Алёна Ходар і не/голыя жанчыны ў чырвоным
- Рубрыка: РЭПОРТЫ
- 30.09.2019
- 7097
У пятніцу ўвечары пад клубам Hide сабраўся натоўп чалавек на тысячу. Не, сюды не прывезлі зашкальна моднага дыджэя. Усе прыйшлі паглядзець на фоткі.
Мастачка і фатографка Алена Ходар на стылі адзначыла дзень нараджэння: праект «Iнверсія» задумваўся як summary яе пяцігадовай працы з жаночым целам. «Мне спатрэбілася 5 гадоў, каб навучыцца паказваць і даказваць жанчынам, што яны цудоўныя, і 24 гады, каб даказаць сабе, што цудоўная і я», – распавяла аўтарка 34mag напярэдадні выставы.
Раней у верасні Алёна сабрала праз інсту 70 жанчын і сфатаграфавала іх без усялякага адзення. 70 жанчынам спадабалася. Водгукі ад перформансу можна сабраць у тры словы: «па-сястрынску», «магічна», «тэрапеўтычна». Спявачка Руся напісала пра свой досвед так: «Усеагульная галізна збліжае. Калі ў памяшканні так шмат голых людзей, цялеснае размываецца і застаецца нешта большае. Гэта адчуванне неверагоднай расслабленасці, жаночага адзінства, дзе нарэшце можна не напружвацца і быць сабой, спакойнай, без аглядкі атрымаць ацэнку сваёй знешнасці».
У Hide Аленіны мадэлі шукалі сябе на здымках і глядзелі на фоткі з відавочным трапятаннем. Іншыя наведнікі, падаецца, крыху недарэчна адчувалі сябе ў цёплых паліто, зашпіленых на ўсе гузікі.
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
Фота by daryabrr