РЭЛІЗ

«Мая мінуўшчына» «Разбітае сэрца пацана»

Для тых, хто ўжо зацерлі «Карняплоды любві» да дзірак.

Мінулай восенню ў «РСП» выйшаў альбом «Карняплоды любві» – гэта быў адзін з самых прыемных камбэкаў 2018 года. На 25 красавіка ў гурта намечаны вялікі канцэрт у Re:Public.

А пакуль яны выпускаюць мінорны сінгл «Мінуўшчына» на беларускай мове – забытую песню з 90-х, якая дакладна ўесца табе ў галаву.

 

Словы і музыка Дзяніса Тарасенкі
Вокладка: Ганна Клокава

 

Дзяніс Тарасенка:

– Песня была напісаная яшчэ ў сярэдзіне 90-х, выконваў яе гурт «Склеп» (праект Дзяніса Тарасенкі. – заўв. 34). Потым доўгія годы забвення – і вось яна мае новае гучанне ў выкананні «РСП». Мы спелі яе на БНР-100 і з-за мнагачысленных просьб вырашылі запісаць.

DOWNLOAD 8 МБ