РЭЛІЗ
Black Paper Doll Just
Калі ты стаміў(ла)ся ад алертнасці сучаснай музыкі, то ўключай новую плытку менскай гранж-банды Just і паглыбляйся ў дрыгву сіэтлаўскага нігілізму. Хлопцы працягваюць легендарныя традыцыі 90-х, таму самы час дастаць парваную цяльняшку з запыленай шафы і затусіць у бліжэйшым падвале.
JUST пра рэліз:
– «Black Paper Doll» – гэта не канцэптуальны альбом, тут няма агульнай тэмы, хутчэй гэта набор гісторый, уражанняў, зафіксаваных за пэўны перыяд нашай творчасці. Напрыклад, «Angry Dad» – гэта песня пра інцэст і хатні гвалт, напісаная ад асобы Бэверлі Марш з «Яно» Стывена Кінга, а «Scream of the Eastern Sirens» – здзеклівая іронія з тых, хто настальгуе па савецкаму мінуламу. Мы дагэтуль натхняемся класічным сіэтлаўскім гучаннем 90-х, таму і на трэцім поўнафарматніку яго навалам.
Склад праекта:
Вячаслаў Жарко – вакал, гітара;
Канстанцін Пушкін – гітара, бэк-вакал;
Герман Мецлер – барабаны;
Сяргей Ткачэнка – бас-гітара.
Just у сеціве:
VK | FB | Soundcloud | Bandcamp
Канцэртная прэзентацыя альбома адбудзецца 19 ліпеня ў TNT Rock Club.
КАМЕНТАРЫ (2)
Пиздец, братья, обычно такую фигню издаете, прям заходить даже желания не было, а тут кликнул, и кайфовый альбом! Спасибо. Эпигоны, конечно, сами знаете кого, но послушать приятно. Тока жалко что никто на понятном языке песен уже больше не пишет. Неужто на инглише люди думают?
очень годно!