Ідэйны баец, музыка і актор Vinsent прэзентуе на «Першаку» свой новы альбом Vir – удумлівую і ўзважаную гісторыю з сямі трэкаў пра тое, што мы называем жыццём.
Vinsent:
«Вір – гэта сымбаль няспыннага руху, падзеяў вакол нас. Мне падаецца, альбом атрымаўся як той няспынны вір – хваля энэргіі, якая ўсё падхопіць і панясе наперад. Што да гуку, то хацелася знайсьці залатую сярэдзіну паміж экспэрымэнтамі з электронікай і жывым традыцыйным гучаньнем. Калі казаць пра тэксты, так важныя для жанру, то на альбоме большую частку займаюць развагі пра вечныя пастуляты: сілу духу й супакой, любоў і каханьне, вайну й мір. Мне здаецца, што альбом мае адразу два настроі: нястрымны пазытыў і скрышальны смутак, настроі зьмешваюцца і ствараюць своеасаблівы вір».
SŁOVY: VINSENT
PRADUKCYJA: BEATSCRAZE (1), PS BEATS (2,3,6,7,9), TONE JONES (4), DIAMOND STYLE (5), ELITE PRODUCERS (8), SCARECROW BEATS (10)
ZAPIS, ŹVIADZIEŃNIE: KAVA RECORDS
SAŬND-PRADUSAR: ALAKSIEJ DRAKO
MAJSTRAVAŃNIE: IVANEY SOUND
BEK-VAKAŁ: VIKTORYJA RASOLKA, IRYNA RASOLKA, ARCIOM SITNIKAŬ
FOTA: DŹMITRY KUŽALKOŬ
DYZAJN: ALEŚ VALANIUK, ILLA ŠYMANSKI
ADMYSŁOVYJA PADZIAKI: KULTURNICKA-ADUKACYJNAJA FUNDACYJA ORSA ROMANO
ADMINISTRAVAŃNIE: PAVAŁ BIEŁAVUS
KANTAKTY: VINSENTMUSIC@GMAIL.COM