасцейскае экалагічнае аб’яднанне «Час Зямлі»
Што рабіць: дапамагаць з SММ, дызайнам афіш да экалагічных мерапрыемстваў, фотарэпортамі, відэаздымкай, юрыдычнай кансультацыяй. Таксама шукаюць адміна і івэнт-менеджара для правядзення экалагічных івэнтаў.
Куды пісаць: у суполку ў FB ці ВК. Можна таксама на +37529 2617372 (Viber, Telegram).
Цэнтр па абароне правоў жывёл «Анімалекс»
Што рабіць: дапамагаць уладальнікам хатніх жывёл па прававых пытаннях (патрэбныя юрысты), супрацьдзейнічаць жорсткаму абыходжанню з катамі і сабакамі. Таксама патрэбныя дызайнеры ды ілюстратары і чалавек, які дапаможа распрацаваць чат-бот.
Куды пісаць: на мэйл zoonetwork.by@gmail.com ці праз форму на сайце.
Што рабіць: дапамагаць з сайтам на Tilda першай краме ў Беларусі, якая прытрымліваецца канцэпцыі «нуль адкідаў».
Куды пісаць: на zerro.shop@gmail.com.
Анлайн-партал пра адукацыйныя магчымасці Adukacyja.info
Што рабіць: перакладаць адукацыйныя навіны альбо рыхтаваць аўтарскія матэрыялы і інтэрв’ю, якія будуць натхняць чытачоў. Усе валанцёры-перакладчыкі пройдуць міні-навучанне на анлайн-платформе і атрымаюць уласнага ментара. У выніку ты палепшыш сваю беларускую, англійскую ці нямецкую мову, атрымаеш досвед працы на Wordpress, а таксама глядзіш – і свой адукацыйны праект мары знойдзеш.
Куды пісаць: на adukacyja@gmail.com.
Юрыдычная служба «Задзіночання беларускіх студэнтаў»
Што рабіць: кансультаваць студэнтаў па пытаннях іх правоў. Шукаюць будучых юрыстаў і юрыстак, а таксама тых, каму не ўсё адно на правы чалавека. Увогуле «Задзіночанне беларускіх студэнтаў» увесь час чакае новых актывістаў і актывістак. Зараз у арганізацыі шэраг кірункаў дзейнасці, а адшукаць сябе дапамагае менці-служба. Прапануюць запоўніць кантактную форму на сайце.
Куды пісаць: на legal.zbs@gmail.com.
Моладзевае медыя «Студэнцкая думка»
Што рабіць: дапамагаць у развіцці студэнцкага медыя. Шукаюць журналістаў і журналістак, а таксама ньюсмэйкераў. Адукацыя прыкладаецца!
Куды пісаць: dumka.me.info@gmail.com.
Што рабіць: дапамагаць на пляцоўцы мерапрыемства, рэгістраваць удзельнікаў, арганізоўваць кава-паўзы, весці сацыяльныя сеткі. У выніку атрымаеш навык арганізацыі мерапрыемства на сотню чалавек ды пазнаёмішся з крутымі экспертамі.
Куды пісаць: запоўні анкету па спасылцы.
Што рабіць: дапамагаць на месцы мерапрыемства, ствараць фота- ды відэарэпорт.
Куды пісаць: у Facebook.
Фонд «Інтэракцыя» па развіцці рэгіёнаў Беларусі
Што рабіць: дапамагаць на івэнтах. Гэта можа быць Тыдзень мабільнасці, Фестываль святла ў Полацку, інклюзіўны фэст пад Валожынам, фестываль малых рэк пад Пінскам ці нешта яшчэ.
Куды пісаць: сачы за абвесткамі ў суполцы Фонду.
Урбаністычная ініцыятыва Smart Homel
Што рабіць: змяняць Гомель да лепшага. Праект шукае аднадумцаў, з якімі можна рэальна займацца грамадскай актыўнасцю, а не толькі ставіць лайкі блогеру Варламаву. Шукаюць людзей, гатовых пісаць звароты, хадзіць на прыёмы да чыноўнікаў ці тэліць ім на прамыя лініі (бо ўрбаністыка – гэта не ўтульненькія сацсетачкі, а шмат рэальнай працы), дапамагаць з прэс-рэлізамі і асвятленнем дзейнасці, ставіць матэрыялы пра развіццё горада на сайт і ў сацсеткі. Калі шарыш у дэзігне, можаш дапамагчы з візуалізацыяй пэўных гарадскіх праблем і іх рашэнняў.
Куды пісаць: на smarthomel2016@gmail.com ці ў Facebook.
Вуліца стрыт-фуду ў Маладзечне
Што рабіць: арганізоўваць мерапрыемствы, пісаць тэксты, адпраўляць інфармацыйныя лісты ўдзельнікам, дапамагаць з кава-паўзамі і рэгістрацыяй удзельнікаў.
Куды пісаць: на frame.molodechno@gmail.com.
Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «За Вела-Брэст!»
Што рабіць: дапамагаць у арганізацыі спаборніцтваў па экстрэмальных велагонках вясной 2019 года.
Куды пісаць: запоўні анкету.
Дызайнерская ініцыятыва «Твой праязны»
Што рабіць: апытваць мінакоў на тэму дызайну новага праязнога.
Куды пісаць: у паблік. Ці тэлефануй +375296339991.
Фонд развіцця Брэсцкай крэпасці
Што рабіць: перакладаць з рускай на англійскую і польскую, настройваць камп’ютары Фонду ці прыдумляць ідэю праекта ў сферы захоўвання гістарычнай спадчыны. Можаш зрабіць лепшым свой горад ці зрабіць сабе цікавы тыдзень у Берасці.
Куды пісаць: на brestfond@gmail.com ці на +375295544017.
Этнаграфічны клуб «Кола» (Маладзечна)
Што рабіць: шукаць новых людзей, расклейваць афішы і раздаваць флаеры на вечарынах народных танцаў і спеўных сходах.
Куды пісаць: +375295353105 (Вольга).
Гомельская моладзевая краязнаўчая грамадская арганізацыя «Талака»
Што рабіць: прасоўваць беларускую культуру на майстар-класах па традыцыйных танцах, на этнавечарынах, пры навучанні традыцыйнаму ткацтву. Праекту заўжды патрэбны тыя, хто дапаможа не згінуць нашым традыцыям і абрадам – ад Шчодрыкаў да Жаніцьбы Коміна. Можаш узяцца за акаўнты «Талакі» ў сацсетках або напаўняць кантэнтам сайт nashkraj.info.
Куды пісаць: на homeltalaka@gmail.com ці ў Facebook.
Што рабіць: шукаюць дактароў ды масажыстаў для працы з дзецьмі. Таксама патрэбныя кіроўцы і дызайнеры.
Куды пісаць: на +375152963570 і pallpom@gmail.com.
Што рабіць: прыходзіць з забаўляльнай праграмай да хворых у стацыянар. У 2019 годзе курсы бальнічнага клоўна пройдуць у Віцебску, Горадні, Магілёве, Менску, Берасці і Гомелі. Падрабязней пра ініцыятыву можна пачытаць тут.
Куды пісаць: запоўні анкету.
Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне бацькоў неданошаных дзяцей РАНО
Што рабіць: шукаюць псіхолагаў і псіхатэрапеўтаў для групавой працы.
Куды пісаць: у Facebook.
Што рабіць: рыхтаваць прастору да прыёму адзення, абутку і іншых карысных рэчаў ад людзей, адказваць на пытанні наведвальнікаў, прымаць рэчы, весці іх улік і сартаваць.
Куды пісаць: уся інфа ёсць у адмысловай групе на FB.
Сацыяльны праект «Бананавы фургон»
Што рабіць: весці сацсеткі. Таксама праекту, які збірае непатрэбныя рэчы і размяркоўвае іх па сацыяльных праектах, патрэбная дапамога з сартаваннем рэчаў.
Куды пісаць: banano.by@gmail.com.
Што рабіць: усё – ад допінг-кантролю да цырымоніі ўзнагароджання. Падрабязнасці тут.
Куды пісаць: на сайт.
Праект па стварэнні Фонду для арганізацыі безбар’ернага асяроддзя ў спорце
Што рабіць: шукаць інфу на англійскай і рабіць лэндынг-старонку праекта.
Куды пісаць: на +375297636595 (Марыя Лысенка, арганізатарка праекта).
Фота: palasatka