Miensk Coffee Festival – гэта васьмідзённы кававы калейдаскоп, спроба пазнаёміць аматараў з лепшымі дасягненнямі кававай хвалі, якая накрыла Менск некалькі год таму. А заадно і форум ведаў, дзе праз напоі лепшыя барысты горада распавядуць пра свае апошнія вынаходніцтвы.
Як усё будзе выглядаць?
Кожны дзень гатаваць каву будуць новыя кавярня ці абсмажчык з уласнымі кавамолкай і зернем. Адзін з барыстаў становіцца на класічную каву, другі – на альтэрнатыву. Кожную раніцу перад адкрыццём – 15-хвілінная лекцыя для персаналу на тэму, якое зерне запарваецца сёння, якім чынам і які смак атрымаецца ў кавы. Гэтыя веды цягам дня афіцыянты(-ткі) будуць прапаноўваць наведнікам разам з тым ці іншым кававым мастэрпісам.
Улад Луневіч, саўладальнік ENZO, «ДЭПО», «Лаўкі»:
– Рэстаратары ў Менску зрэдку паміж сабой камунікуюць, у тым ліку і ў кававым свеце. Кожны сам за сябе, усе адно аднаму канкурэнты. Таму мы ўсіх збіраем хоць і ў розныя дні, але на адной афішы.
Мы не профільная кававая ўстанова, але ў нас ёсць пляцоўка. З-за той атмасферы, якая пануе на Кастрычніцкай, у нас і такі фармат: дэмакратычны, лёгкі. Адпаведна, і госці ў нас гатовыя да размовы, ім можна прапаноўваць новае. Дзе, як не на Кастрычніцкай, людзі гатовыя да эксперыментаў?
Чаму менавіта гэтыя ўдзельнікі?
Улад: Зараз не так шмат кавярняў. Бум на каву быў 1,5-2 гады таму, і тыя, хто быў слабейшы, або тыя, хто адкрывалі кавярні, таму што лічылі, што кава – гэта круты бізнэс, зачыніліся. Мы рэальна не ўзялі дзве ці тры кавярні, якія, на жаль, не праявілі ініцыятывы.
Навошта яшчэ адзін кававы фэст?
Улад: Іншыя фестывалі выглядалі хутчэй як спаборніцтва паміж аксакаламі. Мы ж арыентуемся на наведнікаў, пры гэтым у натуральным асяроддзі – кавярні. Чалавек прывык піць капучына або чорную каву з малаком. А калі ты яму прапануеш: «А пакаштуй яшчэ вось гэта», у яго пачынае пашырацца кругагляд, мазгі варочаюцца трохі па-іншаму. Здаецца, гэта дробязь, аднак гэта наш уклад у развіццё культуры ў цэлым.
15 траўня – «Мануфактура»
Хто гатуе? Вераніка Наджафава і Уладзіслаў Юнцэвіч
Што гатуюць? Гватэмальскі мікралот El Morito, эфіопскую Natura Seyanote Gr.1 і гандураскую Finca La Bendiction, усё ў сухой апрацоўцы
16 траўня – SORSO di espresso
Хто гатуе? Ігар Ліопа і Кацярына Варакса
Што гатуюць? Фірмовую сумесь з арабік, эфіопскую Harrar Gr.3 Kubsitu і кенійскую Kangunu AA
17 траўня – Surf Coffee
Хто гатуе? Дзіма Якімаў і Сяргей Галавач
Што гатуюць? Сумесь сальвадорскай El Molinito і кастарыканскай Tarrazu Tucan, кенійскую Kamuhuma, руандскую Ngoma і эфіопскую Yiergacheffe
18 траўня – «Зерне»
Хто гатуе? Вольга Белановіч і Арцём Гвоздзь
Што гатуюць? Эфіопскую Deridawa натуральнай апрацоўкі, бразільскую Mogiana сухой апрацоўкі і кенійскую Gichathaini абсмажвання Таццяны Елізаравай з маскоўскай Happy Roasters
19 траўня – 26
Хто гатуе? Аляксандр Шачко і Каценька
Што гатуюць? Эфіопскія Alemtena Gr.1 і Aramo Gr.1 і бурундзійскую Gakenke
20 траўня – Kitchen Coffee Roasters
Хто гатуе? Яўген Пінчукоў і Міхась Цюхцяеў
Што гатуюць? Кенійскія спэшлці Endebess і Rungeto
21 траўня – Seadog Coffee Roasters
Хто гатуе? Юля Кофі і Арцём
Што гатуюць? Сальвадорскую арабіку El Molino, кастарыканскую Tarrazu і эфіопскую Yirgacheffe Gr 1 Biloya
22 траўня – Knot Coffee Roasters
Хто гатуе? Даша Пінчук і Віталь Фільмановіч
Што гатуюць? Сальвадорскую El Molino і эфіопскую Harrar, усё натуральнай апрацоўкі
Мы падрыхтавалі папяровую мапу культурнай аорты Менска – вуліцы Кастрычніцкай. Унутры – анлайн-версія.
Фотафіксацыя галоўных падзей заключнага дня урбан-фестывалю Vulica Brasil. Viva la Кастрычніцкая!
Наш фотарэпорт з адкрыцця вуліцы Кастрычніцкай на летні сезон – вечарынкі 34mag і Feel Brazil.
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.
Адсочвай маніфлоў, адкладай на мару, пампуй добрыя звычкі.
Пра дом, пра памяць, пра боль, у якім усе роўныя.
КАМЕНТАРЫ (2)
імя барыста з "дабл б" антоній, а не антоніа: https://www.instagram.com/shkrabaanthony/
Які базар, зараз паправім