РЭЛІЗ

УніСон .K

  • ЧЫТАЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУBEL
  • READ IN ENGLISHENG

Нечаканы і абсалютна бясплатны рэліз на «Першаку» – другі альбом эксперыментальнага праекта «.К» з вёскі Суботнікі, што амаль на мяжы з Літвой. Плытка «УніСон» – сапраўды нялёгкая і да дрыготкі праўдзівая музычная ноша, якая доўгі час таілася ў нетрах аднаго розуму і нарэшце вырвалася вонкі.

 

«Кропка Кей» – гэта one man band з Заходняй Беларусі, заснаваны музыкам Яўгенам Кучмейнам, моцны струмень сапраўднага натхнення для закатаванай бардамі роднай зямліцы. У гэтым радыкальным рашэнні праблемы калектыўнай творчасці ўсё зроблена сумленна – музыка, тэксты, настрой і пасыл ірвуцца на волю вельмі неардынарнымі асабістымі порцыямі. Кроў выплёўваецца ў мікрафон шматкамі, а мудрагелісты ўзор аўтарскіх галюцынацый прадзірае да костак, як радыяцыя.

Альбом пісаўся шэсць месяцаў у жорсткіх рэаліях беларускай глыбінкі – у вёсцы Суботнікі, амаль на мяжы з суседняй Літвой. Такі дзікі творчы into the wild не мог не адбіцца на начынцы плыткі. У Яўгена лоўка атрымалася збудаваць свой андэграўндны рытуальны закуток, дзе губляюцца межы рэальнасці, а гіпнатычны хрыплы голас вядзе шаманскую экскурсію па ўласным лабірынце Мінатаўра.

 

 

Unexpected and absolutely free release at "Piarshak" – the 2nd experimental album by ".K" project from the village almost on the Lithuanian-Belarusian border. The album "UniSon" is really a hard and truly tremble musical “burden”, which has been hidden for a long time in the depths of mind and finally has broken loose.

 

 

DOWNLOAD 72 МБ
Кароткі нарыс гісторыі Foundamental Network

Кароткі нарыс гісторыі Foundamental Network

Ад вечарын інтэлігентных панкаў да Boiler Room і маштабнага фестывалю эксперыментальнай электронікі.

Slow Rave Party: (((O))) (Live), Ponty Mython (LT)

Slow Rave Party: (((O))) (Live), Ponty Mython (LT)

6 красавіка – новая «першакоўская» вечарына! На ёй выступіць гомельскі электроншчык (((O))) і літоўскі дыджэй Ponty Mython.

Как записать классный микс: 15 советов от диджеев

Как записать классный микс: 15 советов от диджеев

Краткий мануал о том, как не накосячить в своем миксе и выстроить цельную музыкальную историю.

10 актуальных квир-музыкантов

10 актуальных квир-музыкантов

Arca, Terre Thaemlitz, Rrose и еще семь музыкантов, которые высказываются на ЛГБТ-темы в своем творчестве.

Чего хотят «Порнофильмы»?

Чего хотят «Порнофильмы»?

Большое интервью с солистом панк-группы Владимиром Котляровым о патриотизме, краудфандинге и переменах, которых требуют наши сердца.

Новые альбомы: «Кровосток», «СБПЧ», The Weeknd и MF Doom

Новые альбомы: «Кровосток», «СБПЧ», The Weeknd и MF Doom

11 лучших пластинок последней недели марта.

10 украинских артистов «новой волны»

10 украинских артистов «новой волны»

Что послушать из современной украинской музыки – советует «Пяршак».

Как записать трек с Deech

Как записать трек с Deech

Подробно рассказываем (и показываем), как беларусский электронщик Дима Deech создает свои треки. Бонус – новый тречок «Pump That Purple»!

Nizkiz: вялікі канцэрт у Re:Public

Nizkiz: вялікі канцэрт у Re:Public

Магілёўскі рок-гурт Nizkiz сабраў поўны Re:Public – зафіксавалі гістарычную падзею.