РЭЛІЗ

МПДД + HMR Распилил и Выбросил

  • ЧЫТАЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУBEL
  • READ IN ENGLISHENG

Перад табой ганаровы юбілейны рэліз на «Першаку», прысвечаны контркультурнай легендзе беларускай музычнай сцэны дзевяностых, гурту «Распилил и Выбросил». Здаецца, такога ўзроўню канцэптуальнага дэбілізму і творчай свабоды на роднай эстрадзе нікому не ўдавалася дабіцца ні «да», ні «пасля». Сёлета абодвум унікальным і непаўторным альбомам калектыву – «Мульти-пульти-джыги-джыги» і HMR – спаўняецца роўна дваццаць гадоў.

 

Творчымі стрыжнямі бэнда «Распилил и Выбросил» былі два Сашы – Суворавец, які ў сярэдзіне дзевяностых з’ехаў у ЗША, і Ліберзон, які застаўся ў «Кассиопее». Спадчына легендарнай каманды магла б назаўжды адысці ў нішто, бо ледзьве не адзіную версію ўсіх запісаў Суворавец звёз з сабою ў эміграцыю на «дэфіцытнай сідзі-эрцы», а Ліберзон згодна з уласна распрацаванай распіздзяйскай звычкай увогуле ніколі не цікавіўся захаваннем матэрыялу, але інтэрнэт выратаваў – і сёння абодва альбомы (з «гаўнабонусамі») можна праслухаць і спампаваць унізе старонкі.

«Распилил и Выбросил» – гэта ўнікальны мульцяшны «хэві-мэтал-рок» з цэнтра Еўропы, які ўзрывае мозг канцэнтраваным творчым беззаконнем і вельмі дакладна адлюстроўвае месца і адрэзак часу, у якім з’явіўся на свет – нядоўгі і дзіўны момант беларускай свабоды. Момант, калі можна было тварыць усё. У тым ліку на сцэне.

 

 

 

 

 

Here you can see "Piarshak" honorable anniversary release, dedicated to the legend of the Belarusian countercultural music scene of the 90’s – “Raspilil i Vybrosil” (“Sawed and Threw Away”) band. It seems that nobody has been able to achieve such a level of conceptual craziness and creative freedom at Belarusian stage neither "before" nor "after." This year, both unique and exclusive studio album – "Multi-pulti- jigy-jigy" (MPDD is an abbreviation to “multi-pulti- jigy-jigy” which doesn’t have any specific sense, this is just words which are perceived as smth musical and maybe dancing) and HMR are celebrating their twentieth anniversary.

 

 

 

DOWNLOAD 124 МБ
Ад «Музыкальнай газеты» да радыёкропкі: хто распавядаў пра электронную музыку ў 90-я?

Ад «Музыкальнай газеты» да радыёкропкі: хто распавядаў пра электронную музыку ў 90-я?

Тэматычныя медыя і першыя лэйблы.

Галоўныя героі беларускай электроннай сцэны 1990-х – хто яны?

Галоўныя героі беларускай электроннай сцэны 1990-х – хто яны?

Імёны, праекты, альбомы.

«Невозможно воспринимать эту жизнь на серьезных щах»: разговор с фронтменом «Снов Синей Собаки»

«Невозможно воспринимать эту жизнь на серьезных щах»: разговор с фронтменом «Снов Синей Собаки»

О кринжовых концертах, поисках своего «Вудстока» и иронии как броне перед критикой.

«Усім сарвала дах»: як выглядалі рэйвы 90-х?

«Усім сарвала дах»: як выглядалі рэйвы 90-х?

Танцы ў школах, ДК, гламурных клубах і ў сценах Белтэлерадыёкампаніі.

Як выглядаў першы беларускі рэйв?

Як выглядаў першы беларускі рэйв?

«Поўная вакханалія», паводле «Знамя юности».

Адкуль пайшла беларуская электроніка?

Адкуль пайшла беларуская электроніка?

Фестываль біг-біту, першыя сінтэзатары і электроншчына ў кіно.

Фотарэпорт: у Менску перазапусціўся «Рэактар»

Фотарэпорт: у Менску перазапусціўся «Рэактар»

Камбэк праз 13 гадоў.

Героі часу – 10 артыстаў новай беларускай сцэны

Героі часу – 10 артыстаў новай беларускай сцэны

Каго паслухаць, каб захапіцца сённяшняй беларускай музыкай.

Прэм’ера кліпа: Applepicker танчыць у Асмалоўцы і пад «кукурузінамі»

Прэм’ера кліпа: Applepicker танчыць у Асмалоўцы і пад «кукурузінамі»

Гісторыя пра бесклапотнага лайдака ў душэўных менскіх лакацыях.