РЭЛІЗ

Placeholderism Mark Automatika

  • ЧЫТАЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУBEL
  • READ IN ENGLISHENG

Малады беларускі электроншчык Mark Automatika прэзентуе на «Першаку» свой дэбютны альбом Placeholderism – музычны арганізм з шасцярэнек, электратокаў і гравітацыйных палёў.

 

Таямнічаму творцу, які хаваецца за псеўданімам Mark Automatika, удалося сканструяваць лаканічную музычную шкатулку, амаль механізм, які дзейнічае па законах фізікі. «Усё жыццё мяне атачалі адныя інжынеры, да гэтых людзей у мяне асабліва далікатнае стаўленне, – распавядае Mark Automatika. – У альбоме шмат адрывістых, суровых момантаў, рамантычны настрой зведзены да мінімуму, гэта блізка да эстэтыкі дакладных навук, да фізікі».

Кожны трэк на альбоме названы ў гонар вядомага фізіка, нобелеўскага лаўрэата. Стылістычны разнабой матэрыялу, сплеценага ў шчыльны, лагічны ўзор, нагадвае прыстасаванне, зробленае механікам з набору разнастайных дэталяў. Пратэставаныя электроды, акуратныя спайкі і дакладныя ізастужкавыя скруткі ствараюць матэрыялістычны музычны кантэкст, лірычны герой якога паводле сваіх поглядаў – абсалютны матэрыяліст.

 

 

 

Фота by Караліна Палякова

Young Belarusian electronic musician Mark Automatika is presenting his debut record Placeholderism – musical organism made of gears, electric currents and gravitational fields.

 

DOWNLOAD 39 МБ