РЭЛІЗ

Song Under The Bridge Sasha Ilyukevich

  • ЧЫТАЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУBEL
  • READ IN ENGLISHENG

Сёння на мультылэйбле «Пяршак» свой новы альбом Songs Under The Bridge раздае Саша Ільюкевіч – наш чалавек у Лондане. Не так даўно мы распавядалі цікавую эмігранцкую гісторыю простага хлопца з вёскі Янавічы Клецкага раёна, які з’ехаў на Брытанскія выспы, каб скалаціць свой бэнд і скарыць англійскую сталіцу. Ніжэй ты можаш праслухаць і спампаваць тое, што ў яго атрымалася.

 

Творчасць Сашы Ільюкевіча нам падаецца вартай увагі менавіта з-за альтэрнатыўных славянскіх матываў і адгалоскаў, якія ён, магчыма падсвядома, уплятае ў свой фірмовы замежны гук. Вельмі цікава сачыць за тым, як музыка, кардынальна змяняючы каардынаты пражывання і свой асяродак, працягвае несці ўнутры сябе нейкія культурныя коды і матывы на ўзроўні ДНК і цягліцавай памяці. Свежы запіс эксперыментальнага эмігранцкага праекту прасякнуты шыкоўным рэспектам васьмідзесятым: ад вакальнага цытавання Віктара Цоя да рэчытатыўнага паклону ў бок Майка Навуменкі. Усё гэта густа замешана на моцнай творчай энэргетыцы самога Сашы і яго дзіўнай манеры адчуваць наваколле, што робіць матэрыял лепшай аўтарскай плыткай зімняга сезона. Як мінімум беларускага.

 

 

Today at "Piarshak" our London insider Sasha Ilyukevich is releasing his new album Songs Under The Bridge. This is a deligtful emigrant story about a simple guy from the village Yanovichi, who went to the British Isles to create own band and conquer the English capital.

 

 

DOWNLOAD 87 МБ
Прэзентацыя сінгла: Ana Zhdanova – Znichka

Прэзентацыя сінгла: Ana Zhdanova – Znichka

Аня Жданава выпускае першы беларускамоўны сінгл – прэм’ера на «Першаку»!

Альбомы недели: The Internet, Ty Segall и камбэк гитариста SOAD

Альбомы недели: The Internet, Ty Segall и камбэк гитариста SOAD

Восемь причин обновить свой плейлист.

Прэзентацыя сінгла: Subtonans – Opus I

Прэзентацыя сінгла: Subtonans – Opus I

Былы ўдзельнік TonqiXod Максім Субач прадстаўляе новы этна-джазавы праект.

10 немецких артистов «новой волны»

10 немецких артистов «новой волны»

Milky Chance, Eskimo Callboy, Schwesta Ewa – копаемся в современной немецкой музыке.

5 карысных ютуб-каналаў для звядзення і мастэрынгу

5 карысных ютуб-каналаў для звядзення і мастэрынгу

Падборка ютуб-каналаў, якая дапаможа загучаць твайму трэку, як «плацінаваму хіту».

Альбомы недели: Wiz Khalifa, Гречка и Murovei

Альбомы недели: Wiz Khalifa, Гречка и Murovei

 Murovei, Groove Dealers, Гречка, Wiz Khalifa и еще пять новых пластинок этой недели.

Фестивальные истории Atlas Weekend 2018

Фестивальные истории Atlas Weekend 2018

Одноногий скейтер, отец Луны и другие приключения на самом крупном фестивале Украины.

Рэпетыцыйныя кропкі Менска: частка другая

Рэпетыцыйныя кропкі Менска: частка другая

Апаратура, кошты, водгукі – адказваем на пытанне: «Дзе ў Менску як след парэпаць?»

Stereo Weekend 2018: вялікі фотарэпорт ад palasatka

Stereo Weekend 2018: вялікі фотарэпорт ад palasatka

Сяброўскі дзвіж і клоўзапы хэдлайнераў менскага Stereo Weekend– у атмасфернай фотасправаздачы арт-дырэктаркі 34 Media Касі Сырамалот.