34mag сыходзіць на канікулы

  • 09.07.2021
  • Аўтар: 34mag
  • 38678

З 23 траўня часопіс 34mag.net сыходзіць у адпачынак. Найбліжэйшым часам на сайце будуць з’яўляцца толькі партнёрскія матэрыялы і запланаваныя раней публікацыі.

Апошнія месяцы былі даволі напружаныя ў тым ліку і для рэдакцыі 34. За гэты час мы зрабілі некалькі праектаў, за якія нам як мінімум не сорамна.

Цяпер нам трэба ўзяць паўзу для невялікай перагрупоўкі сіл, абнаўлення і рэарганізацыі, падчас якой рэдакцыя будзе працаваць над падрыхтоўкай і запускам новых праектаў.

Дзякуй чытачам, сябрам, партнёрам і рэкламадаўцам.

Хутка вернемся ў эфір з добрымі, наколькі гэта магчыма, навінамі.